ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

"Компас журналіста ў сацыяльных сетках"

Пра карысць сацыяльных сетак у сённяшняй дзейнасці журналіста кажуць ужо даўно і шмат. Але ледзь не штомесяц у гэтай сферы штосьці змяняецца, тэхналогіі крочаць наперад. Медыя-аналітык Паўлюк Быкоўскі распавядае, чым могуць быць карысныя і цікавыя  для журналістаў сацыяльныя сеткі і як з імі бяспечна працаваць.

Што мы будзем разумець пад паняццем "сацыяльная  сетка"?

Гэта платформа, нейкі анлайн-сэрвіс, у якога ёсць вельмі шмат характарыстык. Twitter і LiveJournal не лічацца сацыяльнымі сеткамі, але мы будзем і іх разглядаць разам.

Самыя папулярныя сацсеткі ў свеце – гэта Facebook, Twitter, Google+ і LinkedIn, якая зроблена для адмыслоўцаў. Увогуле, калі паглядзець на мапу, дзе якія сацыяльныя сеткі папулярныя, можна заўважыць рэгіёны, дзе адна сетка вельмі папулярная, а ў іншым рэгіёне яе проста няма.

Раней сэрвіс Google. Трэнды даваў магчымасць праглядзець, які трафік маюць тыя або іншыя сайты. Зараз у гэтым сэрвісе ёсць інфармацыя выключна пра колькасць запытаў у пошукавіку да таго або іншага сайту.

Што людзі робяць у сацыяльных сетках? У "Одноклассниках" людзі размаўляюць пра жыццё і уласныя дасягненні, але  размаўляюць нячаста — з аднаго боку, гэтая сетка вельмі папулярная, з іншага — людзі не сядзяць у ёй  невылазна.

Ва "ВКонтакце" моладзь слухае музыку, глядзіць фільмы і – важны момант — знаёміцца паміж сабою.

Facebook зрабіўся папулярным у беларусаў пазней. У гэтай сацсетцы сядзяць людзі год на 10-15 старэйшыя за сярэдніх карыстальнікаў "ВКонтакте". Facebook  пераважна заводзяць тыя, у каго ёсць сябры на Захадзе.

У LiveJournal зручна публікаваць вялікія гісторыі. І таму, хоць у ЖЖ сёння мала наведванняў, тым не менш гэтая сетка ў тым ці іншым фармаце застанецца. У ЖЖ зручна пісаць вялікія гісторыі, а ва "ВКонтакте" ці ў Facebook – абмяркоўваць што-небудзь.

У Facebook прысутнічаюць не толькі людзі, але і брэнды. У траўні "Zenith Optimedia" зрабіў аналіз, і вось, што тычыцца беларускіх медыяў у Facebook  (першая лічба — колькасць падпісантаў, другая — актыўныя карыстальнікі, што чытаюць, лайкаюць, каментуюць і расшарваюць):

 

 

У "Радыё Свабода" менш карыстальнікаў, чым у TUT.by, але большая колькасць актыўных. Што “РС” робіць для гэтага? Усё проста – засоўвае ў сацыяльную сетку прадукт, які цікавы людзям.

Трэба звяртаць увагу, якую колькасць пераходаў дае тая ці іншая сацыяльная сетка.  Колькасць пераходаў з сацыяльных сетак — гэта тое, дзеля чаго рэдакцыі трымаюць SMM-шчыка і даюць яму заробак. 

Цікавы рэсурс – Mediametrics, які працуе і на нашым рынку. На ім можна паглядзець, пра што размаўляюць, спрачаюцца ў сацыяльных сетках і блогах. Тут улічваюцца  спасылкі, якія са СМІ трапляюць у сацсеткі і таксама можна адсачыць колькасць пераходаў. У лічбах гэта выглядае так: ЖЖ за месяц (на 26.05.2014) даў 513 пераходаў, Google+  – усяго 6, "Одноклассники"  –  818, Facebook – 1090, Twitter – 264, а "ВКонтакте"  – 4896.

Акрамя колькасці пераходаў ёсць і іншая характарыстыка – гэта  перакрыжаванасць аўдыторый СМІ і сацыяльных сетак. Калі перакрыжаванасць вялікая — гэта добра ці кепска? Няма стоадсоткавага адказу, і кожнае выданне думае, на чым атрымаецца зарабіць, а на чым  – не.  Сёння інфармацыя пра перакрыжаванасць яшчэ не перавараная.  Але заўтра гэта будзе тое, што трэба ведаць кожнаму маркетолагу, які займаецца медыямі.

Адно з тлумачэнняў, чаму мы не ўсё бачым у Facebook, хоць і з'яўляемся  падпісантамі:

Калі  вы кагосьці не лайкаеце, не каментуеце ці не расшарваеце, то, хучтэй за ўсё, Facebook праз некаторы час перастане вам паказваць пасты гэтага чалавека, суполкі ці СМІ. Вы не перасталі быць сябрамі, але вы перастанеце іх  бачыць у фрэндстужцы.

Гэта адна з пагрозаў, якая ёсць у СМІ, якія разлічваюць на сацсеткі. Бо, калі журналісцкі матэрыял выглядае так, што чалавек з ім  згодны, але лайкаць не хоча, то рана ці позна стужка СМІ перарастане паказвацца карыстальніку, хоць той і не адпісваўся.

Як з гэтым змагацца? Два слушных варыянта:

1) Праплочваць рэкламу;

2) Звярнуцца да супрацоўнікаў рэдакцыі, якія могуць праз свае акаўнты паказваць публікацыі сваім сябрам і правакаваць дыскусіі. У некаторых рэдакцыях нават прапісана ў службовых абавязках, што супрацоўнікі мусяць гэта рабіць.

Важна ведаць, што ў Мінску зараз знаходзіцца толькі 29% беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту. Не большасць, як раней!

Яшчэ трэба зазначыць, што павялічваецца колькасць суполак у сацыяльных сетках, дзе людзі абмяркоўваюць толькі  мясцовыя праблемы,  іх не цікавіць нішто іншае.

Раней гэта маглі быць выключна мясцовыя форумы, зараз — і суполкі ў сацсетках. Чым далей, тым болей увагі з боку рэкламадаўцаў будзе да такіх мясцовых суполак, бо гэта дакладнае трапленне да аўдыторыі менавіта гэтага месца.

Ёсць сэрвісы, якія дазваляюць даведацца больш дакладна пра аўдыторыю канкрэтных сацыяльных сетак і суполак. Напрыклад, карыстальнікі Facebook з Беларусі па ўзросце: 46% складаюць людзі 18-24 год і 32%  – 25-34 год. Людзі старэюць, але яны, хутчэй за ўсё, сыходзіць з інтэрнэту не будуць і застануцца лаяльнымі да сацыяльных сетак, якімі зараз карыстаюцца. Гэта значыць, што яны стануць для рэклямшчыкаў (і СМІ) яшчэ больш цікавымі, бо, тэарэтычна, з узростам у іх з'явіцца  больш грошай.

Прыватная інфармацыя цікавіць шмат каго. Асабліва пол, узрост, узровень прыбыткаў (што лёгка адсачыць па тых месцах, дзе мы бываем) і гэтак далей. Але,  ці кажуць людзі ў сацыяльных сетках праўду пра сябе? Ёсць статыстыка, згодна з якой найчасцей людзі ў сацсетках скажаюць інфармацыю пра сваё імя (12%), пол і ўзрост (па 11%). На гэтую тэму нават ёсць прышпільнае відэа.

Зараз па тым, як мы лайкаем, каментуем і штосьці расшарваем, робаты навучыліся рабіць наш псіхалагічны партрэт. Прычым, ім не важны чыйсьці асабісты партрэт.  Яны аналізуюць  цэлыя массы людзей. Рэкламныя агенцыі зараз карыстаюцца такімі паслугамі, каб ведаць, як лепей рабіць рэкламу ў сацыяльных сетках.

ЯК ШУКАЦЬ ЛЮДЗЕЙ

Знайсці  таго ці іншага чалавека вельмі проста праз сэрвіс Яндекс Пошук людзей, які шукае па папулярных сацыяльных сетках і блогах.

Не так даўно "Яндекс" заключыў дамову з Facebook , і зараз сістэма можа шукаць не толькі па профілях, але і па публічных запісах сацыяльнай сеткі. Гэтая дамова дзейнічае толькі на постасвецкай прасторы.

Якія высновы? - "Яндекс" зрабіўся эксклюзіўным пошукавіком па блогах у нашай прасторы. Можна знайсці шмат  запісаў, якія не знаходзяцца пад замком. 

Калі-некалі бываюць збоі ў сервісах, тады закрытая інфармацыя (апублікаваная калісьці пад замком) робіцца адкрытай. Можа і не на доўга, але за гэты час робаты паспяваюць яе праіндэксаваць. Таму усё, што з'явілася ў інтэрнэце нават пад замком, ёсць верагоднасць, выплыве для ўсіх.

Таксама варта памятаць –  нават калі вы самі пра сябе не пішаце, то пра вас могуць пісаць сябры, сваякі, калегі.

Ёсць магчымасць выдаліць сябе з пошуку "Яндекс" або Google - права быць забытым. Існуюць нават фірмы, якія за дастаткова вялікія грошы выдаляюць профілі з сацыяльных сетак. Пакуль у Беларусі такіх фірм няма, але, напэўна, хутка з'явяцца, бо гэта  даволі запатрабаваная паслуга.

 

ПРА КОЛА СЯБРОЎ У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

Сетка сяброў-экспертаў у сацыяльных сетках. Кожны вырошчвае кола сваіх сяброў, і журналісты часта паразітуюць на сваіх сябрах. У кагосьці лёгка ўзяць каментар — нават тэлефанаваць не трэба, можна напісаць у Facebook. Але, з іншага боку, ёсць грамадска значныя тэмы, якія людзі каментуюць проста самі па сабе. І калі ў вашым коле ёсць людзі, якіх вы разглядаеце як экспертаў, то гэта можна будзе выкарыстаць. Натуральна, што кожны журналіст можа нарошчваць такія кантакты, але не трэба злоўжываць гэтым.

 

ПРА АСАБІСТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ Ў САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

Трэба памятаць, што дзеці кепска хаваюць сакрэты бацькоў. Напрыклад, у Мінску ёсць гімназія, дзе вучацца дзеці заможных беларусаў. Некаторыя з іх карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі. Ва "ВКонтакте" знайшлося 280 чалавек, некаторыя з іх хаваюцца пад псеўданімамі. Але, калі ёсць час і натхненне, можна даведацца, дзе дзеці бываюць, што ім дарылі бацькі, якія планы на будучыню (дзеці могуць абмяркоўваць, напрыклад, паступленне ў Гарвард) і г.д. Гэтыя дзеці выбіваюцца з агульнага кола і могуць стаць падставай для напісання асобнага матэрыялу.

Але тут мы сутыкаемся з этычнай праблемай – не трэба забывацца, што гэта дзеці.

У гэтай сітуацыі ёсць два бакі: 1) гэта дзеці, але 2) усё публічна даступна.

Таму, напрыклад, ёсць Сусветны дзень бяспекі інтэрнэту (у Беларусі пакуль ён не адзначаецца), дзе дзецям распавядаюць, што не трэба выкладваць у сацыяльныя сеткі, чаму не трэба незнаёмым людзям распавядаць, дзе вы знаходзіцеся і г.д. У Беларусі, на жаль, пакуль бракуе гэтай культуры працы дзяцей у інтэрнэце.

 

ПРА ПРАЦУ З САЦЫЯЛЬНЫМІ СЕТКАМІ

Рэальная гісторыя  пра розныя падыходы працы з сацсеткамі.

Газета "Звязда" даведалася пра тое, што ў парку Чалюскінцаў гуляюць ласі. Журналіст патэлефанаваў кіраўніцтву парку і напісаў артыкул "Адкуль у парку Чалюскінцаў узяцца ласям?". А рэсурс МойBY сабраў з Twitter паведамленні:  хто пра што пісаў, даў фотаздымак таго, што лосі, якіх нібыта не было, гуляюць у парку. Можна перайсці ў твітэр і паразмаўляць з аўтарам здымкаў. Гэтыя людзі рэальныя, твіпіпл, звычайна, хутка адгукаецца, калі да іх хтосьці звяртаецца. Больш за 50% таго, што чалавек, які змясціў фотаздымак, адгукнецца і распавядзе, ці праўда гэта быў парк Чалюскінцаў, ці праўда там гулялі ласі, ці можна выкарыстаць фотаздымак. Людзям падабаецца калі іх працу неяк ацэньваюць, і не факт, што за гэта трэба будзе плаціць.

Як праверыць дакладнасць фотаздымка з інтэрнэту? Фотаздымак у інтэрнэце — гэта файл, ва "уласцівасцях" якога будзе напісана, калі і чым быў зроблены здымак, апрацоўваўся ён ці не і гэтак далей. Адмысловы пошук Google або "Яндекс" па фатаздымках дазваляе далучыць здымак або спасылку на яго і пашукаць дзе ў сеціве яна сустракаецца яшчэ.

Што можна знайсці з дапамогай сацыяльных сетак? Тэмы для публікацый (пра што размаўляюць людзі), эксклюзіўныя дадзеныя, пацверджанне чутак і плётак (можна выйсці на першакрыніцу), можна працаваць з User-generated content (кантэнт, які ствараюць юзеры).

Але трэба памятаць, што, калі мы будзем арыентавацца толькі на сваіх сяброў у сацыяльных сетках, то будзем бачыць не тое, што думаюць людзі, а тое, што думаюць нашыя сябры — будзем глядзець у люстэрка. Бо мы будзем размаўляць толькі з нашымі аднадумцамі.

Таму ёсць розныя сэрвісы, якія дапамагаюць паглядзець, што зараз абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках, і адзін з іх мы ўжо разглядалі вышэй.

Збіраць інфармацыю пра кагосьці можна і з дапамогай Foursquare, калі чалавек сам паведамляе, дзе ён знаходзіцца. Знаходжанне ў гэтым сэрвісе — з'ява неадназначная. З аднаго боку, ёсць сэрвіс, можна даведацца, дзе хто з сяброў побач знаходзіцца, пагледзіць парады іншых карыстальнікаў пра ўстанову, якую ты наведваеш, а з іншага — небяспека, бо можна збіраць інфармацыю пра ваша месцазнаходжанне, расклад дня, звычкі. І тут трэба вырашаць, што для вас у дадзеным выпадку важней, бяспека ці файны сэрвіс. Я з дапамогай гэтага сэрвісу магу бачыць, дзе знаходзіцца чалавек, і не трэба нават тэлефанаваць ды пытацца, дзе ён. Напрыклад, даведваюся, што дачка ідзе ў школу ці са школы.

Фоткі з карпаратываў таксама могуць даць шмат інфармацыі. Напрыклад, каго запрасілі (партнёры), хто з'яўляецца нефармальным лідарам группы і гэтак далей...

Паглядзець прэзентацыю другога занятку Паўлюка Быкоўскага "Компас журналіста ў сацыяльных сетках" можна па спасылцы.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: