ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

У «ЦЭХу» адчынілі фотавыставу праекта BY NOW

В фокусе

У аўторак, 29 кастрычніка,у выставачным цэнтры «ЦЭХ»  адчынілася фотавыстава  праекта «BY NOW». Выстава прадстаўляе фотапраекты, якія ўвайшлі ў кнігу «BY Now».

Ініцыятарам праекту стаў вядому беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч, які знайшоў магчымасць з дапамогаю Інстытута Гётэ ў Мінску выдаць у нямецкім выдаўніцтве KEHRER фотакнігу «BY NOW», якая прадстаўляе фатаграфічныя праекты шаснаццаці беларускіх аўтараў, створаныя з дапамогая розных формаў і метадаў сучаснай фатаграфіі (лічбавая і аналагавая фатаграфія, паляроідаў, калаж, апрапрыяцыі, глітч). У кнізе таксама ёсць куратарскі тэкст Маціяса Хардэра, які падвёў  вынік усяму праекту.

Падчас адкрыцця выставы Андрэй Лянкевіч  зазначыў, што яму хацелася зрабіць з міжнароднай прафесійнай камандай праект пра сучасную Беларусь, пра маладых фатографаў, якія здымаюць Беларусь, робяць Беларусь. Куратар Маціяс Хардэр, па словах Лянкевіча, «не з нашай тусоўкі, не ведае ўнутраныя падзелы, таму мог проста ўзяць і аб'ектыўна сабраць і выбраць тое, што яму падаецца цікавым». Таксама ініцыятар дадае, што праект, канешне, не аб'ектыўны зрэз і паказчык Беларусі, гэта суб'ектыўны праект аднаго куратара, які зрабіў значную справу.

Адбор аўтараў разам з Маціясам Хардэрам праводзіў фатограф і прафесар універсітэта Хільдэсхайма  Ханс Пілар, які памёр у кастрычніку 2012, да выхаду кнігі ў свет.

Удзельнікамі выставы сталі беларускія фатографы:

1) Аляксандр Веледзімовіч (Aleksander Veledzimovich), з праектам "Месца".

2) Аляксей Шынкарэнка (Aleksei Shinkarenko) з праектам "Беларуская фактаграфiя".

3) Аляксей Наумчык/ (Aleksey Naumchik) з праектам "Мы ніколі не станем старэйшымі"

4) Аляксандр Кладаў (Alexander Kladov) з праектам "Ваенныя звычкі"

5) Аляксандр Саенка (Alexander Sayenko) з праектам "Тралейбуснае дэпо"

6) Аляксандра Салдатава (Alexandra Soldatova) з праектам "Канікулы"

7) Андрэй Лянкевіч (Andrei Liankevich) з праектам "Бывай, Радзіма"

8) Яўген Канаплёў-Лейдзік (Eugene Kanaplev-Leydik) з праектам "Фатамаргана"

9) Юля Лейдзік-Канаплёва (Julia Leydik-Kanapleva) з праектам "Узрост"

10) Максім Шумілін (Maxim Shumilin) з праектам "Сад", частка 1

11) Міхаіл Лешчанка (Mikhail Leschenko) з праектам "Сад", частка 2

12) Паліна Палынская (Palina Palynskaya) з праектам "Раўнавага"

13) Павел Кірпікаў (Pavel Kirpikau) з праектам "Архітэкстура"

14) Вольга Сасноўская (Volga Sasnouskaya) з праектам "Singleuse"

15) Сяргей Гудзілін (Siarhei Hudzilin) з праектам "Прыватны прэзідэнт"

16) Таццяна Гаўрыльчык (Tanya Haurylchyk) з праектам "Жыхары псіханеўралагічных інтэрнатаў"

Выстава працягнецца да 6 лістапада. Паглядзець выставу можна ў выставачным цэнтры «ЦЭХ» па адрасе праспект Незалежнасці, 58, к. 6 (праход праз вуліцу П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх.

Таксама ў межах выставы BY NOW пройдуць две лекцыі і круглы стол. Сачыце за календаром пайдзей на нашым сайце.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: