ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

С 2010 года  координатор кампании ОО "Белорусская ассоциация журналистов" - "За якасную журналістыку".

Член Правления БАЖ.

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Белорусские журналисты предпочли бы меньше говорить о президенте...

Интервью

По традиции в канун нового года мы оглядываемся назад и вспоминаем, что было сделано, прожито, достигнуто, либо не достигнуто. В лично и профессиональном.

Журналистам, как никому другому (разве еще только врачам «скорой» и сотрудникам МЧС) есть, что вспомнить из профессионального. Что ни день – десятки новостей. Вот только глубоко заблуждаются те, кто думает, что нашему брату все равно какие новости сообщать. По-человечески (а ничто человеческое, поверьте, репортерам не чуждо) они предпочли бы и вовсе не заметить некоторые новости, заполонившие наше информационное пространство.

С вопросом о том, какую новость в уходящем году вы предпочли бы не сообщать в 2013 году, Mediakritika.by обратилась к коллегам-журналистам. И вот какие ответы получила.

Дмитрий Лукашук, корреспондент «Европейского радио для Беларуси»:

“Калі падыходзіць менавіта з журналісцкага пункту гледжання, то паведамляць мусім усё. Нават тое, што праз пэўны час не пацвярджаецца, ці часткова недаставерна (праўда, трэба ў такіх выпадках выпраўляць недакладнасць і абавязкова пазначаць, што ў папярэдняй інфармацыі было не ўсе дакладна). Праўда, у выпадку ЕРБ мы аддаем перавагу спазніцца, не быць першымі, але ўсё праверыць праз некалькі крыніц”.

Дмитрий Яненко, редактор сайта «Товарищ.online»

“Больше всего в этом году не хотелось писать об «экономике для простых людей». Понятно, что курсы валют, девальвация, рост цен – это рейтинговые новости, то есть то, что люди хотят знать в первую очередь.Не хотелось потому, что экспертные точки зрения, как обычно, в основном «прошли мимо кассы». Не попадали «в яблочко» и представители власти, которые ежедневно выдавали желаемое за действительное.

«Враки и фантазии на вольную тему» – так бы я назвал комментарии представителей власти и независимых экспертов. Все это говорит о том, что в нашей стране нет никакого контроля общества над государством – даже самая элементарная информация о том, из какого перечня товаров, услуг и пр. исчисляется ежемесячно инфляция, у нас возведена в разряд государственных тайн”.

Алина Радачинская, собственный корреспондент телеканала «Белсат» в Москве:

 “Такога адчування “не хачу даваць гэтую інфармацыю” дакладна не было. Але, тэарытычна, я б паменей давала інфы пра Лукашэнку. Проста таму, што хочацца, каб яго было паменей у жыцці людзей. Але гэта хутчэй унутраная ідэалагічная пазіцыя, чым прафесійная ўстаноўка”.

Александр Коктыш, журналист, член Правления БАЖ:

“Не хотелось бы сообщать соотечественникам про дежурное звено из четырех российских истребителей "Су-27", которое приземлилось на аэродроме 61-й истребительной авиабазы в Барановичах буквально три недели назад. Думаю, это очень плохая новость для будущего белорусского суверенитета. Она говорит о том, что дела у нас в экономике крайне непростые, и что за российским самолётным звеном на белорусской земле могут появиться и другие российские военные формирования. А это напрямую по самодостаточности нашей независимости”.  

Дима Кармазин, журналист Белорусского Радио Рацыя:

 “У 2013 годзе я б не паведамляў пра так званы "медыяскандал" вакол журналісткі газеты "СБ:  Белорусь Сегодня" паводле некалькіх прычынаў. Па-першае, сама па сабе гісторыя была не інфарматыўная, а больш эмацыйная. інфармацыі было нуль, затое вельмі шмат каментароў і водгукаў ад журналісцкай супольнасці, палітыкаў, карыстальнікаў сацыяльных сетак. Па-другое, асабліва я перасцерагаюся акамуляцыі і тыражавання ідэі, што беларускія журналісты падзеленыя і абавязкова, тыя хто працуюць у незалежных СМІ самыя лепшыя, а тыя, хто ў дзяржыўных СМІ, то паўсюль, скажам так, "нехарошыя людзі". Што вынікала амаль з усіх каментароў той сітуацыі. І тут, таксама трэцяя прычына – складана было ў той сітуацыі выслухаць два бакі, паколькі з першых рук было мала (вельмі мала) інфармацыі. Ну і апошняя прычына: насамрэч я думаю, што наша журналісткае жыццё і ўнутраныя справы, інтрыгі, скандалы сапраўды не цікавяць чытача і слухача, гледача. І тым больш, як мне здаецца, такія гісторыя ніякім чынам не прывядуць нават да лакальных пераменаў, напрыкалад, у свядомасці нейкага асобнага чалавека”.

Татьяна Гусева, “Салідарнасць”

“Предпочла бы не рассказывать в новостях о болтовне чиновников, которая никак не затрагивает людей. Правда, отличие нашей страны в том, что самые безумные идеи, которые мало кто воспринимает всерьез, потом превращаются в законы, как это было с налогом на тунеядцев, пошлиной на авто и пошлиной в сто долларов за выезд за границу. Последняя инициатива вызвала бурное обсуждение в негосударственных СМИ, и глава государства позже признал, что «брякнул себе во вред». Так что у меня нет рецепта, как фильтровать болтовню от слов, за которыми не стоит принятие важных для народа решений. 

Еще я не хотела бы сообщать читателям о суицидах. По мнению врачей-психиатров, публикации о самоубийствах могут спровоцировать волну новых суицидов. В их правоте можно убедиться, если следить за публикациями на новостных ресурсах каждый день.

Публикации о суицидах с указанием имен и фамилий погибших причиняют боль их близким. А если они почитают на форумах комментарии читателей… Жесткость, осуждение – вот что они там встретят. Вряд ли кто-то из читателей знает об истинных причинах суицида, а бросить камень в человека, который мог быть в плену болезни, многие сочтут своим долгом. Видя это, некоторые ресурсы лишают своих читателей возможности оставлять комментарии к новостям о самоубийствах”.

Виталий Цыганков, корреспондент “Радыё Свабода”

“Увогуле я лічу, што такіх навінаў (якія ня трэба паведамляць аўдыторыі) не павінна быць у прынцыпе. Вядома, акрамя тых выпадкаў, калі апублікаванне навіны можа пашкодзіць канкрэтным людзям (іх жыццю і здароўю) альбо дзяржаўным інтарэсам (гэта паняцце вельмі умоўнае і складанае, але яго існаванне становіцца відавочным, напрыклад, падчас ваенных дзеянняў). 

Што да мяне асабіста (і я разумею, што я тут адрозніваюся ад большасьці спажыўцоў навінаў), дык я б не паведамляў і палову тых крымінальных навінаў (і асабліва аўтааварыяў), якія ёсць у прэсе. Я разумею, што ў некаторых выпадках крымінальныя навіны даюць малюнкі для характарыстыкі грамадства, соцыума, і ў гэтым сэнсе яны патрэбныя. Але я не ведаю, што можа дадаць для разумення беларусаў і свету чарговае падрабязнае апісанне з фатаздымкамі чарговай смяротнай аварыі. Я такія навіны ніколі не чытаю, і не бачу ў іх нічога пазнавальнага”.

Дмитрий Панковец, заметитель редактора газеты “Наша Ніва”:

“Не паведамляў бы навіны пра сваркі і звады ўнутры апазіцыі. Той пасварыўся з гэтым, іншы выйшаў з арганізацыі і ўтварыў новую, недзе адбыўся чарговы раскол. З аднаго боку можна сказаць, што гэта частка штодзённасці і ігнараваць яе нельга. Але з іншага боку, такія навіны вельмі дэмаралізуюць чытачоў. Даюць падставу глуміцца тролям, як на форумах, гэтак і дзяржтэлеканалах. Хачу верыць, што ў наступным годзе такіх навін не будзе. І мне не давядзецца стаяць перад выбарам, ці даваць такія навіны”

Алена Степанова, журналист-фрилансер из Витебска:

“Па-першае, праца незалежнага журналіста мае перавагі: ніякі рэдактар не накіруе мяне рабіць нешта такое, што супярэчыць маім перакананням.  Гэта калі па вялікім рахунку. Хаця бывае, што пішаш пра тое, аб чым лічыш за лепшае памаўчаць. І бывае такое ў двух выпадках. Калі ты асабіста мяркуеш, што здаравей для чытачоў і больш карысна ў дадзенай сітуацыі было б пра гэта ўвогуле не ведаць. І калі табе па-чалавечы цяжка,  але сітуацыя вымагае тваёй працы, і ты мусіш яе рабіць.

Прыкладам першага выпадку згадваецца сітуацыя, калі экс-удзельнік мінулых прэзідэнцкіх выбараў трапіў у выцвярэзнік і абвясціў журналістам, што яго забралі туды за палітычныя погляды. Як спажывец прадукцыі СМІ, я не падзяляю сентэнцыю пра тое, што любая згадка ў прэсе, апрача некралога, – гэта рэклама  І чыста па-чалавечы дзіўлюся, калі нехта "піярыцца" праз тое, што яго забралі ў такую спецыфічную установу, не хаваючы, што сапраўды быў нецьвярозы. Мне падаецца, што гэта далёка не на карысць іміджу кожнага, хто лічыць сябе палітыкам. Але Сяргей Рыжоў – публічная асоба, якая робіць публічныя заявы перад журналістамі. І гэта ягоная справа. Значыць, трэба пісаць.

Калі ж казаць пра выпадкі, якіх лепш бы не было, каб пра іх не пісаць сёлета, то гэта перадусім жыццёвыя трагедыі. Цяжка пісаць пра прытулак для бадзяжных жывёл, калі быў там і бачыў, як жывёлы галадуюць, бо няма фінансавання. А іх штодня ў прытулку толькі большае…Яшчэ непараўнальна цяжэй было пісаць пра смерць маладога віцебскага мастака Аляксея Бізунова, з якім здарыўся няшчасны выпадак за мяжой. На яго лячэнне  сябры, дый незнаёмыя людзі  збіралі грошы, але ўсё аказалася марным... Сёлета, дзякаваць Богу, нічога падобнага не было, але ніколі не забуду, як правяла ноч у сям'і Ўладзіслава Кавалёва – ноч пасля таго, як маці даведалася пра тое, што яго пакаралі смерцю па абвінавачанні ў арганізацыі выбуху ў мінскім метро. Гэта неверагодна цяжка – даставаць дыктафон і задаваць пытанні збялелым ад гора маці і сястры расстралянага замест таго каб проста абняць абедзьвюх ды расплакацца разам. Але гэта ўжо – экстрэмальны журналісцкі досвед, якога, па шчырасці, нікому з калегаў не пажадаю…”.

А какие новости уходящего года вы предпочли бы не сообщать вашей аудитории и почему? Оставляйте свои ответы в комментариях.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: