ОБ АВТОРЕ

Журналіст, медыяэксперт.

Лаўрэат прэміі «Dot-Журналистика» ў намінацыі «За пределами Рунета» ў 2012, 2013, 2014 гадах

Выпускнік Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта.

Працаваў рэпарцёрам у газетах «Чырвоная змена» і «Свабода», рэдактарам на радыёстанцыі «Крынiца» Беларускага радыё.

Супрацоўнічаў з радыёстанцыямі «Юность/Молодежный канал» (Масква), «Радыё Рацыя» (Беласток), Deutsche Welle (Бон), газетамі «Экспресс-хроника» (Масква), «Бизнес&Балтия» (Рыга), «Лабрит» (Рыга), «Караван» (Алматы), «Общая газета» (Масква).

З 1995 па 2015 г. - супрацоўнік недзяржаўнага аналітычнага тыднёвіка «Белорусы и рынок», быў загадчыкам аддзела грамадска-палітычнай інфармацыі.

Вы здесь

Парады па арганізацыі замежнай паездкі

Як запланаваць працоўную вандроўку? Дзе шукаць квіткі? Якія могуць быць умовы браніравання гатэляў?

1. На першым этапе неабходна даведацца на якіх прававых падставах вы маеце права знаходзіцца на тэрыторыі гэтай краіны ці краін? Ці патрэбна абавязковая акрэдытацыя пры Міністэрстве замежных спраў каб працаваць журналістам? Ці трэба для журналістаў атрымліваць нейкую адмысловую візу?

Спіс краін, у якія грамадзяне Беларусі маюць права ўязджаць без віз

Па больш падрабязную інфармацыю можна звярнуцца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы тых краін, куды плануецца паездка.

2. Перад паездкай варта сабраць неабходныя звесткі пра краіну, яе палітычны лад, традыцыі, сітуацыю са злачыннасцю, эпідэміялагічную сітуацыю (перад наведваннем некаторых краін варта праходзіць курс адмысловых прышчэпак). Акрамя Вікіпедыі, варта пачытаць водгукі на турыстычных парталах, інтэрнэт-гіды, напрыклад Inyourpocket.

Важна ведаць загадзя:

-      які абменны курс мясцовай валюты;

-      ці патрэбны пашпарт для абмену валюты;

-      ці магчыма абмяняць валюту ў канкрэтны час вашага прыезду;

-      ці магчыма набыць нейкую колькасць патрэбнай валюты ў Беларусі для падстрахоўкі;

-      колькі каштуе праезд у грамадскім транспарце, дзе і як можна набыць праязныя дакументы;

-      колькі складае штраф за безбілетны праезд;

-      у шэрагу краін забаронена паліць тытунь у грамадскіх месцах, у тым ліку на перонах і прыпынках, забаронена на вуліцы, парках і нават пляжах ужываць алкаголь, уключна з півам -- за гэта можа быць вялікі штраф;

-      колькі можа каштаваць праезд на таксі ад вакзала ці аэрапорта да гатэля, ці ёсць больш танны аўтобусны ці адмысловы чыгуначны маршрут (аэраэкспрэс);

-      ці ёсць у краіне беларуская дыпламатычная місія (можа ўзнікнуць патрэба звярнуцца, калі будзе, напрыклад, страчаны пашпарт), якія яе кантакты, адрас, час працы;

- варта ведаць ці прынята ў гэтай краіне пакідаць чаявыя ў кавярні, рэстаране, гардэробе, пакаёўцы ці насільшчыку ў гатэлі; які памер чаявых прыстойны.

3. Калі паездка складаецца з некалькі пунктаў, то варта на карце спраўдзіць маршрут, а не арыентавацца на прыналежнасць населеных пунктаў да пэўных раёнаў і правінцый. Можна карыстацца Google Map.

4. Браніраванне гатэляў або хостэлаў можна зрабіць онлайн. Звычайна гэта паслуга бясплатная, а ў некаторых выпадках можа нават даваць заўважальныя зніжкі. Браніраванне можна рабіць праз сайт гатэля або хостэла, але больш поўная карціна варыянтаў бачна пры карыстанні спецыялізаванымі сервісамі, такімі як Booking.com або Wordhostel.

Вельмі часта, але не заўсёды, пры браніраванні патрэбна указаць рэквізіты вашай банкаўскай карткі. Пры гэтым пры прыездзе ёсць магчымасць аплаціць пражыванне па вашым выбары -- наяўнымі або карткай.

У некаторых выпадках сервіз браніравання або гатэль можа спраўдзіць наяўнасць сродкаў на картцы і зняць невялікую суму (да 1 еўра). Часцей за ўсё гэтага не будзе. Зазначу, што не ўсе беларускія банкі дазваляюць плацяжы ў інтэрнэце.

У рэдкіх выпадках гатэль можа настойваць на указанні дадзеных крэдытнай, а не дэбетавай карткі, або карткі, якая дазваляе авердрафт. Зазначу, што беларускія банкі не выпускаюць для фізічных асобаў валютныя крэдытная карткі, а авердрафт паводле дзейнага заканадаўства дазволены толькі для картак, якія намінаваныя ў беларускіх рублях.

Бываюць выпадкі, калі гатэль да прыезду пастаяльца спісвае з карткі суму, роўную суме пражывання ў гатэлі. Часцей за ўсё, гэта робяць тады, калі браніруецца нумар па акцыі, то бок па спецыяльным нізкім кошце. Гэтыя грошы не будуць выкарыстаны на аплату нумара і гатэль іх верне на рахунак пасля 2-3 тыдняў. Важна, што ў гэтым выпадку прыйдзецца ўсё роўна плаціць за пражыванне. Спецыяльныя нізкія кошты звычайна даюць эканомію за кошт адмены снядання.

Варта звярнуць увагу на ўмовы адмены браніравання. Не гледзячы на тое, што браніраванне бясплатнае, у некаторых выпадках адмена браніравання можа быць платнай пасля пэўнага тэрміну -- часцей за ўсё за адмену браніравання ў дзень заезду бярэцца кошт пражывання за адзін дзень.

Па праездзе вы можаце сутыкнуцца на рэцэпцыі гатэлю з патрабаваннем зрабіць грашовы залог або прадставіць рэквізіты вашай банкаўскай карткі за магчымае карыстанне мінібарам або платным тэлебачаннем у нумары.

У хостэлах могуць браць залог за выкарыстанне ручнікоў (але часцей за ўсё ў хостэлах хусім не прапануюць ручнікі).

5. Доступ у інтэрнэт у гатэлі зусім не абавязкова будзе прысутнічаць, або не абавязкова будзе бясплатным. Гэту інфармацыю варта высвятляць пры выбары гатэля па афіцыйнай інфармацыі на яго сайце або сервісу браніравання, а таксама звярнуць увагу на водгукі карыстальнікаў. Апошнім часам назіраецца тэндэнцыя платнага прадстаўлення паролю на доступ у інтэрнэт у дарагіх гатэлях. Пры гэтым у фае або бізнес-цэнтры Wi-Fi  можа быць бясплатна.

Калі вам неабходна дротавае далучэнне да інтэрнэту ў нумары, то на рэцэпцыі вам могуць за грошы прапанаваць у часовае карыстанне дрот. Гэтая паслуга ёсць не ва ўсіх гатэлях.

Доступ у інтэрнэт на тэлевізары ў нумары звычайна бывае дарагой паслугай.

У некаторых гатэлях прадаюць паролі на доступ да Wi-Fi на паўгадзіны, на гадзіну, на суткі або на ўвесь час знаходжання. Часам паролі прадаюцца ў аўтаматах самаабслугоўвання.

У некаторых гатэлях у бізнес-цэнтры стаяць кампутары з доступам у інтэрнэт, якімі жыхары гатэля могуць карыстацца задарма. У некаторых за гэта прадугледжана пэўная плата.

Аўтаматы для доступу ў інтэрнэт, якія працуюць за манеты або жэтоны, як правіла, прапануюць празмерна дарагую паслугу.

У хостэлах, як правіла, Wi-Fi будзе задарма, але не абавязкова будзе распаўсюджаны на ўсе памяшканні.

6. Як правіла, Wi-Fi бясплатны ў кавярнях, бістро, іншых установах хуткага харчавання, але ў некаторых выпадках трэба запытвацца пароль у афіцыянта або бармэна. Часам функцыі інтэрнэт-кавярні, якія зараз знікаюць, пачынаюць выконваць копі-салоны, дзе можна нешта раздрукаваць, зняць копію або зрабіць візітоўкі.

7. У мэтах эканоміі можа мець сэнс пачаць карыстацца мясцовай сім-картай. Часцей за ўсё можна іх набыць у газетных шапіках або салонах сувязі.

Нерэзідэнтам часцей за ўсё прапануюць турыстычныя тарыфныя планы -- яны працуюць выключна па перадаплаце і могуць не працаваць у роўмінгу. Звычайна тарыфны план прадугледжвае нейкі час карыстання інтэрнэтам. Папаўненне рахунка можа адбывацца ў газетных шапіках, салонах сувязі і любых крамах, праз інтэрнэт або банкамат ці апарат-кэшын. Важна прачытаць інструкцыі. Вельмі часта адзін з варыянтаў інструкцыі можа быць на рускай мове, нават калі вы набываеце сімку не на постсавецкай прасторы.

У некаторых краінах сімкарту прадаюць выключна па прадстаўленні пашпарту і рэгіструюць па нейкім мясцовым адрасе.

Можа мець сэнс набыць яшчэ ў Беларусі турыстычныя сімкарты "Глобал сим" або "Гудлайн". Пры набыцці такой сімкі вы маеце сталы нумар тэлефона для ўсіх паездак і адносна нізкія тарыфы для размоваў у замежжы. Разам з тым тарыфы на доступ у інтэрнэт тут высокія.

8. Набыццё білетаў на цягнік і самалёт абоаўтобус.

Пры планаванні паездкі могуць быць карыснымі сайты:

1. Чыгунка

Беларуская чыгунка. Пры падарожжы ў межах постсавецкай прасторы білет можна набыць у інтэрнэце і аформіць у любой касе пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі. Зручна, бо можна аплаціць праз інтэрнэт-банкінг беларускай карткай (праз ЕРИП), можна інтэрнэт-грашыма і карткамі праз Вэбпэй, білет трэба раздрукаваць, або зрабіць электронную рэгістрацыю, і мець пры сабе пашпарт. Недахоп -- замежны партнер не здолее за вас заплаціць. Для астатніх паездак можна паглядзець расклад, кошт і наяўнасць вольных месцаў.

Літоўская чыгунка. Толькі расклад. Зніжкі толькі на ўнутраныя рэйсы пры наяўнасці карткі лаяльнасці.

Польская чыгунка. Ёсць руская версія сайта, выключана расклад цягнікоў.

Інтэрсіці. Пазначана наяўнасць рускай версіі, але яна не працуе. Не толькі расклад, але і набыццё білетаў праз інтэрнэт. Пры міжнародных паездках абавязкова білет раздрукоўваць. Білет можна набываць у кандуктара. Можна атрымліваць зніжкі пры набыцці

Самая танная польская чыгунка. Ёсць зніжкі. Прадугледжаны продаж білетаў праз інтэрнэт. Вы атрымліваеце pdf-файл, які можна радрукаваць, а можна паказваць на сваім планшэце або смартфоне.

Нямецкая чыгунка. Карысна для планавання паездак на чыгунцы, бо паказвае магчымыя стыкоўкі нават паміж цягнікамі і электрычкамі.

Украінская чыгунка. Прадугледжана набыццё білетаў праз інтэрнэт, але плацёж ад большасці беларускіх банкаў не праходзіць, бо карткі не прытрымліваюцца адпаведнага стандарту бяспекі. Пасажырскія перавозкі па Украіне, як і па Беларусі, датуюцца, таму калі на беларускім цягніку даехаць да Чарнігава і набыць білет, напрыклад, да Кіева (або Сімферопаля), то эканомія можа быць вельмі значнай -- больш за палову кошту білету.

2. Авіа

Белавіа. На сённяшні дзень авіабілет да Варшавы каштуе на 10 еўра танней за білет па чыгунцы. Можна набываць білеты ў інтэрнэце. Пакупку білета можа аплаціць ваш замежны партнер -- гэтак з усімі авіабілетамі. Карта лаяльнасці Leader

LOT. Кошты з Белавіа часам супадаюць, а часам не. Можна знайсці значную зніжку пры папярэднім планаванні палёту. Ёсць шмат стыковачных рэйсаў праз Варшаву. Можна збіраць Miles & More

Austrian. Досыць нізкія кошты, стыковачныя рэйсы як па Ўсходняй, так і па Заходняй Еўропе. Можна збіраць Miles & More

Lufthansa. Досыць высокія кошты, стыковачныя рэйсы шмат якіх нямецкіх аэрапортаў як па Ўсходняй, так і па Заходняй Еўропе. Можна збіраць Miles & More

airBaltic. Досыць нізкія кошты, стыковачныя рэйсы праз Рыгу як па Ўсходняй, так і па Заходняй Еўропе. Можна збіраць BalticMiles.

Czech Airlines. Досыць нізкія кошты, стыковачныя рэйсы праз Прагу па ўсёй Еўропе. Карта лаяльнасці OK Plus

WIZZ AIR. Вельмі танныя авіабілеты з Вільні, Кіева або Львова па Еўропе. Абмежаванне вагі багажу. Усё трэба набываць праз інтэрнэт, рэгістраваць і раздрукоўваць пасадачны талон. Не кормяць бясплатна ў палёце.

Aer Lingus. Унутраныя і міжнародныя авіярэйсы ў Ірландыі

Air Berlin.Бюджэтныя авіялініі ў Германіі і па ўсёй Еўропе

AnadoluJet. Унутраная бюджэтная авіякампанія ў Турцыі

Blue Air. Бюджэтныя авіялініі з Румыніі ў Еўропу

Blu-Express. Бюджэтныя авіялініі ў Італіі і ў суседнія краіны

Bmibaby. Авіярэйсы па Вялікабрытаніі і краінах Еўропы

Corendon Airlines. Авіярэйсы паміж Турцыяй і Нідэрландамі

EasyJet. Бюджэтныя авіялініі па ўсёй Еўропе

Feel Air. Рэйсы з Осла і Стакгольма

FlyBe. Рэгіянальная лаўкост авіякампанія Вялікабрытаніі

Germanwings. Авіярэйсы з Германіі па Еўропе. Можна за 45 еўра з Масквы (Внукава) прыляцець у Берлін. Ёсць стыкоўкі з Lufthansa.

Helvetic Airways. Рэйсы з Цюрыху па Еўропе

Iceland Express. Рэйсы з Рэйк'явіку па Еўропе

InterSky. Рэгіянальная лаўкост авіякампанія Аўстрыі

Monarch Airlines. Бюджэтныя авіякампаніі з Вялікабрытаніі ў краіны Еўропы

Niki. Бюджэтныя авіялініі са стыкоўкай у Вене. Ёсць вылет з Масквы.

Shuttle Air. Найбуйнейшая бюджэтная авіякампанія Скандынавіі. Ёсць рэйсы з Санкт-Пецярбурга і Кіева ў Осла і па Еўропе.

Onur Air. Авіярэйсы паміж Tурыяй і Еўропай

Pegasus Airlines. Лаўкост са Львова ў Турцыю, з Еўропы ў Турцыю на курорты

Ryanair. Найбуйнейшая бюджэтная авіякампанія Еўропы, рэйсы па ўсім кантыненце. Прыкладам, з Вільні ў Осла 69 літаў.

Smart Wings. Лаўкост з Прагі ў цэнтры Еўропы

Thomson Airways. Авіярэйсы з Вялікабрытаніі ў краіны Еўропы

Transavia Airlines. Рэйсы Амстэрдам, Ратэрдам і Эйндховен

TUIfly. Авіярэйсы з гарадоў Германіі па курортных напрамках

Vueling Airlines. Бюджэтная авіякампанія ўнутры Іспаніі і ў краінах Еўропы і Паўночнай Афрыкі

Планаванне авіарэйсаў, карысная інфармацыя для падарожнікаў на сайце турагенцтва Мерлінтур

Пошук лаўкостаў

Пошук танных авіабілетаў

Пошук танных авіабілетаў

Пошук танных авіабілетаў

3. Аўтобус

Lux Express. Камфартабельны аўтобус, кава, гарбата, газеты, бясплатны Wi-Fi. З Мінску можа ехаць да Вільні, Рыгі, Таліна. З Вільні ў Варшаву і г.д. Адносна танна, прадаецца ў інтэрнэце, можа быць аплачаны замежным партнерам. Можна збіраць BalticMiles.

Ecolines. Камфартабельны аўтобус. З Мінску можа ехаць да Вільні, Рыгі, Беластоку, Варшавы. У інтэрнэце білет прадаецца са зніжкай 15%, білет туды-назад 20% зніжкі. Можа быць аплачаны замежным партнерам.

Беларуская сістэма продажу аўтобусных білетаў як па Беларусі так і ў замежжа. Зручна, можна аплаціць праз інтэрнэт-банкінг беларускай карткай (праз ЕРIП), можна інтэрнэт-грашыма і карткамі праз Вэбпэй, білет трэба раздрукаваць і мець пры сабе пашпарт. Недахоп -- замежны партнер не здолее за вас заплаціць.

Трэба зазначыць, што большасць сайтаў, дзе прадаюцца білеты на самалёт, чыгунку ці аўтобус адначасова прапануюць браніраванне гатэля, арэнду аўтамабіля, трансфер, білеты на іншы від транспарту. З майго асабістага досведу, рэальнай эканоміі на гэтым не атрымліваецца. Разам з тым, калі нават рэальна адказная нямецкая авіакампанія Lufthansa набывае вам білет на нямецкую чыгунку DB Bahn, то білет будзе іншага ўзору, можа патрабаваць нейкіх дадатковых працэдур на чыгуначным вакзале ці ўвогуле будзе не сапраўдным. Тым часам білеты на DB Bahn таксама прадаюцца ў інтэрнэце.

Калі ў вас запланавана перасадка ў аэрапорце, то варта вывучыць загадзя схему аэрапорта, каб мець уяўленне, што вам трэба будзе рабіць. У розных аэрапортах розныя адценні адных і тых жа правіл бяспекі.

Калі вы маеце свае заўвагі і прапановы, прапануйце свой досвед падарожжаў у каментарах да гэтага тэксту.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: