Вы здесь

Самыя важныя тэмы праігнараваныя

Мяркуючы па навінах беларускіх дзяржканалаў, чэмпіянат свету па велатрэку, што праходзіў у Менску ў лютым, быў, бадай што, галоўнай падзеяй таго тыдня ў Беларусі. Але не спартовыя вынікі (тым больш што беларуская каманда скончыла выступы на пачатку спабораў), а абсталяванне трэка, падрыхтоўчых пляцовак, прэс-цэнтра, сталовай, пунктаў продажу сувеніраў, святло, музыка, цырымонія адкрыцця былі амаль штодзень у фокусе выпускаў як «Панарамы», так і «Контураў». І ўсе гэтыя моманты падаваліся ў самым пазітыўным ключы як арганізацыйнае ды палітычнае дасягненне Беларусі.

Між тым у эфіры дзяржканалаў не знайшлося месца для значных навінаў, напрыклад, звязаных з бяспекай жыхароў: эвакуацыя беларускіх грамадзянаў з Сірыі, небяспечны ўзровень вады ў Прыпяці, некалькі смерцяў рабочых на вытворчасці, рост хатняга гвалту, абмежаванне ўвозу мяса з Германіі і інш. Таксама дзяржканалы не асвятлілі шэраг важных эканамічных навінаў, звязаных з продажам буйных прадпрыемстваў, трывожнай статыстыкай, гучным эканамічным крыміналам (крадзеж грошай кліентаў аперацыяністам банка, справа супраць аднаго з кіраўнікоў наглядальнай рады «Тэхнабанка»).

Таксама дзяржканалы ні словам не ўзгадалі пра смерць і пахаванне Героя Сацпрацы, былога дэпутата беларускага парламента, а пасля — аднаго з праціўнікаў Лукашэнкі Васіля Старавойтава. Ніводны сюжэт не асвятляў грамадзянскую супольнасць, а таксама парушэнні грамадзянскіх ды палітычных правоў у Беларусі. Не было навінаў, звязаных з дыпламатычнымі канфліктамі беларускіх уладаў: пра прыгавор для памежніка, якога прызналі вінаватым у справе «плюшавага дэсанту», пра заяву Еўразвяза аб гатоўнасці да палягчэння візавага рэжыму з Беларуссю, пра патрабаванне дэпартацыі Бакіева і інш.

Толькі на ОНТ можна адзначыць замацаванне адной пазітыўнай тэндэнцыі. Штодня ў эфіры з’яўляюцца эксклюзіўныя сюжэты сацыяльнай тэматыкі, што цалкам адпавядаюць прафесійным стандартам і будуюцца вакол сапраўдных праблем рэальных людзей: недахоп дзіцячых садкоў, канфлікт прадпрымальнікаў і аварыя цеплаправода ў Гомелі; праблемы з жытлом у жыхароў Астрыны; скачок экстрэмала з 15-павярховага будынка ў Менску; выратаванне аленяняці.

Інфармацыйная карціна тыдня ў «Аб’ектыве» незалежнага тэлеканала «Белсат» у большай ступені адпавядала падзеям. Але пры гэтым крыніцамі для інфанагод прыкладна траціны матэрыялаў былі афіцыйныя паведамленні дзяржаўных установаў ды іхных прэс-службаў ды выказванні кіраўнікоў на прэс-канферэнцыях, калегіях ці афіцыйных сустрэчах. Толькі два з такіх матэрыялаў за тыдзень мелі высокую грамадскую значнасць: паведамленне пра тое, што Нацбанк не адновіць валютнае крэдытаванне фізічных асобаў, ды навіна пра падазраваную ў тэракце ў Віцебску. Інфармацыйная вартасць астатніх такіх матэрыялаў была нізкай, хоць гэтыя сюжэты часцяком адкрывалі выпуск «Аб’ектыва»: незразумелае выказванне Міхаіла Мясніковіча, далёка не першае абвяржэнне Лукашэнкам прагнозаў дэвальвацыі і інш.

Пры гэтым у эфіры навінаў «Белсата» не знайшлося месца шэрагу важных падзеяў. Напрыклад, амаль не асвятляліся сацыяльныя праблемы, не звязаныя з апазіцыйнай ды каляапазіцыйнай супольнасцю. А між тым тыдзень быў багаты і на шакавальныя здарэнні, і на важныя навіны, датычныя бяспекі грамадзянаў Беларусі ды эканомікі краіны.

У кадры беларускіх навінаў «Аб’ектыва» былі чыноўнікі, эксперты ды прадстаўнікі арганізаванай грамадзянскай супольнасці. Але «звычайнага чалавека», «простага жыхара», калі не ўлічваць вулічныя апытанні, можна было ўбачыць толькі ў двух матэрыялах за цэлы тыдзень: пра страйк прадпрымальнікаў у Гомелі ды грамадскае абмеркаванне праекта ўшчыльнення ў Менску.

Таксама «Белсат» пазбягаў пазітыўных навінаў, так ці іначай звязаных з беларускімі ўладамі. Такіх сюжэтаў за тыдзень маніторынгу ў эфіры «Аб’ектыва» не было зусім. Напрыклад, не знайшлі месца паведамленні пра ўзнагароду іранскай прэміяй беларускага біяхіміка за распрацоўку фармакалагічных сродкаў для прафілактыкі і лячэння печані; эвакуацыю беларускіх грамадзянаў з Сірыі; значнае павелічэнне фінансавання чарнобыльскіх праграм; уваход буйных інвестараў у Парк высокіх тэхналогій і інш.

  1. Матэрыялы з прыкметамі замоўленасці (палітычнай ці карпаратыўнай замовы, камерцыйнай рэкламы, аўтапрамоцыі) альбо цэнзуры

Тэлеканал

Колькасць і доля ад агульнага ліку (%)

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

21 (51 %)

20 (45 %)

24 (51 %)

23 (62 %)

21 (58 %)

20 (56 %)

21 (58 %)

«Беларусь 1»

47 (76 %)

34 (56 %)

45 (76 %)

31 (53 %)

41 (76 %)

42 (62 %)

47 (82 %)

ОНТ

37 (69 %)

39 (58 %)

24 (50 %)

28 (61 %)

27 (59 %)

26 (57 %)

34 (60 %)

 

Дзяржканалы

Абодва дзяржканалы ў тыдзень лютаўскага маніторынгу прадэманстравалі рост долі замоўных матэрыялаў. Аднак на канале «Беларусь 1» узрасла як доля такіх сюжэтаў (з 56 % да 76 % ад агульнай колькасці матэрыялаў), так і іх колькасць. А на ОНТ колькасць такіх матэрыялаў нават скарацілася, але іхная доля адносна астатніх скокнула ўгару (з 58 % да 69 %) у звязку з тым, што за тыдзень маніторынгу ў навінах выходзілі даўжэйшыя сюжэты, і адпаведна іх прайшло меней, чым у папярэднія месяцы.

На тэлеканале «Беларусь 1» у выпусках навінаў моцна ўзрасла колькасць матэрыялаў з прыкметамі і палітычнай, і карпаратыўнай замовы, рэкламы ды аўтапрамоцыі.

Найчасцей парушаўся стандарт аддзялення фактаў ад думак, іншымі словамі, аўтары ды рэдактары дапускалі ўласныя каментары, ацэнкі ды высновы. Гэта адбывалася ў матэрыялах з прыкметамі як палітычнай, так і карпаратыўнай замовы. Прычым «аналітыка» аўтараў часцяком суправаджалася ў адным сюжэце і маніпуляваннем фактамі без спасылак, то бок парушэннем стандартаў дакладнасці і верагоднасці.

Напрыклад: «Несмотря на то что Беларуси такой профицит, казалось бы, и не нужен, экспорт, который продается, — все-таки индикатор, вселяющий уверенность. К слову, продавать могли бы и больше»; «Ставка на молодежь понятна, ведь сегодня самое молодежное объединение страны является кузницей высококвалифицированных кадров, об этом говорил и глава государства»; «Здесь нет отбоя от спортсменов и их тренеров. Белорусские гребцы, российские хоккеисты — все хотят знать, что написано у них на роду и как забраться на олимп, используя последние достижения науки. А всего-то и нужно — сдать пробы ДНК» (18 лютага); «Но зомбированные американцы остаются при своем, они считают, что запретом на усыновление за рубежом российских детей-сирот лишают прав на жизнь»; «Белорусы не без оснований надеются на усиление позиций в Таможенном союзе. Китайским товаром уже никого не удивить. А о белорусских изделиях точно известно: под названием “кожа” не прячут кожзаменитель» (19 лютага); «Белорусские инновации широко востребованы на международном рынке. Это подтвердила очередная выставка вооружений, которая в эти дни проходит в Абу-Даби» (20 лютага); «Завтра Госдума намерена принять обращение к конгрессу США с призывами о содействии возвращению Кирилла Кузьмина в Россию и принять меры по обеспечению безопасности других усыновленных детей. Обеспечивать, как видно, есть что, цифры поражают: только в 2011 году из-за издевательств в США погибли 1570 детей»; «И то, что все обязательно получится, не сомневается никто. Для белорусов цирк — уже не просто любимое место отдыха. Это своего рода бренд страны» (21 лютага); «Ратуя за демократизацию тех или иных стран, американские политики не утруждаются дознаться о культуре и политике этих стран» (22 лютага).

Таксама значнай праблемай «Панарамы» заставалася нярэдкае парушэнне стандарту балансу думак, хаця ў лютым назіралася зніжэнне долі такіх матэрыялаў у параўнанні з папярэднімі месяцамі. Аўтары сюжэтаў пачалі часцей даваць слова экспертам ды тым людзям, на якіх уплывае навіна.

Галоўным чынам парушэнне гэтага стандарту назіралася ў паркетных матэрыялах пра паездкі ды сустрэчы вышэйшых дзяржчыноўнікаў, а таксама замоўныя сюжэты, дзе адзінай крыніцай інфармацыі з’яўляецца дзяржаўная ўстанова, а адзіны сінхрон належыць яе кіраўніку.

Напрыклад, серыя сустрэч Лукашэнкі з кіраўнікамі розных ведамстваў адбылася ў чацвер 21 лютага. Канал асвятляў гэтыя падзеі серыяй жа аднатыпных сюжэтаў, пабудаваных на закадравым тэксце ды адзіным сінхроне альбо Лукашэнкі, альбо кагосьці з кіраўнікоў.

Паркетны сюжэт пра праверку Андрэем Кабяковым камунальнай гаспадаркі ды яго візіты ў шэраг ЖЭСаў таксама быў пабудаваны толькі на сінхронах самога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Падобным чынам быў пабудаваны і матэрыял пра семінар з чыноўнікамі ад ідэалогіі, які правёў Аляксандр Радзькоў. Аўтары далі толькі сінхроны Радзькова ды ў дадатак начальніка цэнтра выхаваўчай работы, на базе якога праходзіў семінар. Не было дадзена слова тым, на каго скіраваная праца, то бок школьнікам ды іхным бацькам. Апафеозам жанру, канешне, сталі паркетныя матэрыялы пра візіт Лукашэнкі на хлебазавод 22 лютага, якім была аддадзеная палова эфірнага часу выпуску пятніцы. Першы сюжэт быў збудаваны толькі на сінхронах Лукашэнкі, а ў канцы разбаўлены кароткім выказваннем работніцы хлебазавода: «Спасибо вам за мир в нашей стране». Другім матэрыялам прайшоў сюжэт пра прэс-канферэнцыю на хлебазаводзе, пабудаваны толькі на выказваннях Лукашэнкі ды падводках аўтара.

20 лютага сюжэт з прыкметамі карпаратыўнай замовы пра расследаванне выбуху ў Віцебску і з’яўленне падазраванай быў пабудаваны толькі на інфармацыі з КДБ і сінхроне прадстаўніка гэтай структуры. У матэрыяле з прыкметамі карпаратыўнай замовы з Белдзяржцырка, які выйшаў 21 лютага, слова далі толькі цыркавому гастралёру ды дырэктарцы. 18 лютага сюжэт з прыкметамі рэкламы пра ДНК-даследаванні ў Палескім дзяржуніверсітэце аўтары пабудавалі толькі на сінхроне дырэктара інстытута.

ОНТ

У эфіры «Контураў» тэлеканала ОНТ узрасла колькасць матэрыялаў з прыкметамі палітычнай замовы, і нязначна зменшылася, але заставалася высокай, лічба сюжэтаў з адзнакамі карпаратыўнай замовы ды камерцыйнай рэкламы.

Колькасна зменшылася, але па-ранейшаму заставалася нярэдкім парушэнне стандарту балансу думак — амаль палова матэрыялаў «Контураў» мелі гэтую хібу. Большая частка з іх пабудаваныя на закадравым тэксце з інфармацыяй ад адной установы ды сінхроне прадстаўніка гэтай арганізацыі, часам — на вытрымках з ітэрв’ю двух прадстаўнікоў адной галіны.

Так, сюжэт пра далучэнне Беларусі да Бернскай канвенцыі ў панядзелак 18 лютага ўтрымліваў толькі сінхрон чыноўніка Мінпрыроды. На наступны дзень у сюжэце пра новых рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій выказваўся толькі кіраўнік гэтай установы. 18 і 19 лютага матэрыялы пра выбары ў Арменіі таксама асвятляліся з пазіцыі дзейных уладаў гэтай краіны, штораз інфармацыя падавалася шляхам наўпростага тэлефоннага ўключэння сакратара беларускай ЦВК Мікалая Лазавіка, які акурат назіраў за тымі выбарамі. 20 лютага ў сюжэце пра прэзентацыю саюзнай праграмы быў сінхрон толькі аднаго з распрацоўшчыкаў праграмы. 21 лютага першыя два сюжэты пра сустрэчы Лукашэнкі з вышэйшымі дзяржчыноўнікамі будаваліся толькі на сінхронах самога Лукашэнкі, трэці — пра сустрэчу кіраўніка дзяржавы ды Міхаіла Мясніковіча, якая тычылася праблемы крэдытавання жытла, — толькі на вытрымках з прамоў Лукашэнкі ды прэм’ера. У той самы дзень у рэкламным сюжэце пра даследаванне Інстытута сацыялогіі коштаў у крамах быў пададзены толькі сінхрон даследчыка з падрабязным пералічэннем таго, якія прадукты сеткі «Еўраопт» і на колькі таннейшыя, чым у канкурэнтаў. У той самы дзень паркетны матэрыял пра семінар па ідэалагічнай працы і ўдзел у ім Аляксандра Радзькова будаваўся толькі на сінхронах першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і цытаванні гэтай жа асобы ў закадравым тэксце. Аналагічнымі хібамі вылучаўся матэрыял з прэс-канферэнцыі Лукашэнкі ў пятніцу 22 лютага на тэлеканале «Беларусь 1» (сюжэт утрымліваў толькі сінхроны кіраўніка дзяржавы ды падводкі аўтара).

Таксама высокаю застаецца колькасць матэрыялаў у «Контурах» з парушэннем стандарту паўнаты. Напрыклад, у сюжэтах пра выбары ў Арменіі 18 і 19 лютага аўтары ды рэдактары не падалі вынікаў галасавання і не асвятлілі дзеянняў апазіцыйных кандыдатаў. У сюжэце пра падпісанне Беларуссю Бернскай канвенцыі не тлумачылася, што гэта за пагадненне і што дае Беларусі далучэнне да яго. Вельмі па-эзопаўску быў пададзены матэрыял з аршанскага завода керамічных выбараў. У сюжэце адсутнічаў бэкграўнд тэмы, ды і сама праблема не была выкладзеная: «От штучного производства до промышленных объемов — с мечтой об этом здесь живут уже не один год. Ставку делают на новую продукцию: тоже керамическую, только эксклюзивную и для промышленности необходимую. Но технологического прорыва пока не случилось». Глядач не меў шансу з гэтых сказаў зразумець, што прадпрыемства змарнавала шматмільённую дзяржаўную дапамогу, выдаткаваную на тэхналагічнае пераабсталяванне.

Не меў бэкграўнду таксама матэрыял пра рабочую сустрэчу Лукашэнкі з кіраўніком КДБ 21 лютага. У сінхроне Лукашэнка гаворыць пра зацікаўленасць некаторых колаў Захаду ў аднаўленні кантактаў з беларускім кіраўніцтвам, аднак аўтары сюжэта не далі інфармацыю пра перадгісторыю гэтых кантактаў, прычыны, па якіх гэтыя стасункі перапыніліся, ды апошнія сустрэчы кіраўнікоў беларускіх дзяржустаноў і еўрапейскіх палітычных структур.

«Белсат»

У эфіры «Аб’ектыва» незалежнага тэлеканала «Белсат» высокай заставалася доля матэрыялаў з прыкметамі палітычнай замовы.

У лютым у навінах «Белсата» моцна павялічылася колькасць матэрыялаў з парушэннем стандарту паўнаты. Проста кажучы, у аўтараў ды рэдактараў былі праблемы са складаннем, канструяваннем матэрыялаў. Напрыклад, самая частая хіба — адсутнасць бэкграўнду падзеі, яе перадгісторыі. Такі недахоп не даваў магчымасці гледачу, не знаёмаму з тэмай, зразумець матэрыял.

Самым «ударным» прыкладам парушэння стандарту паўнаты быў матэрыял, што выйшаў у чацвер 21 лютага. Ён не меў нават зместу. У камплекце з саматужнай аўтарскай «аналітыкай» кароткі войсовер ператварыўся ў набор маніпулятыўных сказаў без аніякай інфармацыйнай вартасці. Поўная цытата: «Пра наспяванне чарговага канфлікту з Масквою можа сведчыць і сённяшняе выказванне кіраўніка ўрада Беларусі. Падчас даклада Аляксандру Лукашэнку прэм’ер Міхаіл Мясніковіч абвінаваціў партнёраў з еўразійскай эканамічнай прасторы ў прыняцці аднабаковых рашэнняў, якія разбураюць агульны рынак. Аднак, якія дакладна захады эканамічных партнёраў непакояць урад Беларусі, не паведамляецца. Цяпер афіцыйны Менск выказаў намер абмеркаваць “вострае пытанне” на пасяджэнні Найвышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое мае адбыцца 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу».

У матэрыяле пра карту паляка, што выйшаў у панядзелак 18 лютага, не тлумачыцца, што ўвогуле гэта за дакумент. То бок для абсалютнай большасці жыхароў Беларусі сюжэт застаўся незразумелым.

У той самы дзень у сюжэце з прэсавай канферэнцыі Барыса Грабеншчыкова ў Менску была закранутая тэма «чорных спісаў». Пры гэтым аўтары ды рэдактары не патлумачылі, што гэта за спісы, калі яны ўведзеныя і што азначаюць. Згадвалася, што «вядомы артыст адным з першых падпісаўся ў абарону кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага», пры гэтым не тлумачылася, што гэта за арганізацыя, чым адметны чалавек, які яе ўзначальваў, чаму яму патрэбная падтрымка і што за ліст.

Заўважна вырасла таксама колькасць матэрыялаў з парушэннем стандарту балансу думак, больш за 40 % сюжэтаў тыдня мелі гэтую хібу. Як правіла, адсутнічае пазіцыя ўладаў, у канфліктных матэрыялах не падаецца пункт погляду другога боку. І гэта ў большасці выпадкаў нельга патлумачыць праблемамі юрыдычнага статусу канала. Прафесійны мінімум, які па сілах аўтарам ды рэдактарам «Аб’ектыва», — абавязкова звярнуцца да другога боку, каб даведацца пра яго пазіцыю, і ў выпадку адмовы паведаміць пра гэта ў матэрыяле. Таксама можна паспрабаваць зрабіць запіс тэлефоннай размовы, што зрэдчасу і практыкуюць аўтары ды рэдактары канала. Магчыма пераказаць пазіцыю другога боку, выкладзеную іншымі медыямі. Але нельга пакідаць матэрыял, падаючы пункт погляду толькі аднаго боку.

Так, у першым матэрыяле выпуску 18 лютага пра затрыманне студэнтаў, якія вярталіся з Польшчы, на беларускай мяжы адсутнічае не толькі пазіцыя боку сілавых структураў, але нават якая-кольвек інфармацыя пра афіцыйную падставу затрымання. Сюжэт пабудаваны толькі на сінхронах саміх студэнтаў.

Аўтары не паклапаціліся ўзяць каментар прадстаўнікоў уладаў і для сюжэта, які прайшоў 19 лютага, пра канфлікт жыхароў ды джяржчыноўнікаў, звязаны з ушчыльненнем забудовы ў адным з раёнаў Менска. У матэрыяле выкарыстанае відэа з грамадскіх слуханняў, дзе здымачнай групе канала былі даступныя чыноўнікі розных структур. Але ў сюжэце з’явіліся толькі сінхроны жыхароў. Аўтары збудавалі матэрыял на цытаванні жыхароў, уласных рытарычных пытаннях і закадравых тэкстах, хаця мелі магчымасць атрымаць адказы другога боку.

У навінах «Белсата» традыцыйна часта парушаўся і стандарт аддзялення фактаў ад думак. Аўтары ды рэдактары дазвалялі сабе каментаванне ды выказванне ўласных ацэнак, прагнозаў і меркаванняў прыкладна ў траціне матэрыялаў.

Часцяком з такога суб’ектыўнага пасажу сюжэт пачынаецца ці ім заканчваецца, што можа сведчыць ізноў жа пра праблему ў канструяванні матэрыялаў, якую маюць аўтары ды рэдактары навінаў «Белсата».

Вось прыклады такіх фінальных закадравых тэкстаў у лютаўскіх сюжэтах: «Перастаць бачыць склад злачынства ў звычайных дзеяннях сваіх грамадзянаў заклікае ўлады Беларусі і міжнародная супольнасць. Ці прыслухаюцца?» (18 лютага); «Аднак наўрад ці да падобных прапановаў прыслухаюцца ўлады Беларусі, якія апошнім часам называюць апазіцыю няйначай, як пятаю калонаю»; «Але ці возьмуць чыноўнікі пад увагу гэтыя альтэрнатыўныя прапановы? Прынамсі слухаць іншыя меркаванні яны відавочна адвыклі — старшыня адміністрацыі Савецкага раёна асабіста забіраў мікрафон у праўдарубаў» (19 лютага); «Таму падобныя заявы ўрада сведчаць пра тое, што рэальных зменаў ці рэформаў у гаспадарцы не адбудзецца»; «Імаверна, дзеля гэтага суддзя сёння адаслала пратакол на дапрацоўку. Пра наступнае пасяджэнне абвінавачанаму паведамяць позваю. Пакінуўшы да таго часу без адказу пытанне іншых удзельнікаў акцыі: “Вельмі цікава, што нам яшчэ можна, а што не?”» (20 лютага); «Такім чынам, і прасторы, і часу для разгойдвання геапалітычных арэляў у афіцыйнага Менска засталося зусім не шмат» (22 лютага).

1.1.  Матэрыялы з прыкметамі палітычнай замоўленасці (альбо цэнзуры)

Тэлеканал

Колькасць

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

17

17

21

19

16

16

11

«Беларусь 1»

26

17

20

25

26

33

22

ОНТ

17

14

9

18

14

16

21

 

Дзяржканалы

Акрамя паркетных сюжэтаў, што асвятлялі ў пазітыўным ключы мерапрыемствы, пралабіраваныя дзяржавай, дзейнасць Лукашэнкі, дзяржчыноўнікаў ды дзяржарганізацый, палітычная замова прысутнічала ў матэрыялах пра падзеі замежжа.

Большасць матэрыялаў міжнароднай тэматыкі на тэлеканале «Беларусь 1» мелі выразную антыамерыканскую скіраванасць. Усяго за тыдзень маніторынгу выйшла 7 антыамерыканскіх сюжэтаў на наступныя тэмы: рэакцыя расейскіх уладаў на гібель прыёмнага хлопчыка ў ЗША ды ўвядзенне «закона Дзімы Якаўлева»; смерць у ЗША 2 дзяцей па віне бацькоў; памылка дзяржсакратара ЗША Джона Керы, які ў афіцыйнай прамове пераблытаў назву Казахстана; трэніроўка амерыканскіх паліцыянтаў у стральбе па мішэнях з выявамі цяжарных жанчын; жаданне ЗША аднавіць пастаўкі зброі «мяцежнікам Сірыі»; хада расследавання старой справы «стралка» ў ЗША.

Яскравым прыкладам цалкам зманіпуляванага, тэндэнцыйнага матэрыялу стаў першы сюжэт «Панарамы» на канале «Беларусь 1», прысвечаны рэакцыі Расіі на гібель у ЗША расейскага хлопчыка, усыноўленага амерыканскай сям’ёй. Аўтары ды рэдактары далі слова толькі прадстаўнікам расейскага боку: дэпутатцы Дзярждумы, упаўнаважанаму МЗС Расіі, кіраўніку агенцыі па ўсынаўленні ў ЗША. Акрамя таго, у сюжэце без спасылак на крыніцы прыводзіліся звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці: «Главная подозреваемая, приемная мать, регулярно била малыша и давала ему сильнодействующие психотропные препараты»; «В США слишком часто родители-изуверы получают за убийства совершенно символические наказания». Таксама аўтары рабілі каментары, прасоўваючы ідэю пра слушнасць расейскага закона, які абмежаваў замежнае ўсынаўленне: «Об этом нужно рассказывать во всеуслышание. Убийство Максима Кузьмина сняло все сомнения в правильности принятия “закона Димы Яковлева” даже у самых ярых скептиков. Кто-то из сирот не получит богатых иностранных родителей, с другой стороны, не попадет в ловушку недобросовестных заокеанских усыновителей».

У сюжэце, што выйшаў 21 лютага, на тую самую тэму аўтары таксама парушаюць стандарты аддзялення фактаў ад думак, верагоднасці ды дакладнасці — падаюць інфармацыю з ухілам на карысць расейскага боку канфлікту: «Завтра Госдума намерена принять обращение к конгрессу США с призывами о содействии возвращению Кирилла Кузьмина в Россию и принять меры по обеспечению безопасности других усыновленных детей. Обеспечивать, как видно, есть что, цифры поражают: только в 2011 году из-за издевательств в США погибли 1570 детей».

З прыкметамі палітычнай замовы выходзілі матэрыялы на міжнародную тэматыку і ў «Контурах» на тэлеканале ОНТ, але такіх сюжэтаў было значна меней, чым у «Панараме». Сярод тэм, што асвятляліся ў матэрыялах з прыкметамі палітычнай замовы, — выбары ў Арменіі ды перамога Сержа Саргсяна; разбурэнне помніка Леніну ва Украіне. Аўтары падавалі падзеі толькі з пазіцыі аднаго з бакоў канфлікту. Так, у двух матэрыялах пра выбары ў Арменіі не падавалася інфармацыя пра сапернікаў дзейнага прэзідэнта і іхныя пратэсты. У сюжэце з Украіны аўтары называюць Леніна «легендарным советским революционером», а тых, хто разбурыў ягоны помнік, — «националистами». Аўтары далі слова толькі ўкраінскаму эксперту, які сцвярджаў, што «у националистов промыты мозги». Таксама ў сюжэце выказваліся ўласныя ацэнкі: «Отношение к советскому прошлому давно разделило на два лагеря не только политиков, но и обычных украинцев. Эксперты считают, если власть и сейчас закроет глаза на подобные акции ультраправых, трагедии в украинском обществе не избежать».

«Белсат»

На незалежным тэлеканале палітычна замоўныя матэрыялы пераважна тычыліся беларускай эканомікі і палітыкі. У асноўным гэта былі негатыўныя сюжэты пра ўладу. Але былі і чатыры сюжэты пра падзеі замежжа з прыкметамі палітычнай замовы на тэмы: вынікі выбараў у Арменіі і пратэсты пасля выбараў; вяртанне Чавеса з Кубы; планы па здабычы сланцавага газу ва Украіне.

Напрыклад, у першым матэрыяле з Арменіі, які выйшаў 18 лютага, аўтары дапусцілі парушэнне стандартаў аддзялення фактаў ад думак ды верагоднасці, даўшы інфармацыю без спасылак ды дазволіўшы сабе ўласны каментар: «Асноўныя прэтэндэнты выступаюць за актыўную пазіцыю на прасторы СНД, прызнаюць Расею як гаранта бяспекі ў рэгіёне, аднак адначасна вітаюць еўрапейскую інтэграцыю Арменіі. А таму калі і чакаць зменаў у палітыцы афіцыйнага Ерэвана, то толькі ў выпадку неардынарнага развіцця паслявыбарчых падзеяў». А 20 лютага аўтары ды рэдактары парушылі стандарт балансу думак ды паўнаты, даўшы слова толькі асноўнаму суперніку дзейнага прэзідэнта Аванесяну і нават не асвятліўшы выніковыя лічбы выбараў.

У сюжэце з Украіны аўтары дапусцілі парушэнне стандартаў паўнаты, верагоднасці ды дакладнасці, а таксама паспрабавалі замяніць меркаванне экспертаў саматужнай «аналітыкай», прыцягнуўшы да далёкіх планаў Украіны і стасункі ЗША з Каракасам, і нават расейскія субсідыі Беларусі: «Першы пасля вяртання з Кубы загад кіраўніка краіны Уга Чавеса датычыў паляпшэння дачыненняў з ранейшым зацятым ворагам. Як сітуацыя можа паўплываць на іншыя палітычныя сістэмы ў Еўропе?»; «Цягам бліжэйшых гадоў Кіеў плануе атрымаць нават да 60 % уласнага газу ў агульным аб’ёме. А гэта значыць, набываць значна менш расейскага. Змяншэнне прыбыткаў “Газпрома” адаб’ецца і на Беларусі».

1.1.1.         Негатыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую ўладу

Тэлеканал

Колькасць

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

12

13

21

17

12

12

11

«Беларусь 1»

0

0

0

0

2

0

0

ОНТ

0

1

0

0

0

0

0

 

Дзяржканалы

На дзяржканалах не было негатыўных матэрыялаў пра ўлады.

«Белсат»

Негатыўныя матэрыялы пра ўладу на незалежным тэлеканале «Белсат» у лютым з’яўляліся штодзень, па 2–4 на выпуск. Толькі ў чатырох з іх інфармацыйнымі нагодамі былі сапраўдныя выпадкі парушэння ўладамі грамадзянскіх правоў ды канфліктаў паміж жыхарамі і чыноўнікамі: затрыманне на беларускай граніцы студэнтаў, якія вярталіся з Польшчы пасля святкавання дня беларускай Вікіпедыі; судовы працэс за ўскладанне кветак на магіле ксяндза, звязанага з паўстаннем Кастуся Каліноўскага; затрыманне скульптара Генадзя Лойкі за акцыю ў Дзень роднай мовы; грамадскія слуханні пра ўшчыльненне забудовы ў Менску.

Усе гэтыя навіны мелі выразную інфармацыйную нагоду. Аднак усім ім бракавала балансу думак. Аўтары ды рэдактары падалі пазіцыю толькі пакрыўджанага боку. У сюжэтах не проста не асвятлялі пазіцыі боку ўладаў, не было нават згадкі, што аўтары ці рэдактары хоць неяк паспрабавалі гэтую пазіцыю «здабыць». Сюжэт пра ўшчыльненне журналісты «Аб’ектыва» здымалі на грамадскіх слуханнях, і ў іх была магчымасць задаць пытанні ці запісаць выступ прадстаўнікоў уладаў, але ў матэрыяле з’явіліся толькі скаргі жыхароў. У астатніх сюжэтах таксама няма звестак пра тое, ці спрабавала рэдакцыя «Аб’ектыва» скантактавацца з другім бокам. Акрамя таго, аўтары парушылі стандарт паўнаты і не далі афіцыйнай інфармацыі, неабходнай для разумення матэрыялу. Напрыклад, у сюжэтах пра затрыманне на мяжы ды акцыю скульптара Генадзя Лойкі аўтары нават не распавялі пра фармальныя падставы затрыманняў.

Таксама характэрная рыса гэтых матэрыялаў — наяўнасць аўтарскіх каментароў, то бок парушэнне стандарту аддзялення фактаў ад думак.

Абсалютна ніякай інфармацыйнай нагоды не мелі два негатыўныя матэрыялы пра ўладу, якія ўтрымлівалі выказванні журналіста НТВ Паўла Селіна пра беларускія ўлады і меркаванне Барыса Грабеншчыкова пра «чорныя спісы». Яшчэ адна характэрная рыса гэтых сюжэтаў — адсутнасць звестак, з якой нагоды і пры якіх абставінах дадзеныя асобы зрабілі свае заявы (а гэта неабходны элемент стандарту паўнаты — матэрыял мусіць адказваць на абавязковыя шэсць пытанняў). Напрыклад, у выпадку з Паўлам Селіным было паведамлена толькі, што гэта адбылося «падчас сустрэчы ў Менску». Пры гэтым з відэашэрагу сюжэта можна зразумець, што гаворка ідзе пра сустрэчу, уласна, са здымачнай групай «Белсата». Толькі некалькі планаў даюць зразумець, што Селін сустракаўся і з іншымі людзьмі — расейскі журналіст падчас закадравага тэксту выступае перад імі. Але, з кім сустрэча, на якую тэму ды хто арганізатар, — у сюжэце звестак не было. Неабходную для навіны інфармацыю аўтары ды рэдактары замянілі сваімі меркаваннямі.

Інфармацыйнымі нагодамі для шэрагу негатыўных матэрыялаў пра ўладу на «Белсаце» сталі выказванні беларускіх вышэйшых кіраўнікоў: заявы міністра абароны пра тое, што ў Беларусі не будзе альтэрнатыўнай службы, Мікалая Снапкова — пра неабходнасць скарачэння выдаткаў дзяржбюджэту, Міхаіла Мясніковіча — пра аднабаковыя рашэнні ў ЕЭП, цікавасць Лукашэнкі да стасункаў з Захадам і інш. Ва ўсіх гэтых матэрыялах аўтары парушылі стандарты аддзялення фактаў ад думак, выказванні кіраўнікоў сталі гэткім спускавым механізмам для шматслоўнай саматужнай «аналітыкі» аўтараў ды рэдактараў: «І гэта нагадвае гульню, мяркуюць палітолагі. Афіцыйны Менск чарговы раз спрабуе разгайдаць геапалітычныя арэлі паміж Бруселем і Масквою. Прыём не новы. Ды і на Крэмль асаблівага ўражання ўжо не робіць»; «І веданне гэтага дазваляе Маскве спакойна ставіцца да палітыкі свайго непаслядоўнага хаўрусніка. А пры нагодзе і націснуць. Літаральна пасля зацікаўлення Аляксандра Лукашэнкі наладжваннем стасункаў з Захадам кіраўніцтва Еўразійскага банка развіцця паведаміла, што Менск можа не атрымаць шостага траншу крэдыту ЕўрАзЭС. У Бруселі са свайго боку падкрэсліваюць, што дыялог магчымы, але...»; «І, відаць, паясы беларусам давядзецца зацягваць яшчэ больш. Такая выснова просіцца пасля сённяшняга выступу міністра фінансаў Андрэя Харкаўца на пашыранай калегіі ягонага міністэрства»; «Таму падобныя заявы ўрада сведчаць пра тое, што рэальных зменаў ці рэформаў у гаспадарцы не адбудзецца»; «А вось кампенсаваць разрыў фінансавання балансу можна толькі коштам зніжэння золатавалютных рэзерваў або дэвальвацыі нацыянальнай валюты. У сваю чаргу, гэтыя захады цягнуць паскарэнне тэмпаў інфляцыі, спекуляцыйны попыт на валюту і рост адсоткавых ставак».

1.1.2.         Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую ўладу

Тэлеканал

Колькасць

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

0

0

0

1

0

0

0

«Беларусь 1»

19

13

17

21

22

27

22

ОНТ

14

13

7

14

14

14

21

 

Дзяржканалы

У дадатак да традыцыйных паркетных сюжэтаў пра паездкі ды сустрэчы кіраўнікоў дзяржавы і пазітыўных матэрыялаў пра працу дзяржаўных арганізацый дадаліся прамацыйныя сюжэты пра падрыхтоўку і правядзенне чэмпіянату свету па веласпорце ў «Мінск-арэне».

Паркетныя тэмы на тэлеканалах «Беларусь 1» ды ОНТ былі аналагічнымі: сустрэчы Лукашэнкі з Міхаілам Мясніковічам, старшынёй КДБ ды міністрам абароны, паездка кіраўніка дзяржавы на хлебазавод ды прэсавая канферэнцыя, наведванне Андрэем Кабяковым ЖЭСаў у Менску, удзел Аляксандра Радзькова ў семінары ідэолагаў, прэс-канферэнцыя міністра абароны. Рэалізаваныя гэтыя тэмы былі таксама падобна: у парушэнне стандарту балансу думак у сюжэтах выказваліся ў асноўным толькі самі кіраўнікі, чыя дзейнасць асвятлялася.

Шэраг пазітыўных сюжэтаў пра мерапрыемствы дзяржаўных арганізацый ды ўстаноў насілі прыкметы і палітычнай, і карпаратыўнай замовы. Да такіх можна прылічыць матэрыялы пра акцыю БРСМ, нараду, арганізаваную Белдзяржхарчпрамам, экскурсійны маршрут ад брэсцкіх уладаў, выставу прадпрыемства «Планар» у Абу-Дабі і інш. Гэтыя сюжэты вылучаліся парушэннем стандарту балансу думак (выказваліся галоўным чынам толькі прадстаўнікі арганізацый). Таксама аўтары «Панарамы» дапускалі парушэнні стандарту аддзялення фактаў ад думак, то бок самі каментавалі падзеі. У той самы час аўтары «Контураў» на ОНТ практычна не дазвалялі сабе выказваць уласнае меркаванне ў навінавых матэрыялах.

Тэма веласпабораў у «Мінск-арэне» стала крыніцай, бадай, найбольшай колькасці пазітыўных матэрыялаў пра ўладу на дзяржканалах за тыдзень маніторынгу. Так, у асноўных выпусках «Панарамы» на канале «Беларусь 1» выйшла за тыдзень 5 сюжэтаў, прысвечаных гэтай тэме, ва ўсе дні, акрамя панядзелка. А асноўныя выпускі «Контураў» на ОНТ прысвяцілі чэмпіянату 4 сюжэты, якія выходзілі штодзень, акрамя пятніцы.

У сюжэтах на гэту тэму на абодвух каналах не бракавала персанажаў ды крыніцаў інфармацыі — выказваліся і беларускія арганізатары, і спартоўцы з розных краінаў, і турысты, і журналісты, і замежныя кіраўнікі спартовых федэрацый, і Лукашэнка, і нават кухары, што гатавалі есці спартоўцам, і рабочыя, якія рыхтавалі велатрэк, дый інш. Аднак у фокусе ўвагі аўтараў абодвух каналаў былі не спартовыя падзеі, а толькі арганізацыя мерапрыемства на ўсіх этапах. Выказванні ўсіх персанажаў ва ўсіх сюжэтах абодвух каналаў зводзіліся да адзначэння добрай арганізацыі спабораў беларускім бокам. І, нягледзячы на вялікую колькасць сінхронаў, у ніводным з матэрыялаў не прагучала меркавання незалежнага эксперта, які б ацаніў рэальнае значэнне ды кошт чэмпіянату для Беларусі.

Абодва каналы парушалі ў сюжэтах стандарт аддзялення фактаў ад думак, то бок самі каментавалі падзеі, давалі ім ацэнку, рабілі прагнозы. Таксама парушаліся стандарты верагоднасці і дакладнасці — падавалася зманіпуляваная інфармацыя без спасылак на крыніцы: «Самой лучшей, даже уникальной обещает стать и церемония открытия. Дело в том, что до этого момента церемонии открытия чемпионатов по велотреку телекомпании не транслировали. Заботясь о рейтинге, они показывали непосредственно сами соревнования, которые вызывают максимальный интерес у зрителей. Но, после того как зарубежные продюсеры и режиссеры увидели белорусский сценарий, сразу 5 международных телеканалов решили показать нашу церемонию открытия в прямом эфире»; «Международные эксперты подтверждают полную готовность нашей страны к проведению чемпионата»; «Чемпионат мира по велотреку не заканчивается лишь стенами велодрома “Минск-Арены”. Соревнования такого уровня — это целое настроение, в которое погружается город на весь период состязаний. Ведь иностранные болельщики приехали в Минск, не только чтобы поддержать своих спортсменов, но и отдохнуть, набраться впечатлений. И то, с каким настроением они вернутся домой, определит успех чемпионата, проведенного в нашей стране. Так что для Минска как принимающей стороны нынешние соревнования по велотреку — возможность еще раз проверить, а все ли готово к следующему, не менее долгожданному, спортивному событию — чемпионату мира по хоккею» (ОНТ); «Приехал, чтобы убедиться в достоинствах и недостатках трека, а последних — нет»; «Чемпионат мира по велотреку — это не только соревнования, это и еще одна презентация Беларуси. Иностранцы знакомятся с нашей страной, благодаря широкому ассортименту сувенирной продукции получают возможность увезти домой ее частичку»; «Ну а в целом иностранные гости признаются: в преддверии более масштабного события — чемпионата мира по хоккею — организация просто безукоризненная»; «Абсолютно все сошлись во мнении — Минск идеально справляется с организацией»; «Вопрос, а проведем или нет, больше не стоит. Беларуси доверяют крупные турниры — и мы оправдываем доверие».

«Белсат»

На незалежным тэлеканале не было пазітыўных, без балансу думак матэрыялаў пра беларускую ўладу.

1.1.3.         Негатыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую апазіцыю

Тэлеканал

Колькасць

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

0

0

0

1

1

0

0

«Беларусь 1»

0

0

0

0

1

2

0

ОНТ

0

0

0

0

0

3

0

 

Ні на дзяржканалах, ні на «Белсаце» не было негатыўных, без балансу думак матэрыялаў пра беларускую апазіцыю.

1.1.4.         Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую апазіцыю

Тэлеканал

Колькасць

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

1

0

0

0

0

8

2

«Беларусь 1»

0

0

0

0

0

0

0

ОНТ

0

0

0

0

0

0

0

 

На дзяржканалах не было пазітыўных, без балансу думак матэрыялаў пра беларускую апазіцыю.

У праграме «Аб’ектыў» на телеканале «Белсат» прайшоў 1 такі матэрыял. 19 лютага першы сюжэт выпуску асвятляў тэму прэс-канферэнцыі міністра абароны Юрыя Жадобіна, а менавіта тое, што міністр выказаўся супраць увядзення ў Беларусі альтэрнатыўнай службы. У сюжэце парушаліся стандарты паўнаты (не тлумачылася, што такое альтэрнатыўная служба), аддзялення фактаў ад думак (журналіст дапускаў уласныя каментары) і верагоднасці (аўтары спасылаліся на нейкіх «экспертаў»). Таксама ў сюжэце распавядалася пра нейкі праект ці праграму (у закадравым тэксце ды сінхроне гэта называлася па-рознаму) партыі БХД. Акрамя таго, што ў матэрыяле парушаўся стандарт паўнаты, адсутнічаў у ім і баланс думак — слова далі толькі кіраўніку БХД, у той час як праекты вайсковай альтэрнатыўнай службы маюць некалькі партый ды грамадскіх ініцыятыў.

1.2.  Матэрыялы з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці, камерцыйнай рэкламы ці аўтапрамоцыі

Тэлеканал

Колькасць

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

2

3

2

1

5

5

1

«Беларусь 1»

28

19

25

14

18

14

5

ОНТ

22

27

15

17

12

13

3

 

Дзяржканалы

На абодвух дзяржканалах матэрыялы з прыкметамі карпаратыўнай замовы, аўтапрамоцыі і нават наўпроставай камерцыйнай рэкламы займалі ў лютым прыкладна траціну эфіру ды колькасна перавышалі сюжэты з адзнакамі палітычнай замовы. Можна сказаць, што дзяржканалы абслугоўвалі карпаратыўныя інтарэсы дзяржаўных ды камерцыйных арганізацый.

На тэлеканале «Беларусь 1» у сюжэтах з прыкметамі карпаратыўнай замовы меліся парушэнні стандартаў балансу думак, паўнаты, аддзялення фактаў ад меркаванняў. То бок сюжэты будаваліся на інфармацыі з адной крыніцы, як правіла, дзяржаўнай арганізацыі, у сінхронах выказваліся толькі прадстаўнікі гэтай установы, у закадравым тэксце аўтар даваў уласныя пазітыўныя каментары. Так, прыкметы карпаратыўнай замовы мелі сюжэты па наступных тэмах: праект БРСМ па падвышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва; падатковая інспекцыя Віцебска і яе актыўнасць у сацсетцы «ВКонтакте»; выстава-кірмаш «Беллегпрама» ў Маскве; новыя рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій; узнагарода прэміяй гарадзенскага вучонага ў Іране; рэалізацыя праграмы Саюзнай дзяржавы на Слуцкім сыраробным камбінаце; прэс-канферэнцыя міністра абароны; выстава прадпрыемства «Планар» у Абу-Дабі; павелічэнне Белтэлекомам прапускной здольнасці інтэрнэт-канала; удзел Аляксандра Радзькова ў семінары ідэалагічнага актыву і да т. п.

У эфіры «Панарамы» выходзілі матэрыялы, якія мелі прыкметы камерцыйнай рэкламы. Так, 18 лютага такі сюжэт выйшаў пра Добрушскі фарфоравы завод. Акрамя таго, што ў сінхронах выказваліся толькі кіраўнікі завода, аўтар у закадравым тэксце дапускаў уласныя каментары: «Тут научились обрабатывать заказы оперативно»; «В Беларуси таких почти не осталось, в Украине и России — единицы». Таксама рэкламны характар насіў сюжэт пра ДНК-даследаванні ў Палескім дзяржаўным універсітэце. У сінхроне прарэктар універсітэта распавядае пра паслугі лабараторыі, а менавіта запрашае бацькоў звяртацца па гэтыя даследаванні, каб даведацца, у які спорт варта аддаваць дзіця. У каментарах у закадравым тэксце аўтар дадае: «Правда, не только в спорте дело, говорят в лаборатории. Ведь, просчитав количество генов, можно окончательно закрыть вопрос о выборе будущей профессии и стать, например, хорошим шофером или известным хирургом», «Обладать такой лабораторией мечтают лучшие европейские университеты. Полесский государственный — уже не мечтает, а вовсю занимается уникальными исследованиями в области генетики, биохимии и иммунологии». 21 лютага выйшаў у эфір сюжэт пра Белдзяржцырк ды замежных гастралёраў. Матэрыял будаваўся на сінхронах дырэктаркі Белдзяржцырка ды аднаго з гастралёраў, а таксама на кампліментарных каментарах аўтара: «Артисты с мировыми именами — и все на одной белорусской арене. Таким огромным количеством именитых жонглеров, дрессировщиков и акробатов может похвастаться далеко не каждый европейский цирк. Аншлаги на всех выступления. Билеты раскуплены практически уже и на март»; «И то, что все обязательно получится, не сомневается никто. Для белорусов цирк — уже не просто любимое место отдыха. Это своего рода бренд страны».

Як пазітыўную змену выпускаў «Панарамы» варта адзначыць істотнае змяншэнне колькасці аўтапрамацыйных сюжэтаў. У тыдзень маніторынгу быў толькі адзін прамацыйны матэрыял, які імітаваў навіну, — сюжэт пра ўласны праект канала. Ён выйшаў 22 лютага і тычыўся праекта «Нашы пра нас». У папярэднія месяцы аб’ём такой аўтапрамоцыі даходзіў нават да траціны выпуску. У лютым між навінавымі сюжэтамі часам анансаваліся інтэрв’ю, якія ішлі адразу пасля «Панарамы». Таксама выходзілі аўтапрамацыйныя сюжэты на наступныя тэмы: дыплом ад Міністэрства абароны для вядоўцаў БТРК; віншаванне супрацоўніцамі «Панарамы» калегаў-мужчын напярэдадні свята 23 лютага.

На ОНТ зменшылася колькасць матэрыялаў з прыкметамі карпаратыўнай замовы, аднак іхная доля ў эфірным часе засталася той самай, што і ў папярэднія месяцы. У гэтых сюжэтах, як правіла, выкарыстоўвалася інфармацыя толькі з адной дзяржаўнай установы (практычна з усіх сілавых структураў), падаваўся сінхрон прадстаўніка гэтай арганізацыі, то бок парушаліся стандарты аддзялення фактаў ад думак ды паўнаты. Менавіта так будаваліся сюжэты па тэмах: супрацоўнікі УУС Гомеля схапілі гандляра наркотыкамі; Мінпрыроды даслала зварот пра далучэнне да Бернскай канвенцыі; прэсавая канферэнцыя міністра абароны; КДК правярае аршанскі керамічны завод; у Парку высокіх тэхналогій — новыя рэзідэнты; МНС праводзіць вучэнні ў Гомелі; прэзентацыя саюзнай праграмы «Мікрасістэма»; Дзяржкантроль правярае дэбіторскія запазычанасці прадпрыемстваў; Нацыянальны банк даследаваў фінансавую пісьменнасць насельніцтва і інш. Пазітыўнае адрозненне ад падобных матэрыялаў на канале «Беларусь 1» — у сюжэтах «Контураў» радзей сустракалася парушэнне стандарту аддзялення фактаў ад думак, то бок было меней уласных каментароў аўтараў.

У параўнанні з тэлеканалам «Беларусь 1», у выпусках «Контураў» было болей сюжэтаў з прыкметамі камерцыйнай рэкламы.

Самы яскравы прыклад рэкламнага сюжэта, які маскавалі пад звычайную навіну, быў у эфіры «Контураў» 21 лютага. Інфармацыйнай нагодай для матэрыялу стала даследаванне Інстытута сацыялогіі НАН пра кошты ў беларускіх гандлёвых сетках. Аўтары выкарысталі адзіны сінхрон даследчыка, які наўпрост сказаў, што самыя танныя кошты — у крамах «Еўраопт», ды пералічыў, на якія групы тавараў якая менавіта розніца ў гэтай сетцы. У закадравым тэксце аўтар працягваў распавядаць пра тавары «Ееўраопта» і іх кошты, а тым часам у кадры былі гандлёвыя залы супермаркетаў і шматлікія логі гэтай сеткі. Для параўнання, у той самы дзень у «Панараме» на канале «Беларусь 1» матэрыял на тую самую тэму аўтары збудавалі ў адпаведнасці з прафесійнымі стандартамі, зрабіўшы акцэнт на інфармацыі пра розніцу коштаў, але не даючы назваў сеткі ды не паказваючы лога.

18 лютага ў сюжэце пра прыдарожны сервіс выказваліся толькі ўладальнікі дзвюх кавярняў, было выкарыстанае відэа з шыльдамі гэтых кавярняў, а таксама каментары рэкламнага характару ў закадравым тэксце з пералічэннем паслугаў: «И, только проехав сто километров до Кричева, можно в полной мере воспользоваться услугами придорожного сервиса. По словам хозяев кафе, дело это, оказывается, прибыльное. На трассе, ведущей в Москву, водители и пассажиры хотят не только перекусить. Если дальнобойщиков “прикормить” еще не успели, то из ближайших райцентров даже за десятки километров жители уже заказывают здесь банкеты. Юрий Лукомский, учредитель частного объекта придорожного сервиса: “Это не год и не два, пока весь комплекс действительно заработает. Предполагается сделать здесь игровой комплекс и автосервис”».

Таксама прыкметы камерцыйнай рэкламы мае сюжэт пра выставу заводаў сістэмы «Беллегпрам» у Маскве. У сюжэце аўтар выкарыстаў сінхроны толькі кіраўнікоў «Беллегпрама» ды Бабруйскага скуранога завода: «В Беларуси есть уникальная для постсоветского пространства разработка — кожа для специального применения “Гранит”. Обуви из такого материала не грозит промокание. Михаил Кунц, генеральный директор ОАО “Бобруйский кожевенный комбинат”: “Непромокаемая, гидрофобная кожа в течении восьми часов — мы это уже проверили, апробировали, и я думаю, что мы на этой ярмарке найдем своих покупателей”».

Толькі адзін аўтапрамацыйны сюжэт быў у эфіры «Контураў» у тыдзень маніторынгу (падобны таму, што і ў «Панараме») — матэрыял, які выйшаў 19 лютага, пра дыпломы ад Мінабароны для журналістаў канала.

«Белсат»

На «Белсаце» было толькі два матэрыялы з прыкметамі карпаратыўнай замовы. Гэта сюжэты, якія выйшлі 19 лютага, пра страйк прадпрымальнікаў гомельскага гандлёвага цэнтра «Сакрэт» ды пра правядзенне семінара «Мова ці кава».

Тэма страйку была пададзеная толькі з пазіцыі прадпрымальнікаў. Сюжэт будаваўся на сінхронах толькі саміх прадпрымальнікаў ды на фрагменце сустрэчы з прадстаўніком аблвыканкама. Аўтары не паклапаціліся даць слова ўладальнікам гандлёвага цэнтра і нават не паведамілі пра спробы кантакту з імі, а таксама маніпулявалі фактамі, падаючы нібыта пазіцыю ўладальнікаў цэнтра са словаў пакрыўджаных прадпрымальнікаў: «Новы ўладальнік гандлёвага цэнтра “Сакрэт” — менскае таварыства “НП-Сервіс” — тлумачыць павышэнне тарыфаў належным яму правам». Таксама журналісты дапускалі выказванне ўласнага меркавання: «Не выключана, што гандлёвы цэнтр “Сакрэт” чакаюць новыя страйкі».

Тэма семінара «Мова ці кава» асвятлялася з дапамогаю сінхронаў толькі арганізатараў акцыі ды апытання яе ўдзельнікаў. У закадравым тэксце аўтары дапускалі ўласныя меркаванні, кампліментарныя для арганізатараў акцыі: «З сапраўдным аншлагам у Менску прайшлі першыя заняткі курсаў “Мова ці кава”. Ахвочых вывучаць беларускую мову сабралася столькі, што давялося нават змяніць першапачаткова абраную для заняткаў кавярню»; «А несумнеўным поспехам ініцыятывы стала абраная форма — заняткі ў нефармальнай атмасферы».

2. Парушэнні стандартаў у матэрыялах з прыкметамі замоўленасці (цэнзуры)

2.1. Матэрыялы з парушэннямі стандарту балансу думак

Тэлеканал

Колькасць і доля ад агульнага ліку (%)

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

16 (39 %)

16 (36 %)

18 (38 %)

20 (54 %)

20 (56 %)

20 (56 %)

21 (58 %)

«Беларусь 1»

27 (44 %)

34 (56 %)

34 (58 %)

30 (52 %)

36 (67 %)

42 (61 %)

41 (72 %)

ОНТ

25 (47 %)

32 (50 %)

23 (48 %)

26 (57 %)

26 (57 %)

25 (45 %)

32 (56 %)

 

2.2. Матэрыялы з парушэннямі стандарту паўнаты інфармацыі

Тэлеканал

Колькасць і доля ад агульнага ліку (%)

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

15 (36 %)

13 (30 %)

17 (36 %)

16 (43 %)

20 (56 %)

19 (53 %)

16 (44 %)

«Беларусь 1»

20 (32 %)

17 (28 %)

18 (30 %)

22 (38 %)

24 (44 %)

33 (49 %)

27 (47 %)

ОНТ

26 (49 %)

24 (38 %)

11 (23 %)

17 (37 %)

21 (46 %)

17 (37 %)

22 (39 %)

 

2.3. Матэрыялы з парушэннямі стандарту аддзялення фактаў ад думак

Тэлеканал

Колькасць і доля ад агульнага ліку (%)

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

15 (36 %)

15 (34 %)

18 (38 %)

20 (54 %)

21 (58 %)

15 (42 %)

21 (58 %)

«Беларусь 1»

33 (53 %)

24 (39 %)

29 (49 %)

29 (50 %)

22 (41 %)

33 (49 %)

32 (56 %)

ОНТ

14 (26 %)

12 (19 %)

14 (29 %)

27 (59 %)

11 (24 %)

20 (43 %)

29 (51 %)

 

2.4. Матэрыялы з парушэннямі стандарту верагоднасці інфармацыі

Тэлеканал

Колькасць і доля ад агульнага ліку (%)

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

10 (24 %)

15 (34 %)

17 (36 %)

12 (32 %)

12 (33 %)

12 (33 %)

18 (50 %)

«Беларусь 1»

23 (37 %)

16 (26 %)

18 (30 %)

10 (17 %)

19 (17 %)

29 (43 %)

29 (51 %)

ОНТ

12 (23 %)

12 (19 %)

17 (35 %)

14 (30 %)

11 (24 %)

17 (37 %)

18 (32 %)

 

2.5. Матэрыялы з парушэннямі стандарту дакладнасці падачы інфармацыі

Тэлеканал

Колькасць і доля ад агульнага ліку (%)

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

5 (12 %)

8 (18 %)

14 (30 %)

10 (27 %)

12 (33 %)

13 (36 %)

14 (39 %)

«Беларусь 1»

19 (31 %)

13 (21 %)

17 (29 %)

17 (29 %)

14 (26 %)

24 (35 %)

23 (40 %)

ОНТ

8 (15 %)

8 (13 %)

8 (17 %)

15 (33 %)

11 (24 %)

16 (35 %)

16 (28 %)

 

2.6. Матэрыялы з парушэннямі стандарту аператыўнасці інфармацыі

Тэлеканал

Колькасць і доля ад агульнага ліку (%)

Люты 2013

Студзень 2013

Снежань 2012

Лістапад 2012

Кастрычнік 2012

Верасень 2012

Жнівень 2012

«Белсат»

7 (17 %)

5 (11 %)

6 (13 %)

8 (22 %)

10 (28 %)

11 (31 %)

13 (36 %)

«Беларусь 1»

16 (26 %)

9 (15 %)

17 (29 %)

16 (28 %)

13 (24 %)

18 (26 %)

20 (35 %)

ОНТ

14 (26 %)

12 (19 %)

14 (29 %)

20 (43 %)

14 (30 %)

11 (24 %)

24 (42 %)

 

Ключавыя грамадска-палітычныя тэмы, пададзеныя каналамі ў матэрыялах з прыкметамі замоўленасці (цэнзуры)

18.02, панядзелак

У навінах на каналах «Беларусь 1» ды ОНТ першыя матэрыялы былі прысвечаныя спартовым перамогам Дар’і Домрачавай і Вікторыі Азаранкі. І калі на ОНТ матэрыял адпавядаў прафесійным стандартам, то аўтары тэлеканала «Беларусь 1» зрабілі сюжэт з прыкметамі замоўленасці.

Другі сюжэт у навінах на тэлеканале «Беларусь 1» не меў інфармацыйнай нагоды ды быў прысвечаны тэме станоўчага сальда ў знешнім гандлі Беларусі.

На ОНТ з прыкметамі замоўленасці выйшаў другі матэрыял, прысвечаны падрыхтоўцы да старту чэмпіянату свету па велагонках у «Мінск-арэне».

Першым у выпуску «Аб’ектыва» на «Белсаце» стаў сюжэт пра затрыманне на мяжы студэнтаў, якія вярталіся з Польшчы пасля Дня беларускай Вікіпедыі

19.02, аўторак

У навінах на тэлеканале «Беларусь 1» першым матэрыялам выпуску стаў сюжэт пра крымінальную справу па факце смерці ўсыноўленага расейскага хлопчыка ў ЗША. Тэма асвятлялася з прыкметамі замоўленасці: выказваліся толькі расейскія чыноўнікі, а аўтар дазваляў сабе ўласныя гнеўныя антыамерыканскія каментары.

Першы матэрыял на ОНТ пра нізкую тэмпературу ў кватэры жыхаркі Астрыны адпавядаў прафесійным стандартам. Прыкметы замоўленасці меў другі сюжэт. Гэта быў пазітыўны матэрыял пра ўлады, прысвечаны прэсавай канферэнцыі міністра абароны Юрыя Жадобіна.

На «Белсаце» першым стаў сюжэт з прэс-канферэнцыі міністра абароны. Гэта быў негатыўны матэрыял пра ўлады.

20.02, серада

Адкрыццю чэмпіянату свету па велагонках у «Мінск-арэне» ды выступу Лукашэнкі былі прысвечаныя першыя сюжэты навінавых выпускаў абодвух дзяржканалаў. Гэтыя матэрыялы характарызаваліся праўладнымі каментарамі аўтараў ды аб’ёмнымі сінхронамі Лукашэнкі.

«Белсат» у першым матэрыяле навінаў асвятляў выступ намесніка міністра фінансаў Андрэя Харкаўца пра неабходнасць скарачэння бюджэтных выдаткаў.

21.02, чацвер

Першыя тры матэрыялы абодвух дзяржканалаў прысвячаліся аднолькавым тэмам. Гэта былі паркетныя сюжэты пра сустрэчы Лукашэнкі з дзяржчыноўнікамі. Кампазіцыі сюжэтаў ды адбор сінхронаў былі ідэнтычнымі на абодвух каналах, толькі паслядоўнасць размяшчэння тэмаў у выпуску нязначна рознілася: сустрэчы Лукашэнкі з прэм’ерам Міхаілам Мясніковічам, старшынёй КДБ ды міністрам абароны — на канале «Беларусь 1», з міністрам абароны, старшынёй КДБ і Мясніковічам — на ОНТ.

Першыя два матэрыялы «Аб’ектыва» на «Белсаце» мелі прыкметы замоўленасці. Першы сюжэт быў прысвечаны тэме заклікаў праваабарончага фонду «Сірыйцы Вялікай Брытаніі» да санкцыяў супраць Беларусі. Другі — пра антырасейскае выказванне прэм’ера Беларусі Міхаіла Мясніковіча.

22.02, пятніца

У пятнічных выпусках на абодвух дзяржканалах першымі двума матэрыяламі сталі паркетныя сюжэты таксама на аднолькавыя тэмы: наведванне Лукашэнкам хлебазавода ды прэсавая канферэнцыя кіраўніка дзяржавы пасля гэтага візіту.

Першыя два матэрыялы выпуску навінаў на «Белсаце» адпавядалі прафесійным стандартам. Трэці сюжэт пра перамовы беларускіх уладаў з расейскімі і еўрапейскімі дыпламатычнымі ды палітычнымі коламі не меў інфармацыйнай нагоды.

Замоўчаная тэлеканаламі грамадска важная інфармацыя

Выбар замоўчаных тэмаў рабіўся на падставе аналізу стужкі навінаў двух галоўных інфармагенцтваў Беларусі: БелаПАН і БелТА.

3. Не асветленыя ў навінавых выпусках грамадска значныя тэмы

Каналы

Люты 2013

(18.02–22.02)

Колькасць

«Белсат»

 

45

«Беларусь 1»

 

52

ОНТ

 

52

 

 

18.02, панядзелак

У выніку пажару на берасцейскім рэчавым рынку пашкоджана дванаццаць гандлёвых павільёнаў — не было на ніводным з каналаў.

Адмыслоўцы заяўляюць пра недахоп месцаў у санаторыі для дзяцей-інвалідаў — не было на ніводным з каналаў.

Еўразвяз ізноў заявіў пра гатоўнасць пачаць перамовы па пытанні палягчэння візавага рэжыму з Беларуссю — не было на ніводным з каналаў.

Беларусь увяла часовыя абмежаванні на пастаўкі мяса і малочнай прадукцыі — не было на ніводным з каналаў.

Магілёўскі абласны суд адхіліў скаргу актывіста БХД на дзеянні КДБ — не было на ніводным з каналаў.

П’яны кіроўца ў Салігорску збіў трох пешаходаў — не было на ніводным з каналаў.

У Століне 14-гадовая школьніца падчас сваркі са сваім хлопцам параніла яго нажом — не было на ніводным з каналаў.

Памёр беларуска-польскі пісьменнік Сакрат Яновіч — не было на тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ.

Гродзенскі вучоны атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Іране за распрацоўкі ў галіне лячэння печані — не было на ОНТ і «Белсаце», тэлеканал «Беларусь 1» падаў інфармацыю на наступны дзень.

Кіраўніца тургрупы спрабавала правезці ў Беларусь кантрабанду на агульную суму болей за 267 млн беларускіх рублёў — не было на ніводным з каналаў.

Пагранічнік, які не паведаміў пра шведскі самалёт, што парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі, асуджаны на два гады калоніі — не было на тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ.

19.02, аўторак

Стартавы кошт пакета акцый піваварнай кампаніі «Крыніца», паводле Дзяржмаёмасці, складзе 15 млн долараў ЗША — не было на ніводным з каналаў.

Расейская кампанія «ЕўраХім» можа набыць блакпакет акцый «Гродна Азота» — не было на ніводным з каналаў.

Прадпрымальнікі гомельскага гандлёвага цэнтра «Сакрэт» пратэстуюць супраць чарговага падвышэння арэнднай платы — не было на тэлеканале «Беларусь 1», на ОНТ інфармацыю падалі на наступны дзень.

Ірына Халіп падрыхтавала заяву ў МУС з просьбаю правесці службовае расследаванне ў дачыненні начальніка аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці ГУУС Менгарвыканкама — не было на ніводным з каналаў.

Крымінальная справа ў дачыненні былога старшыні наглядальнай рады ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнкі перададзеная ў пракуратуру Менска — не было на ніводным з каналаў.

Кампаніі «VeriFone» і «Яндэкс» плануюць увайсці ў беларускі Парк высокіх тэхналогій — не было на «Белсаце».

Каля 10 грамадзян Беларусі маюць намер вылецець з Сірыі самалётамі МНС Расеі — не было на ніводным з каналаў.

Беларусь плануе захаваць блакпакет акцый МАЗа ў холдынгу з КамАЗам — не было на ніводным з каналаў.

Памёр двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Старавойтаў — не было на тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ.

Парушанае цеплазабеспячэнне Савецкага раёна Гомеля — не было на «Белсаце».

Фінансаванне чарнобыльскіх праграм у Гомельскай вобласці ў 2013 годзе павялічыцца на 60 % — не было на ніводным з каналаў.

20.02, серада

Беларускім арганізацыям энергазабеспячэння кампенсуюць частку адсоткаў па крэдытах на інвестпраекты — не было на ніводным з каналаў.

З пачатку 2013 года адзначаецца ўсплёск зваротаў на бясплатную гарачую лінію тых, што пацярпеў ад хатняга гвалту, — не было на ніводным з каналаў.

У вёсцы Мышкавічы развіталіся з двойчы Героем Сацыялістычнай Працы Васілём Старавойтавым — не было на тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ.

Нацбанк не будзе аднаўляць валютнае крэдытаванне фізасоб — не было на ОНТ.

Згодна з заяўкаю, пададзенай у Менгарвыканкам, 24 сакавіка з нагоды Дня Волі пройдуць шэсце і мітынг — не было на тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ.

«Гавары праўду!» прапануе ўладам стварыць камісію грамадзянскага кантролю за прыватызацыяй і мадэрнізацыяй — не было на ніводным з каналаў.

Увайшоў у сілу прыгавор у дачыненні двух асуджаных за забойства 13-гадовай Юліі Ляшук — не было на ніводным з каналаў.

У Маладзечанскім раёне затрыманы найбуйнейшы ў краіне аптовы вытворца самагону — не было на ніводным з каналаў.

Тарыфы на электраэнергію для прампрадпрыемстваў Беларусі, паводле словаў прадстаўнікоў канцэрна «Белнафтахім», вышэйшыя за сусветны ўзровень — не было на ніводным з каналаў.

Каля дзесяці грамадзян Беларусі прыбылі з Сірыі ў Маскву — не было на ніводным з каналаў.

Мінфін Беларусі канстатуе адсутнасць цікавасці дзяржпрадпрыемстваў да размяшчэння аблігацый — не было на ніводным з каналаў.

У Беларусі адключаць правадное радыёвяшчанне — не было на ніводным з каналаў.

У Мазыры на дзіцяці загарэлася адзенне — не было на ніводным з каналаў.

Бабруйчанін за паўторнае лжывае мінаванне асуджаны да трох гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі — не было на ніводным з каналаў.

Узровень вады на Прыпяці ў Гомельскай вобласці дасягнуў небяспечнай мяжы — не было на ніводным з каналаў.

Пакеты акцый асноўных акцыянераў ААТ «Баранавічыдрэў» плануюць перадаць у кіраванне дзяржаве — не было на ніводным з каналаў.

21.02, чацвер

У Віцебску двум актывістам БХД прысудзілі штраф у памеры 30 базавых велічынь кожнаму — не было на ніводным з каналаў.

Менскага скульптара Генадзя Лойку пасадзілі на пяць сутак — не было на тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ.

Парламент Кыргызстана заклікае міжнародныя арганізацыі садзейнічаць экстрадыцыі Бакіевых — не было на ніводным з каналаў.

Праблемы свабоды беларускіх СМІ абмяркоўваліся на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ — не было на тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ.

Ва Уздзе рабочы загінуў пад ёмістасцю са смеццем, што звалілася з вышыні, — не было на ніводным з каналаў.

Пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне журналісту Аляксандру Баразенку за супрацу з замежнымі СМІ — не было на тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ.

У Берасці распачатая крымінальная справа за хуліганства і гвалт у дачыненні супрацоўнікаў міліцыі — не было на ніводным з каналаў.

У Петрыкаве кампанія маладых людзей закідала камянямі аўтамабіль ДАІ — не было на ніводным з каналаў.

Следчыя органы высвятляюць прычыны гібелі на вытворчасці 58-гадовага мінчаніна — не было на ніводным з каналаў.

Адмысловец банка ў Віцебскай вобласці выкраў з картрахункаў кліентаў болей за 400 млн рублёў — не было на ніводным з каналаў.

22.02, пятніца

Прэмія «Залаты апостраф» уручаная аўтарам лепшых публікацый у часопісе «Дзеяслоў» — не было на ніводным з каналаў.

Праваабаронцы Раісе Міхайлоўскай уручаная прэмія «Рыцар года» грамадскага руху імя Юрыя Захаранкі — не было на тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ.

Беларуская чыгунка ўводзіць паслугу электроннай рэгістрацыі пры пакупцы праз інтэрнэт квіткоў на большасць міжнародных цягнікоў у зносінах з Расеяй — не было на ніводным з каналаў.

Беларускі дзіцячы хоспіс збірае сродкі на ўзвядзенне новага будынка ў Бараўлянах — не было на ніводным з каналаў.

У Менску затрыманы былы дырэктар сочынскага санаторыя «Беларусь» Георгій Саракашыш — не было на тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ.

Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СНД па росце спажывецкіх коштаў у студзені 2013 года — не было на ніводным з каналаў.

Паштар пайшоў пад лёд на гужавых санях — не было на ніводным з каналаў.

Мінжылкамгас Беларусі абвясціў конкурс праектаў па перапрацоўцы палігонаў цвёрдых побытавых адкідаў — не было на ніводным з каналаў.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: