ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Навэлы Закона «Аб рэкляме»: На табе!

В фокусе

Дар'я Каткоўская, старшы юрыст юрыдычнай фірмы Stepanovski Papakul & Partners, 27 чэрвеня выступіла на фестывалі беларускай рэклямы AD.NAK! У сваёй лекцыі Дар'я распавяла пра тое, што новага будзе ў рэдакцыі Закона «Аб рэкляме», якая ўступае ў сілу з 10 ліпеня 2013 года.

Mediakritika.by дае канспект лекцыі:

«Да ўступлення ў сілу новай рэдакцыі Закона аб рэкляме засталося ўсяго нічога. Ён такі... цікавы выйшаў. Некаторыя рэчы ні юрысты, ні рэкламісты даканца зразумець не змаглі, навошта гэта было зроблена і як гэта будзе працаваць. З 10 ліпеня мы будзем назіраць, як ствараецца новая практыка ў гэтай галіне.

АБМЕЖАВАНА-НЕАБМЕЖАВАНАЕ КОЛА АСОБАЎ

Першае, і самае важнае, што было зроблена: раней у вызначэнні рэклямы было «неабмежаванае кола асобаў». Цяпер у азначэнні рэкламы няма словаў “накіраванага да неабмежаванага кола асобаў”. Тобок цяпер любая інфармацыя, якая распаўсюджваецца пра тавар, прадукт, паслугу, работу, для таго каб прыцягнуць увагу і прасунуць на рынку – гэта рэкляма. І гэта вельмі істотныя змены, бо раней, калі мы абмяжоўвалі кола асобаў, мы выходзілі з-пад дзеяння Закона аб рэкляме.

На што гэта ўплывае?  Праграмы лаяльнасці, Базы дадзеных і рассылкі, рэкляма алкаголя, піва, медыцынскіх тавараў, правядзенне рэклямных онлайн мерапрыемстваў, калі мы казалі, што гэта інфармацыйнае, прамоўтэрскае, маркетынгавае , але не рэклямнае мерапрыемства.

Не факт, канешне, што з 10 ліпеня пачнуць усіх лавіць і прыцягваць да адказнасці, але, тым не менш, такія праблемныя кропкі існуюць.

НАВЭЛЫ АГУЛЬНАГА РЭГУЛЯВАННЯ (АРТЫКУЛ 10).  ШТО ТУТ ЗМЯНІЛАСЯ

Пашыраны магчымасці выкарыстання замежнай мовы. Вы ведаеце, што зараз любая рэкляма, якая размяшчаецца, мусіць быць дублявана альбо на рускай, альбо на беларускай мове абсалютна тым жа тэкстам і афармленнем.

Цяпер жа можна назвы музычных гуртоў і – вельмі важна - назвы тавараў выкарыстоўваць на замежнай мове, калі тавар так называецца. Бо раней на замежнай мове можна было пісаць толькі назвы тавараў з зарэгістраванымі таварнымі знакамі.

Рэкляма «парасонавых брэндаў». Усе ўжо бачылі, думаю, па горадзе рэкляму цікавай смачнай вады. Цяпер памер указання на тавар (напрыклад, «Питьевая вода»), які рэклямуецца пад «парасонавым брэндам» павінен быць не меней за памер шрыфта самаго таварнага знака.

Зменшыліся патрабаванні да ўказання ўсіх гэтых УНП і іншых дадзеных у вонкавай рэкляме, на транспартных сродках, у сотавай сувязі і інтэрнэце, калі ёсць спасылка на сайт, дзе змешчана інфармацыя.

 

Павялічаны памер шрыфта ў папераджальных надпісах/час трансляцыі падобнай папераджальнай інфармацыі.

Забаронена ўказанне на лекавыя ўласцівасці аб'екта рэклямавання (акрамя лекаў). У першую чаргу гэта датычыцца касметычных сродкаў, ежы кшталту ёгуртаў і г.д.

Раней неналежная рэкляма «утрымлівала негатыўную ацэнку якасці тавара, арганізацыі або грамадзяніна». А цяпер чамусці змянілі на «Неналежная рэкляма утрымлівае негатыўную ацэнку аб'екта рэклямавання». Такім чынам я, напрыклад, магу дапусціць негатыўную ацэнку іншага тавара, які не з'яўляецца аб'ектам рэклямавання.

Як толькі быў апублікаваны закон, першае, за што зачапіліся – гэта забарона выкарыстоўваць словы «падарунак» «бясплатна» «0 (ноль)» у рэкляме паслуг і працы, калі ёсць аплата за іх. Звярніце ўвагу, калі мы асобна рэклямуем «бясплатныя званкі на любімыя нумары» і за гэта сапраўды не ўзымаецца плата, то так рэклямаваць можна. Калі рэклямуем тарыф цалкам і «званкі на любімыя нумары» толькі частка паслугі, а за ўсё астатняе ўзымаюцца грошы, то не можам напісаць «бясплатна». Ці мы можам напісаць «бясплатна», паставіць спасылку і растлумачыць, што толькі адна паслуга з'яўляецца бясплатнай.

Контррэкляма. Калі мы нешта напартачылі і трэба хуценька размясціць контррэкляму, цяпер патрабуецца ўзгадненне тэкста і інш. з органамі, якія вынеслі прадпісанне, што рэкляма парушала закон і неабходна размяшчэнне контррэклямы.

Звяртаем увагу, мясцовыя выканаўчыя і распараджальныя органы цяпер надзеленыя правам кантраляваць рэкляму, але яны абмежаваны па тэрыторыі. Напрыклад, у Фрунзенскім раёне ў вас ёсць білборд, і Фрунзенскі выканкам вырашыў, што ён парушае заканадаўства, выносіць вам прадпісанне. А вы зарэгістраваны ў Партызанскім раёне. І кажаце: «Нееее! Вы не можаце нам вынесці прадпісанне, бо мы зарэгістраваны ў іншым раёне!». Гэта вельмі важна, бо дае вам 1) час, каб выправіць нейкія памылкі; 2) пэўныя падставы, каб потым абскардзіць гэтыя рашэнні.

РЭКЛЯМА Ў ІНТЭРНЭЦЕ

Па-першае, уведзена паняцце «Мультымедыйная рэкляма». Ніхто не ведае, навошта гэта зроблена, бо, па вялікім рахунку, усе абмежаванні прыроўненыя да тэлебачання і радыё. Мы з калегамі вырашылі, што гэтае азначэнне ўведзена ў закон, бо трэба ісці ў ногу з часам... Проста каб было.

Па-другое, пры наяўнасці спасылкі на сайт рэклямадаўца (дзе размешчана ўся інфармацыя) не трэба прадастаўляць копіі статутных дакумантаў, копіі узгадненняў і г.д. Цяпер гэта адказнасць нашага рэклямадаўца. 

Па-трэцяе, патрэбны папераджальны надпіс аб шкодзе піва.

РЭКЛЯМА НА ТВ

Змянілі прайм-тайм, цяпер ён з 18 да 22 гадзін. У гэты час дазволена  паказваць рэкляму не болей 16 хвілін на гадзіну. У астатні час працягласць перапынення: 6 хвілін, не болей 4 разоў на гадзіну.

РЭКЛЯМА Ў МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ

Па-першае, неабходна наяўнасць згоды абанента ў пісьмовай форме ў дамове. І гэтая згода на атрыманне рэклямы павінна быць зацверджана ўласнаручным подпісам. Гэта тычыцца толькі тых дамоваў, якія будуць заключацца з 10 ліпеня 2013 года.

У абанента ёсць права патрабаваць спыненне размяшчэння рэклямы ў свой адрас.

ВОНКАВАЯ РЭКЛЯМА

Па ранейшаму патрабуецца ўзгадненне ў МВіРО, але калі скончыўся тэрмін і мы вырашылі працягнуць размяшчэнне рэклямы, то паўторна ўжо не ўзгадняем. 

У законе ўстаноўлена, што СаўМінам выкладзены пералік сродкаў вонкавай рэклямы, на якую не патрэбны дазвол. Але дагэтуль [27 чэрвеня – аўт.] пераліку няма, таму нічога сказаць не магу.

Вонкавая рэкляма ў прыдарожнай паласе дадаткова патрабуе ўзгадненне ў ДАІ.

АСТАТНІЯ ЗМЕНЫ Ў ЗАКОНЕ «АБ РЭКЛЯМЕ» МОЖНА ПАГЛЯДЗЕЦЬ У ПРЭЗЕНТАЦЫІ ДАР'І КАТКОЎСКАЙ, старшага юрыста юрыдычнай фірмы

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: