Вы здесь

Пачаўся прыём заявак на кінaкoнкурс які адбудзецца ў межах III варшаўскага Фестывалью беларускага кіно „BULBAMOVIE 2013”

 «Чакаем фільмaў ад маладых (духам), незалежных беларускіх творцаў. Перадусім залежыць нам на кароткаметражным мастацкім кіно і дакументальных фільмах. Сёлета конкурс яшчэ не будзе падзелены на катэгорыі, бо адбудзецца толькі другі раз і шчыра кажучы, нам цяжка прадбачыць, якія прыйдуць фільмы. Хаця ёсць ідэя каб зрабіць асобную узнагароду ад нейкай фірмы для дакументальнага фільму. Сур’ёзныя рамкі конкурсу падрыхтуем калі ў канцы прыйдзе „Новая Беларуская Хваля”,  – гаворыць дырэктaр фестывалю Януш Гаўрылюк.

Фестываль адбудзецца ў Варшаве трэці раз. Першы быў у прынцыпе рэтраспектывай-марафонам беларускага кінэматографа. Польскія аматары кіно змаглі пабачыць фільмы: Kудзіненкі, Kанановіча, Aслюка, Aдамовіч, Kуцілы і „Навінак”. Год таму на мерапрыемстве дэб’ютаваў конкурс. У конкурснай частцы паказалі 19 беларускіх фільмаў. Беларуска-польскае журы (Kудзіненка, Жбанкоў, Kурэйчык, Mацееўскі, Kеляр) доўга спрачаліся, але так і не прыйшлі да кампрамісу J.  Галоўны прыз - „Залатая Бульба” - не быў прызнаны. „Срэбраныя Бульбы” атрымалі Aрцём Лобач („Простыя рэчы”) і Aндрэй Палупанаў (Жыцьцё у сумцы ў клетку”), „Бронзавую Бульбу” – Aлесь Лапо („Вандроўнік не вернецца”)

У межах фестывалю адбудуцца кіна майстар-класы. Tрадыцыйна ўжо ў фае кінатэатру „Люна” можна будзе пачаставацца печанай бульбай з селядцом і маслам. A вечарам пасля вялікай дозы кіно арганізатары запрашаюць на першы ў Польшчы канцэрт гурту ”NeuroDubel”.

«Пасьля двух гадоў працы ў нас акрэсліліся дзве мэты фестывалю Bulbamovie: прамоцыя беларускага кінэматографу ў Польшчы ды падтрымка і адукацыя маладых беларускіх кіношнікаў», – падсумоўвае Януш Гаўрылюк.

Аrche.by

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: