Вы здесь

Прымаюцца заяўкі на стыпендыю брытанскага ўраду Chevening, у тым ліку ад журналістаў (Да 1 лістапада)

Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску аб'яўляе пра пачатак прыёму заявак на прэстыжную стыпендыю МЗС Вялікабрытаніі Chevening, якая дазваляе бясплатна атрымаць ступень магістра ў любым ВНУ Злучанага Каралеўства.

Стыпендыя разлічаная на актыўных і мэтанакіраваных спецыялістаў з добрым веданнем англійскай мовы, лідарскімі здольнасцямі і вопытам працы ў сваёй вобласці не менш за два гады. Падаць заяўку можна на сайце www.chevening.org/belarus.

У 2013 годзе Chevening адзначае 30-гадовы юбілей з дня свайго заснавання. Яе стыпендыятамі ў свой час былі Марэк Бэлька (прэм'ер -міністр Польшчы з 2004 па 2005 гг.), Ёрма Оліла (Старшыня праўлення Nokia) і іншыя паспяховыя палітыкі, навукоўцы, грамадскія дзеячы і бізнесмены.

Беларусы ўдзельнічаюць у праграме Chevening больш за 20 гадоў. У гэтым годзе на вучобу ў Вялікабрытанію з яе дапамогай змогуць паехаць два ўдзельнікі з нашай краіны. Перавага будзе аддавацца кандыдатам з наступных галінаў:

• Палітычныя і сацыяльныя даследаванні;

• Дзяржаўнае кіраванне;

• Права;

• Эканоміка, фінансы і бізнэс;

• Журналістыка і медыя-менеджмент.

«Праграма Chevening – гэта унікальная магчымасць для ініцыятыўных беларусаў, якія імкнуцца зрабіць унёсак у развіццё сваёй краіны», – сказаў Брус Бакнел, Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі, абвяшчаючы аб пачатку прыёму заявак. «Брытанскае адукацыя высока цэніцца ва ўсім свеце. за час сваёй працы ў Мінску я сустрэў нямала таленавітых людзей, і я ўпэўнены, што шмат у каго з беларусаў ёсць усё, каб дамагчыся поспеху і атрымаць гэтую прэстыжную стыпендыю. Я хацеў бы пажадаць поспеху ўсім, хто падасць заяўку ў юбілейны для Chevening год» .

Заяўку на стыпендыю можна падаць да 1 лістапада 2013 года.

Больш падрабязную інфармацыю і адказы на пытанні Вы можаце атрымаць на старонцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Facebookhttp://www.facebook.com/ukinbelarus.

BAJ.by

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: