Вы здесь

Cемінар “Журналістыка дадзеных”

Майстар-клас ад украінскага трэнера і кансультанта па новых медыя Міколы Касціняна адбудзецца 10-11 жніўня (субота-нядзеля) у Вільне.

Мікола Касцінян у якасці трэнера выкладае курсы па новых медыя, usability, SEO, SMO, SMM, аб стварэнні і кіраванні суполкамі, а таксама па кіраванні канвергентнай рэдакцыяй і новых тэхналогіях для работы ў канвергентных медыя.

Галоўны рэдактар Недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «Букавіна анлайн», пазаштатны фотакарэспандэнт фота-сервіса «Украинские новости» (www.ukrafoto.com); рэдактар выдання пра інтэрнэт-бізнес і маркетынг у сацсетках (www.watcher.com.ua); кансультант па новых медыя.

План заняткаў:

10.08.2013

12.00 — 14.00  Якія дадзеныя мы візуалізуем, дзе іх узяць, навошта гэта патрэбна і як іх апрацоўваць. А таксама натхняльныя прыклады

14.00 — 15.00  Абед

15.00 — 16.15  Ствараем інфаграфіку і вучымся аздабляць ёй мультымедыйную публікацыю: сервісы для візуалізацыі дадзеных (графікі і дыяграмы)

16.15 — 16.30  Перапынак на каву-гарбату

16.30 — 18.00  Ствараем хроніку (таймлайн) — візуалізацыю паслядоўнасці падзей, вучымся публікаваць такую хроніку на сайце

11.08.2013

9.00 — 11.30    Працуем з мапамі: візуалізуем масівы дадзеных на мапе, вучымся публікаваць такую мапу на сайце

11.30 — 11.45  Перапынак на каву-гарбату

11.45 — 13.00  Ствараем і развіваем персанальны брэнд журналіста ў сацыяльных сетках: навошта гэта патрэбна, прыклады, парады.

Заяўкі на удзел неабходна дасылаць на адрас baj@baj.by з пазнакай "Журналістыка дадзеных".

ЗАЯЎКА ПАВІННАЯ ЎТРЫМЛІВАЦЬ:

1.     ІМЯ

2.     МЕСЦА ПРАЦЫ

3.     СЯБРОЎСТВА Ў БАЖ (ГОД УСТУПЛЕННЯ)

4.     МАТЫВАЦЫЮ ЎДЗЕЛУ Ў СЕМІНАРЫ

Прыём заявак да 6 жніўня.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: