ОБ АВТОРЕ

Журналист, медиаэксперт, преподаватель.

Редактор пяти закрытых газет. 

Бывший вице-президент Белорусской ассоциации журналистов. Председатель Комиссии по этике БАЖ.

Преподает в Европейском гуманитарном университете.

Вы здесь

Праца ў сацыяльных сетках – гэта адказнасць…

Интервью

Падчас апошняга з’езду Маладога фронту, які адбыўся ў Мінску 26 кастрычніка, яго ўдзельнікі шмат часу прысвяцілі дыскусіі пра тое, якім чынам і якой мовай варта весці акаунт арганізацыі ў сацыяльных сетках.  

Адныя ўдзельнікі з’езду казалі, што не бачаць нічога дзіўнага ў тым, што ў сацыяльных сетках ужываецца часам нецэнзурная лексіка, іншыя (як Зміцер Дашкевіч) настойвалі на тым, каб пазбягаць яе ў афіцыйных акаунтах арганізацыі, адстойваючы і чысціню мовы, і ідэалы Маладога фронту.

На пытанні Mediakritika.by пра этычныя аспекты мовы СМІ і ненарматыўную лексіку ў сеціве адказвае сустаршыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

- Зміцер, як вы ставіцеся да ненарматыўнай лексікі. Тым больш, што вы доўгі час былі ў турме, а там, здаецца, толькі на такой «мове» і размаўляюць...

- Якая я розніца на якой мове размаўляюць у турме? Гэта асобная старонка жыцця і там, дарэчы, таксама з выкарыстаннем мацюкоў ўсё не проста. А ў нармальным жыцці ёсць прынцыповая маральная пазіцыя: я чалавек веруючы і стаўлюся адмоўна да ненарматыўнай лексікі як такой.

А што тычыцца «Маладога фронту» – сітуацыя ўвогуле асаблівая і звязаная з выкарыстаннем сацыяльных сетак. Тым  больш, што праблемы там выносяцца на грамадства. І дыскусіі, у тым ліку  маладафронтаўскія, на старонцы «У кантакце» таксама.

Яно б і нічога, калі пэўныя асобы ў сетках адзін аднаго паліваюць брудам і нічым больш не займаюцца ў жыцці... Іхняя справа. Але ж яны пасылаюць, даруйце, «на х...» там адзін аднаго і падпісваюцца брэндам «Малады фронт»! Не разумеючы, не аддаючы сабе справаздачы, відаць, што далёка не ўсе ў «Маладым фронце» выкарыстоўваюць у жыцці такую мову.  І, тым больш, не жадаюць, каб пад такімі словамі была пазнака «Малады фронт». Асабіста мне, як маладафронтаўцу, і многім маім паплечнікам непрыемна чытаць і бачыць такія тэксты.

Таму я кажу: сабе там пішыце ў сетках і займайцеся чым заўгодна – ваша прыватная справа. Абы гэта не выстаўлялася ад імя арганізацыі, якая засноўваецца на хрысціянскіх прынцыпах.

І яшчэ назіранне: бывае так, што размаўляеш з чалавекам – цалкам нармальны. А як зачыніць за сабой дзверы, сядзе за уласны кампутар – не пазнаць: агрэсія, лаянка, усякія вычварэнні. Мяркую, пачуццё ананімнасці і безадказнасці працуе.

- То бок, вы лічыце, што «Малады фронт» арганізацыя цалкам прыстойная і павінна ў камунікацыях ўжываць прыстойную лексіку?

- Я маю на увазе не толькі «Малады фронт». Увогуле непрымальна,на мой погляд, каб ад імя любой грамадскай арганізацыі, якія ёсць ў Беларусі, ішла такая, напрыклад,  дыскусія: «Мы ідзем на выбары, а хто за байкот і не ідзе на выбары пайшоў на х....» І гэта літаральна так, нават без шматкроп'яў...

Часцяком бачыш у сетках: пяць абзацаў і дзесяць разоў «пайшоў на х...»! І гэта – дыскусія?

Яны мне кажуць: вы не разумееце прынцып функцыянавання сацыяльных сетак, цяпер усе так камунікуюць... Даруйце, мне абсалютна ўсё роўна што там усе! Нават калі 99% наведвальнікаў сацыяльных сетак ці нават калі 99% грамадзянаў на вуліцы будуць так размаўляць, я так размаўляць  не буду! І на тым стаю!

Мае апаненты выкарыстоўваюць мат, прапагандуюць вычварэнні ўсякія сэксуальныя... Яны не разумеюць розніцы паміж прыватным жыццём і жыццём грамадскім! Калі ты робіш нешта такое дома і табе дае Бог гэтую свабоду, ты будзеш перад Богам адказваць – твая справа.

А калі ты выносіш усё гэта ў грамадства, закладаеш у грамадскую інфармацыю, яно перастае быць  быць толькі асабістым пытаннем. Тут я заўсёды буду за прыстойную мову і супраць лаянкі.

- Яшчэ адно: часта кажуць, што такого кшталту лексіка увогуле прынятая у маладзёвым асяроддзі і таму лаянка там хутчэй норма чым выключэнне. Ці так гэта?

- Зразумела – не! Моладзь тут ні пры чым. Лаянка, незалежна ад узросту, прынятая ў асяроддзі людзей з цалкам дэградаванымі мазгамі і  сумленнем. Даэчы, нават ў зоне люді не пасылаюць адзін аднаго, бо за гэта трэба адказваць. Калі ты такое скажаш, то павінен быць гатовым, што цябе будуць біць доўга і мэтанакірована.

Брудная лаянка – не праблема моладзевага асяроддзя. Гэта праблема тых слаёў грамадства, якія па нейкіх прычынах дэградаваныя. Якія не адказваюць ні за свае словы, ні за свае ўчынкі, ні за сваё жыццё. А тут мы назіраем лаянку ў арганізацыі, якая прэтэндуе на нейкую мессіянскую ролю. Любая апаціыцыйная (ці наогул палітычная) структура рэтранслюе грамадству мэсэджы наконт таго як яму трэба жыць. Па якіх законах, што правільна, што не правільна... Лукашэнка, маўляў, жыве не правільна. А мы тут такія правільныя адзін аднаго пасылаем...

У гэтым глыбінная праблема: людзі збіраюцца быць настаўнікамі для 10-мільённага грамадства і ў той жа час невядома чым займаюцца і невядома што робяць. Трэба вызначыцца: мы настаўнікі ці ўсяго толькі люмпены?

- Зміцер, зараз у журналісцкай супольнасці ідзе палеміка пра мову СМІ. Адны лічаць: у СМІ зараз усё можна, асабліва ў анлайне. Значная частка калегаў з гэтым не пагаджаецца. І ўсё ж: пранікненне ненарматыўнай лексікі ў мову СМІ працягваецца. Раней СМІ на беларускай мове былі найбольш прыстойнымі, а цяпер нават там можна сустрэць рымітыўны расійскі мат...

- Мне здаецца, большасць інтернет-субстанцый цяжка называць сродкамі масавай інфармацыі. А людзей, якія там працуюць, журналістамі – гэтым ганаровым, вялікім словам! Мой бацька, які жыццё прысвяціў журналістыцы, кажа: для мяне гэта святое слова!

Журналіст нясе адказнасць за інфармацыю, выданне нясе адказнасць... А зараз ў гэты сетках  ніякай маральнай адказнасці няма... Яны часта не ведаюць тое, пра што пішуць. А журналістыка – перш за ўсё  адказнасць. Калі можна звярнуцца, скажам у Камісію паэтыцы БАЖ, калі ёсць такая патрэба.

Калі я кажу пра сваё стаўленне да гомасексуальнасці, то я аргументую, прывожу цытаты з Бібліі. Самая друкаваная кніга ў свеце – хіба гэта не аргумент? Мне кажуць – нас абражае...Тады забараніце Біблію...

Фота Belarusian News Photo

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: