ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

С 2010 года  координатор кампании ОО "Белорусская ассоциация журналистов" - "За якасную журналістыку".

Член Правления БАЖ.

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Правілы журналістаў: Не бойцеся выглядаць недасведчанай жанчынай

Віцебская журналістка Алена Сцяпанава распавядае пра свае тры правілы ў прафессіі.

Журналістыка – гэта занятак, які прымушае ўвесь час "сканаваць" сябе і  табой напісанае. Ці атрымалася расказаць пра ўсё так, каб было і цікава, і зразумела? Ці не выпінаецца маё ўласнае "я" замест аб'ектыўнага выкладання? І ўрэшце, ці дапаможа мая праца зрабіць гэты свет хоць крышачку лепшым?  Калі гэткія  пытанні  не даюць спакою, то і  даводзіцца пеафармулёўваць іх у нешта накшталт правілаў. Верагодна, яны дужа актуальныя выключна для мяне. А можа, і не толькі.

 

Не ператварыцца ў "абслугоўваючы персанал

Ніколі не паверу, што  з вамі такога не здаралася – ні разу не закрадаўся сумнёў, ці не хочуць маёй працай банальна скарыстацца?  Як на мой погляд, дык гэта заўсёдная небяспека для журналіста,  незалежна ад таго, у дзяржаўным ці недзяржаўным выданні ён працуе, ці выконвае ён заданне рэдактара,  ці займаецца фрылансам. Дужа няпростая задача – прайсці па хісткай кладцы паміж жаданнем дапамагчы  ў нейкай вострай сітуацыі  і небясьпекай быць выкарыстаным  з пэўнымі мэтамі. Іншым разам з вельмі яўнымі, і часам нават непрыстойнымі. Прычым да такой ступені, што і вялікі ганарар не вабіць.

Адзіны паратунак у дадзенай сітуацыі – гэта трымацца аб'ектыўнасці. Той самай аб'ектыўнасці, без якой не можа быць сапраўднай журналістыкі, бо інакш яна становіцца прадажнай. Хочаце больш прыгожага азначэння? Калі ласка – "заангажаванай".

 

Не баяцца выглядаць недасведчаным

Гэта агульнавядома: ідучы на інтэрв'ю са  спецыялістам,  неабходна рыхтавацца, каб бліжэй пазнаёміцца  са спецыфікай галіны і прадметам гутаркі.  Каб быць гатовым задаваць пытанні і зразумець адказы.  Але зусім не для таго, каб дапамагаць гэтыя адказы фармуляваць, і ўвогуле ладзіць прафесійныя  дэбаты, выхваляючыся ўласнай дасведчанасцю. Утрымацца бывае нялёгка, асабліва  калі  гаворка пра тое, у чым насамрэч разбіраешся. Тады кажу сабе: чытача, гледача ці слухача куды больш зацікавяць гіпотэзы, меркаванні і высновы адмыслоўцаў, чымсьці мае дылетанцкія разважанні пра нешта, аб чым я й даведалася толькі пару дзён таму.  Адсюль высновы: бярэш інтэрв'ю ці каментар -  меней гавары, а болей слухай.

Мой муж часта з мяне жартуе: маўляў, журналісты – самыя неадукаваныя ў свеце людзі, бо заўжды пра ўсё пытаюцца. Але гэта толькі жарт. Паверце, ніхто з вас не пасмяецца праз тое, што вы не ведаеце асаблівасцяў зімоўкі качак, спецыфікі адміністрацыйнага ці крымінальнага заканадаўства,  ці ўмоваў, неабходных для вырошчвання кавуноў на поўначы Віцебшчыны. Спецыялісты раскажуць пра гэта самі.  Не разумееце – перапытайце. Бо наша справа – усё ўважліва  занатаваць і пераказаць, нічога не наблытаўшы і не дадаўшы ад сябе.  Дарэчы, яшчэ пра "ад сябе": калі вы не аўтар асобнай калонкі ці ўласнага блогу, то свае асабістыя меркаванні  лепей  трымаць пры сабе. Устрымлівацца ад асабістых ацэнак і  тым больш – дылетанцкіх каментароў. Але гэта – таксама агульнавядомае правіла.

 

Умець забыцца на тое, што ты жанчына. І памятаць пра гэта

Выглядае смешным, наіўным і  гендэрна-заклапочаным? А хіба не  даводзілася чуць ад каляжанак "Мне няма куды выйсці ў новых туфліках, бо ўсё па палях -лясах- камандзіроўках, у "балетках",  кедах ці ў красоўках"? Нават зарыфмавалася, бо паўтараецца перыядычна… Што ж,  раз выбрала такую прафесію, мушу быць гатовай: красоўкі, джынсы, у любую паездку без спазненняў – "ах, выбачайце, я праспала", і без разліку  на тое, што нейкі гжэчны кавалер пацягне твой ноўтбук ці камеру.  Ды што там кавалер! Бывае, што побач толькі  суразмоўца,  які распавядае, чаму апынуўся на сталым месцы жыхарства пад мастом ці ў каналізацыйным люку. Адпаведнага паху і выгляду. І распавядае з такой колькасцю ненарматыўнай лексікі, што добра выхаваная паненка ўзору 19 стагоддзя мусіла б даўно знепрытомнець. А ты нават вушы не заціскаеш, бо мусіш слухаць і запісваць. Толькі  думаеш: "Пра гэта варта пісаць, бо гэта важна, гэта чыясьці чалавечая драма". Потым будзе іншая нагода - новая выстава ў музеі, прэм'ера ў тэатры, добры канцэрт у філармоніі… Там і прыдадуцца новыя туфлікі на шпільках.А вось добры манікюр і шалік пад колер вачэй – ніколі не лішнія. Нават пад мастом, не кажучы ўжо пра афіцыйныя ўстановы. Бо журналіст мусіць выклікаць давер і павагу,  памкненне быць шчырым і ўпэўненасць, што твая журналісцкая праца прынясе карысць. У інфармацыйным, жыццёвым ці нейкім яшчэ  – але ў станоўчым сэнсе гэтага слова.

Оценить материал:
5
Средняя: 4.5 (2 оценок)
распечатать Обсудить в: