Вы здесь

Мы не падавалі ў суд пазову супраць Белякова

В фокусе

У інтэрв’ю «Еўрарадыё» дырэктар фірмы «БЕЛСАТплюс», якая цяпер судзіцца з нашым тэлеканалам, сцвердзіў, што ў яго праз суд спрабавалі «забраць таварны знак «Белсат». Дырэктарка тэлеканалу «Белсат» зняпраўджвае гэтую інфармацыю.

«Справа ў тым, што ўжо быў супраць нас пазоў, я быў адказнікам, і было судовае рашэнне ў чэрвені 2012 года. «Telewizja Polska» накіравала супраць мяне іск – яны хацелі забраць у нас таварны знак «Белсат». І цяпер – гэта працяг той гісторыі», – гаворыцца ў інтэрв’ю, якое спадар Белякоў даў журналістам «Еўрарадыё».

Паводле дырэктаркі «Белсату» Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, некалькі гадоў таму наш тэлеканал сапраўды хацеў зарэгістраваць правы на таварны знак «Белсату» ў Беларусі.

«Таварны знак «Белсату» зарэгістраваны ў Польшчы і Еўразвязе. Мы хацелі б таксама зарэгістраваць яго ў Беларусі. Гэта быў доўгі працэс і скончыўся толькі летась: я атрымала афіцыйны адказ з беларускага суда, паводле якога нам адмовілі ў такой рэгістрацыі. Мы не распачыналі ніякіх працэсаў супраць спадара Белякова і ягонай фірмы. Прынамсі тое, што юрыдычнае бюро, якое ад нашага імя займалася гэтаю справаю, магло без майго ведама падаць такі пазоў, выглядае малапраўдападобна. На такія дзеянні праўнікі папросту не мелі паўнамоцтваў», – падкрэсліла дырэктарка «Белсату».

Сёння, у дзень публікацыі інтэрв’ю, у Польшчы адзначаюць дзяржаўнае свята, таму высветліць падрабязнасці справы ў юрыдычнага бюро, якое займалася рэгістрацыяй таварнага знаку «Белсату», немагчыма.

Зміцер Ягораў, belsat.eu

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: