ОБ АВТОРЕ

Скончыла філалагічны факультэт па спецыяльнасці "Выкладчык беларускай мовы, літаратуры і рыторыкі” ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2009 годзе.

Асновы журналістыкі засвойвала на курсе нефармальнай адукацыі “Школа маладога журналіста-10”, якую арганізуе ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар”.

Ад 2009 году супрацоўнічае з шэрагам беларускіх СМІ ("Газета Слонімская", "Наша Ніва", "Еўрапейскае радыё для Беларусі", радыё "Свабода",  “Белсат”).

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. 

Вы здесь

“Навінавы” лад жыцця: Алесь Ліпай

Интервью

Дырэктар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай распавёў пра свае інфармацыйныя густы:

Увесь час сачу за сайтамі belapan.by і naviny.by. Ну, тут усё зразумела: гэта рэсурсы, за якія я адказваю і якія цікавыя мне як чалавеку.

З раніцы і ўвечары магу ўключыць тэлеканал Euronews” ці “РБК”. Апошні – больш для бізнэсоўцаў, аднак бягучым радком там з’яўляюцца навіны з усяго свету.

Абавязкова штодзень сачу за сайтам беларускай службы радыё “Свабода”, “Еўрапейскага радыё для Беларусі”, “Нашай Нівы”. З расейскіх інфармацыйных крыніц – «РИА Новости», газета «Коммерсантъ».

З лакальных СМІ адзначу «Intex-press” (хіба, адно з лепшых рэгіянальных выданняў) і ex-press.by (выдатны агрэгатар).

Facebook” – не проста цікавая сацыяльная сетка, але і добры падказчык інфармацыйных нагодаў. Акаўнтаў у іншых сетках або не маю, або даўно ўжо імі не карыстаюся.

Амаль не карыстаюся рыдэрамі і іншымі падобнымі дапаможнікамі ў інтэрнэце. Заходжу непасрэдна на сайты – падымаю ім наведвальнасць. :)

З друкаваных выданняў апошні раз купляў… нешта дзіцячае. Век папяровых СМІ мінае, а для мяне дык і даўно ўжо мінуў. Чытаць пра тое, што ўчора-пазаўчора было напісана ў інтэрнэце рэсурсамі, якім я давяраю, не бачу аніякага сэнсу. Што тычыцца каментароў і аналізу падзей, то цікавыя мне ў гэтым плане друкаваныя СМІ выстаўляюць свае матэрыялы і ў сеціве.

А вось кнігі я чытаю толькі на паперы.

З персаналій, за публікацыямі якіх я абавязкова сачу, назаву Аляксандра Класкоўскага і Святлану Калінкіну.

Пад час адпачынку дазваляю сабе «выключыцца», пакуль схаджу на пляж, але потым  абавязкова палезу ў інтэрнэт. Не з-за таго, што без мяне там, так бы мовіць, «нічога не адбудзецца». Дзякуй Богу, у БелаПАНе працуюць высокапрафесійныя і самастойныя журналісты і рэдактары. Проста навіны – той адзіны наркотык, на якім я сяджу. 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: