Рэдакцыя інтэрнэт-часопіса CityDog умее адчыняць дзверы туды, куды іншыя і не падумалі б сунуць нос.
Магчыма, таму ў настойлівых аматараў рызыкі атрымліваюцца яскравыя, цікавыя ды папулярныя матэрыялы — на зайздрасць некаторым выданням. У чым яшчэ сакрэт якаснай ды крэатыўнай журналістыкі, расказвае рэдактар CityDog Ірына Віданава.