ОБ АВТОРЕ

Журналист, блогер.

Окончила журфак БГУ в 2011 году.

Журналист. Работает в команде портала мнений KYKY.org, автор Mediakritika.by.

Работала обозревателем по культуре БелаПАН, главным редактором Holiday.by.

Ведет блог

Вы здесь

Праект MakeOut распавядзе ўсё пра гендар і сэксуальнасць

В фокусе

 

Некалькі дзён таму на прасторах Байнэта стартаваў смелы праект Makeout.by. Гэта інтэрнэт-часопіс, прысвечаны розным аспектам гендару, сэксуальнасці і асаблівасцяў іх праяў у Беларусі.

Кіраўнікамі праекта, нястача якога востра адчувалася ў беларускім медыйным полі, сталі журналіст і пісьменніца Наста Манцэвіч, журналіст і акторка Віка Біран, а таксама вэб-дызайнер Коля Анціпаў. Яны распавялі, чаму вырашылі займацца пытаннямі гендару і з чаго складаецца MakeOut.

 

Навошта?

Мы вырашылі стварыць такі праект, бо адчуваем недахоп актуальнай інфармацыі на тэмы гендару і сэксуальнасці ў беларускім грамадстве. Не стае інфармацыі, сабранай у адным месцы, якая закранала б розныя аспекты сэксуальнасці і гендару: актывізм, псіхалогію, персаналіі, здароўе, вандроўкі і гэтак далей”, – распяваюць стваральнікі.

Галоўная мэта каманды онлайн-часопіса – дазволіць кожнаму чалавеку быць сабой, не прыціскаючы свабоды іншых. Задачай сваёй працы маладыя людзі зрабілі магчымасць агучваць варыянты поглядаў, меркаванняў і пазіцый, каб кожны мог іх аналізаваць і выбіраць на свой густ.

 

Аб чым?

Праект MakeOut зараз складаецца з дзвюх асноўных частак. Першая – гэта ўласна часопіс з арыгінальнымі журналісцкімі артыкуламі, на якіх кіраўнікі праекту засяроджаныя ў першую чаргу, а таксама актуальныя сусветныя навіны па тэме.

Так, Наста Манцэвіч падрыхтавала падрабязны расповед пра легендарную мінскую Панікоўку, прааналізаваўшы з’яву як такую, а таксаа звярнуўшыся па ўспаміны да непасрэдных наведнікаў сквера каля Дома афіцэраў, дзе і месцілася Панікоўка.

Віка Біран пагутарыла з Эдвардам Тарлецкім, першым гей-актывістам Беларусі. Гутарка атрымалася шчырай і грунтоўнай. Эдвард выказаў несуцяшальнае меркаванне: “У Беларусі наагул няма ніякай супольнасці, таму гаварыць пра ЛГБТ-супольнасць смешна. Ёсць асобная дзяржава, асобныя маленькія палітычныя партыі і асобныя людзі”.

Таксама цікавы артыкул супольнага аўтарства Манцэвіч і Біран, прысвечаны няпростаму пытанню раскрыцця сваёй гомасэксуальнасці перад бацькамі.

 

Для каго?

Другая частка праекта — гэта клуб, у якім усе зарэгістраваныя карыстальнікі маюць магчымасць ствараць тэмы, што іх цікавяць, ды абмяркоўваць іх.

Стаць зарэгістраваным карыстальнікам можна дзвюма шляхамі: самастойна зарэгістравацца праз сацыяльныя сеткі ці атрымаць спецыяльны «залаты» код запрашэння ў клуб ад рэдакцыі. Гэты код рэдакцыя дасылае людзям і арганізацыям, у супрацоўніцтвк з якімі яна зацікаўленая (праваабарончыя арганізацыі, журналісты, псіхолагі, медыцынскія работнікі). «Залатым» карыстальнікам прапануецца стаць клубным экспертам у сваёй галіне: кансультаваць, даваць парады, публікаваць інфармацыю пра сваю дзейнасць і мерапрыемствы.

Але не толькі ў «залатых» карыстальніках зацікаўленая рэдакцыя: праект створаны для адкрытага і жывога абмеркавання любых пытанняў гэндару і сэксуальнасці. Хочацца спадзявацца, што пляцоўка стане месцам для аргументаваных дыскусій, а не ператворыцца ў міжсабочык, які будзе працягваць сумную традыцыю большасці беларускім СМІ, дзе гаворка на даныя тэмы вядзецца ў рэчышчы «сам дурань».

І часопіс, і клуб выкарыстоўваюць дзве працоўныя мовы — беларускую і рускую.

Арганізатары прызналіся, што яны маюць планы далейшага развіцця праекта: выпуск літаратуры, арганізацыя лекцый, семінараў, кінапраглядаў, спецпраектаў у межах сайта.

 

Даведка

У перакладзе з англійскай мовы Make Out значыць «адкрывацца», «адрозніваць», «разбіраць», «разумець», «рабіць выгляд» альбо «цалавацца».

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: