ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Мусім грукацца нават у зачыненыя дверы

Дзіма Кармазін, журналіст і вядучы інфармацыйных эфіраў на Беларускім Радыё «Рацыя», аўтар праекта «Месца для прэсы» распавядае пра свае тры правілы ў журналістыцы.

 

БАЛАНС

Самае важнае, на мой погляд, у беларускай журналістыцы сёння – гэта ўтрымліваць баланс у падачы матэрыялаў. Абавязкова меркаванні павінны быць сбалансаванымі і мы павінны шукаць “другі бок канфлікту”, шукаць магчымасць даць выказацца гэтаму другому боку, і нават калі нам адмовілі ў інфармацыі таксама пра гэта сказаць. У Беларусі сёння на мой погляд, ёсць такая праблема: калі журналісты самі сабе робяць устаноўкі, маўляў, навошта мне дабівацца, напрыклад, каментарый ад чыноўніка, калі я дакладна ведаю, што той чыноўнік мяне “пашле”. Мы мусім дабівацца таго каментара... каб захаваць баланс.

Паводле сваёй працы - менавіта я вырашаю, пойдзе той ці іншы матэрыял у эфір ці не. Так, я не ставіў у эфір і дасылаў карэспандэнту матэрыял на дапрацоўку, калі напрыклад, гісторыя была расказаная ТОЛЬКІ вуснамі той асобы, што пацярпела, і не было ніякай спасылкі на прысутнасць другога боку канфлікта. Ці нават адасобленага, незалежнага погляду на канфліктнае пытанне. Мне здаецца, мы не маем права сёння зніжаць стандарты журналістыкі прыкрываючыся тым, што складаны час, а мы ведаем, што “нас і так пашлюць”. Мы мусім грукацца нават у зачыненыя дверы.

 

КРЫТЫЧНАСЦЬ

Вось прыклад. Украіна, на Еўрамайдане разыгрываюцца самыя драматычныя падзеі. Ты сядзіш трэцюю гадзіну на эфіры. Адзін з украінскіх тэлеканалаў дае інфармацыю са спасылкай на дэпутата Вярхоўнай Рады, што падчас пажару ў Доме прафсаюзаў на Майдане загінула больш за 40 чалавек. Інфармацыя шакуючая, але ты яе мусіш падаць сваім слухачам. Што рабіць? На дапамогу прыходзіць твая крытычнасць... Ты пачынаеш шукаць другую крыніцу інфармацыі, шукаць падцвержання.

Дарэчы, тут варта дадаць, што інфармацыя шмат дзе перадрукаваная і растыражаваная ў інтэрнэце не робіцца аўтаматычна дакладнай, падцверджанай. Аргумент, як не верыць гэтай інфармацыі, калі ўсе яе надрукавалі, – не падыходзіць. Варта шукаць другую незалежную крыніцу, я яе не знайшоў, пра што расказаў сваім слухачам. Праз гадзіну ўкраінскі тэлеканал абвергнуў свае ж паведамленне са спасылкай на дэпутата Вярхоўнай Рады.

 

САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ – НЕ КРЫНІЦА ІНФАРМАЦЫІ

У сваёй працы я асабіста забараніў сабе канструкцыі кшталту: «пра гэта ў Твітары, альбо Фейсбуку паведаміў той ці той...» Там мы можам знайсці шмат важнай інфармацыі, але вазьмі ды патэлефануй, пагавары з чалавекам, задай яшчэ некалькі ўдакладняючых пытанняў. Сеткі развіваюцца, але яны таксама могуць добра падставіць журналіста.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: