ОБ АВТОРЕ

Нарадзілася звычайным парадкам ў савецкім Гомелі, дзе ўсё і пачалося. Друк палюбіла, як толькі маці навучыла трымаць аловак. У кніжках дамалёўвала фальшывыя радкі, часам прадзіраючы старонкі.

У восьмым класе — першая рэдакцыя. З сябрам выдалі на ксераксе газету, дзе цэнтравым артыкулам быў крытычны, пра нязгоду з вынікамі школьнага конкурсу прыгажосці. А далей — па накатанай. Універ, работа…

Першая праца, паводле беларускай традыцыі, у газеце “Знамя Юнасці”. Зараз фрылансер.

Адзін з кардынатараў кампаніі ГА БАЖ “За фрыланс”, суаўтар кнігі “Анатомія фрылансу”.

Вы здесь

ЛГБТ-тэматыка ў беларускіх медыях

Штомесяц адно беларускае СМІ публікуе у сярэднім 1,6 матэрыяла на тэму геяў. На долю мясцовай, а не замежнай тэматыкі, прыходзіцца каля 43% публікацый. З іх 61% мае нейтральную ацэначную афарбоўку, каля 26% — пазітыўную, а 12% — негатыўную. Гэтыя ды іншыя цікавінкі ў гадавым маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх медыях”.

Як беларускія медыі пішуць пра ЛГБТ-супольнасць, ужо другі год запар цікавіцца нацыянальная ініцыятыва “Gaypress”. Сёлета даследваннем займаўся журналіст Зміцер Кармазін, які прэзентаваў вынікі 14 чэрвеня на круглым стале “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх медыях”. Mediakritika.by прапануе да ўвагі калег вынікі ды высновы маніторынга.

 

Аўтар маніторынгу Зміцер Кармазін расказвае, да якіх высноваў ён прыйшоў падчас работы з матэрыяламі беларускіх медыяў. Калі сказаць адной фразай, то дзяржаўныя — абражаюць, а незалежныя амаль не заўважаюць.

Вобраз гомасэксуала ў дзяржаўных СМІ

“Пачытаўшы артыкулы дзяржмедыяў, можна зарзумець, што гомасэксуалы — гэта зло. Аўтары ставяць адназначане клеймо: гэтыя людзі вінаватыя ў чымсці. Артыкулы не нясуць ніякай асветы. Яны ўяўляюць сабой нічым не падмацаваныя разважанні пра свет, які геі робяць горшым, чым ён мог бы быць”, — расказвае журналіст Зміцер Кармазін.

Паводле словаў журналіста, пра нейкі партрэт гомасэксуала казаць складана. Бо негатыўныя матэрыялы яго не ствараюць, а проста пераконваюць людзей, што гэта дрэнна. Тэндэнцыя больш за ўсё бачная ў “Совесткой Белоруссии” і на канале ОНТ. Іх матэрыялы кажуць, што дзякуючы геям разбураецца маральнасць, разам з ёй грамадства і ўся Еўропа. І на гэтым фоне Беларусь выглядае выспай бяспекі.

“Што да перадруковак, то цяжка зразумець логіку, паводле якой яны падбіраюцца. Вось чым кіраваўся рэдактар ОНТ, які ставіў навіну, што ў Таронта ў заапарку раздзялілі двух пінгвінаў-гомасэксуалаў? Магу гэта патлумачыць толькі дрэнным густам”, — працягвае журналіст.

“Мова, якой гэта ўсё пададзена, прасякнутая сарказмам. Стылістыка артыкулаў пра геяў вельмі падобная да стылістыкі артыкулаў пра апазіцыю. Моўнай агрэсіі няма, але словы падбіраюцца эмацыйныя. Напрыклад, вось такое: “новости с так называемым нетрадиционным окрасом”. Такі саркастычны слог амаль ва ўсіх артыкулаў”, — падкрэслівае суразмоўца.

Вобраз гомасэксуала ў недзяржаўных СМІ

У незалежных медыях таксама шмат перадруковак, і журналісты таксама не ставараюць нейкага вобраза. Як зазначае аўтар маніторынгу, СМІ з большага расказваюць пра аблавы на прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў, пра нейкія здарэнні. Большасць расказвае, што ў геяў ёсць пэўныя праблемы, ідзе простае інфармаванне, пэўных ацэнак не даецца, пэўных пытанняў не ставіцца.

“Літаральна тры публікацыі я пабачыў на “Нашай ніве”, дзе геі выходзілі звычайнымі людзямі. Гэтыя матэрыялы я ацаніў як станоўчыя. Да прыкладу, гэта падборка вядомых музыкаў, якія прыналежаць да сэксуальных меншасцяў. У адрозненні ад артыкулаў “СБ”, мы не бачым іх вычварэнцамі, якія разбураюць свет”, — даводзіць журналіст.

Асобнай размовы вымагае праца “Радыё Свабода”. На густ аўтара, журналісты гэтага СМІ найбольш актыўна і прафесійна працуюць у гэтай тэматыцы.

“Радыё Свабода са ўсіх медыяў задавала найбольш пытанняў і найчасцей стварала дыскусійны кантэнт, калі людзі могуць задаць пытанне, выказаць меркаванне, атрымаць адказ. Я бы вылучыў артыкул “Лябедзька: «Гей-прайд?! А мы пры чым?!»”, а таксама дыскусію “Чаму беларусы маўчаць пра правы геяў?”

Касякі на гомасэксуальнай глебе

На меркаванне Змітра Кармазіна, станоўчых матэрыялаў на тэму кропля ў моры. Пазіцыі аналізаваных медыяў вельмі палярныя. Амаль адсутнічае разгляд праблемы з праваабарончага боку: правы сэксуальных меншасцяў — гэта правы чалавека.

Паводле вынікаў маніторынга, пры асвятленні ЛГБТ-тэматыкі для беларускіх СМІ характэрныя наступныя праблемы.

  1. Адсутнічае сістэмнасць публікацыі матэрыялаў.
  2. “Дацкія” публікацыі. Гэта значыць, што медыі звяртаюцца да тэмы з нагоды пэўных датаў, да прыкладу, Міжнароднага дня талерантнасці.
  3. Журналісты (або рэдактары) не выступаюць ініцыятарамі публікацый на тэму.
  4. Копіпаст копіпаста. Многа запазычанага кантэнту. Да прыкладу, артыкул рэсурса 34mag.net сустракаўся амаль ва ўсіх аналізаваных медыях.
  5. Парушэнне прафесійных журналісцкіх прынцыпаў. Накшталт такога: забарону менгарвыканкамам гей-прайду каментуе палітык.

Мультымедыйная прэзентацыя маніторынга “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ”

Злы або мімімішны?

“Для Беларускіх СМІ важна рабіць пасыл, якога мала ў сучасных медыях. Ёсць Дэкларацыя правоў чалавека, якая пачынаецца са словаў, што ўсе людзі роўныя. І геі — яны такія, як ёсць, аднак роўныя з усімі іншымі. Мне здаецца, не патрэбна сёння ствараць мімімішных матэрыялаў пра геяў. Сёння трэба нагадваць, што ўсе людзі роўныя”, — заключае Зміцер Кармазін.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: