Вы здесь

Адзін дзень са здымачнай групай тэлеканала Белсат

Закулисье

Адпраўляючыся на працоўную змену з Алегам Ражковым, які працуе на першым і пакуль што адзіным незалежным беларускім тэлебачанні Белсат ад самага яго стварэння, я спыталася ў хлопца: “Табе не надакучыў такі лад жыцця, калі ты ўвесь час “на нагах”? Можа, хочаш перабрацца ў рэдакцыю канала ў Варшаву, дзе больш спакойны тэмп працы?” “У мяне была такая магчымасць, - адказаў Алег. – Але мне больш падабаецца менавіта мая карэспандэнтская праца, такі шалёны і непрадказальны рытм жыцця, калі ніколі не ведаеш, аб чым будзеш рабіць сюжэт заўтра, з кім давядзецца пазнаёміцца, куды паедзеш... Гэта мне вельмі падабаецца”.

На Белсаце Алег працуе пяты год. Спачатку два гады працаваў як уласны карэспандэнт ды як аператар у родным Гомелі, потым перабраўся ў Мінск. Зараз ён працуе ў рэдакцыі інфармацыйнага блоку тэлеканала. “Апошнія паўгады я выконваю абавязкі карэспандэнта, сам не здымаю: у нас хапае аператараў. Ды і быць журналістам, паглыбляцца ў тэму, збіраць розныя меркаванні, рабіць аўтарскія сюжэты мне цікавей”.

Выбіраць аператараў для супрацы журналісты канала могуць, але, нягледзячы на гэта, усім карэспандэнтам даводзіцца працаваць з усімі аператарамі. У Алега ёсць тры чалавекі, з якімі ён працуе найчасцей. Сёння гэта Таццяна Белашова.

Ася ПАПЛАЎСКАЯ, фота аўтара

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: