Што стала з калісьці жывымі, гарачымі і бурлівымі эфірамі беларускіх фм-станцый? Пра гэта размаўляем з журналістам Дзімам Кармазіным, перад вачамі якога праскакалі 10 гадоў незалежнага радыёвяшчання.
Вядучы эфіраў Беларускага радыё “Рацыя” глядзіць на сітуацыю здалёк і звонку, з польскага Беластоку, адкуль зыходзяць хвалі згаданага радыё. Таму журналіст шмат параўноўвае беларускія ФМ-кі з польскімі.
Калі вы таксама любіце радыё так жа горача, як любіць Дзіма Кармазін, то дзяліцеся з “Самакрытыкай” вашымі назіраннямі.