ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

У Быхаве прайшоў юбілейны Дзень беларускага пісьменства

В фокусе

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першую нядзелю верасня,  і праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Так, сёлета дзесятае па ліку свята прыняў Быхаў.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

У самім Быхаве не толькі 1 верасня, але і цягам некалькіх дзён да гэтага, праходзілі святочныя мерапрыемствы.

Так, 31 жніўня адбылося адкрыццё кінатэатра “Радзіма”, Быхаўскага раённага Цэнтра культуры, мемарыяльнай дошкі Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Б.В.Стральцова, скульптурнай кампазіцыі “Сустрэча”, а таксама чыгуначнай і аўтобуснай станцыій. У горадзе прайшлі шэраг прэзентацый: напрыклад, новага часопіса для дашкольнікаў “Буся” і кнігі “Баркулабаўскі летапіс”.

У нядзелю ж уздоўж галоўнай вуліцы Быхава праходзілі разнастайныя выставы-продажы, працавалі буйныя і невялічкія пляцоўкі, дзе выступалі артысты. Варта адзначыць, што збольшага кропкі продажу адносіліся не да пісьменства, а да тавараў народнага спажывання. Таму ў аўтара гэтых радкоў склалася ўражанне, нібы ён зноў трапіў на Дажынкі-2005, якія тады праходзілі ў Слуцку.

Але ж ля галоўнай сцэнічнай пляцоўкі ўражанне «а-ля Дажынкі» развеялася. Пасярод стадыёну была ўсталяваная вялікая сцэна з месцамі для сядзення, а вакол працавалі прэзентацыйныя стэнды, якія тычыліся беларускага пісьменства. Таксама на ўскрайку стадыёна працаваў Фестываль кнігі і прэсы.

Для таго, каб прайсці на Кастрычніцкую плошчу і да стадыёна, трэба было прайсці міліцэйскі дагляд. Але ў адрозненне ад мінскіх святкаванняў і тых самых Дажынак, не было абмежаванняў на дыяметр аб'ектываў фота-відэакамер. Міліцыя не звяртала ўвагу на прафесійную тэхніку журналістаў і звычайных турыстаў, таксама не было аніякіх абмежаванняў на здымкі свята.

А палове на дванаццатую на Кастрычніцкай плошчы Быхава адбылося святочнае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі “Баркулабаўскі летапіс”.

Пасля на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы пачалося ўрачыстае адкрыццё Дня беларускага пiсьменства.

Горад тым часам працягваў гуляць...

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: