ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Фотавыставу «Тваё права!» адкрылі ў Арт Сядзібе

В фокусе

10 снежня ва ўсім свеце адзначаўся Дзень правоў чалавека. Дзесятага ж снежня ў «Арт Сядзібе» адкрылася фотавыстава «Тваё права!», прымеркаваная да дня, калі Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Выстава «Тваё права!» ўключае ў сябе 18 прац выпускнікоў навучальнага курсу Сяргея Грыца. Імёны выпускнікоў - Алена Анкуда, Сяргей Балай, Ягор Гарай, Уладзь Грыдзін, Дзяніс Зелянко і Таццяна Пашковіч. Цягам трох месяцаў удзельнікі навучальнага курса пад кіраўніцтвам знанага фатографа Сяргея Грыца шліфавалі сваё майстэрства, выпрацоўвалі свой аўтарскі стыль і вучыліся бачыць незвычайнае ў звычайным.

Як распавёў Mediakritika.by Андрусь Клікуноў, сябра Рады ГА "БАЖ", гэтыя працы звяртаюць увагу гледача на пэўныя праблемы, аспекты праваабарончай тэматыкі: «Гэта правы жанчын, грамадскія і палітычныя правы, права на дастойнае жыццё, права на прафесію, права на сбор інфармацыі журналістамі і г.д. На жаль, шмат якія аспекты вельмі надзённыя ў нашай краіне. Таму я лічу, што выстава патрэбная і вельмі своечасовая. Запрашаем усіх наведаць экспазіцыю, каб паглядзець і задумацца, стоячы насупраць кожнага з гэтых фота, над тым, дзе мы жывем і што можна б было зрабіць, каб палепшыць наша жыццё».

Па словах Клікунова, усе фотаработы розныя, аніводная з іх не паўтарае нейкую правабарончую  праблематыку.

Паглядзець выставу «Тваё права!» можна да 20 снежня ў Арт Сядзібе па адрасе Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх. Метро «Парк Чалюскінцаў», па бул. Талбухіна, налева на вул. Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны).

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: