ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Правілы журналістаў: Не баяцца задаваць няёмкія пытанні

Зміцер Лукашук, спецыяльны карэспандэнт Еўрарадыё, дзеліцца сваімі правіламі, якіх прытрымліваецца ў прафесіі.

 

ПРАДСТАЎЛЯЦЬ УСЕ БАКІ

Трэба, каб магчымасць выказаць свае меркаванні мелі ўсе бакі, якія задзейнічаныя ў пэўным канфлікце. Калі робіцца рэпартаж, дзе абмяркоўваецца праблема, груба кажучы, «у сепаратыстаў Грады ды танкі», то бярэцца каментар і ў украінскіх, і ў расійскіх экспертаў, і, па магчымасці, у кагосці з боку сепаратыстаў. Калі з сепаратыстамі не атрымоўваецца пагаварыць, то бярэцца каментар у беларускага ваеннага эксперта, каб была, так бы мовіць, і нейтральная пазіцыя.

Калі размова ідзе пра інтэрвью, то гэта павінны быць інтэрвью не толькі з украінскімі палітыкамі, чыноўнікамі і экспертамі. Я таксама даю магчымасць выказацца дэпутатам Дзярждумы Расіі, як яны глядзяць на гэты канфлікт. Размаўляю з расійскімі ваеннымі экспертамі, палітолагамі.

У любым выпадку, што бы потым не казалі «Як ты можаш даваць слова вось ТЫМ альбо ГЭТЫМ людзям?!», я прытрымліваюся такой пазіцыі: магу не падзяляць іхняе меркаванне, але заўсёды даю магчымасць выказацца і прадстаўляю розныя бакі.

 

НЕ АБМЯЖОЎВАЦЦА

Нават калі я іду званіць чалавеку, каб атрымаць невялікі каментар, ніколі не абмяжоўваюся адным-двума пытаннямі. Кшталту, «мне трэба атрымаць адказ на гэтае пытанне, я спытаўся, ну і ўсё – дзякуй, да пабачэння!».

Трэба ўважліва слухаць чалавека, з якім размаўляем. Па яго адказу на першае ці другое пытанне разумееш, наколькі чалавек можа быць цікавы, наколькі ў тэме, наколькі можа расказаць можа быць штосці іншае. Ты за нешта зачапіўся, табе гэта зараз не трэба, але падалося вельмі цікавым у ягоных словах. І давай гаварыць далей. Хай ты шоў патэлефанаваць на дзве хвіліны, а атрымалася размова на паўгадзіны. Па-першае, калі выбітныя рэчы будуць раптам сказаныя, ты можаш зрабіць з гэтага інтэрв'ю. Апроч таго, што возьмеш кавалачак для таго рэпартажа, які табе зараз патрэбны. Па-другое, ты можаш за сказанае ім у размове, нават калі не робіш інтэрв'ю, зачапіцца і зрабіць іншы матэрыял на іншую тэму.

Трэба заўсёды слухаць людзей, не зацыклівацца на адной тэме, з якой звярнуўся і заўсёды спрабаваць раскруціць людзей на шчырую размову.

 

НЕ БАЯЦЦА ЗАДАВАЦЬ НЯЁМКІЯ ПЫТАННІ

Не трэба баяцца задаваць нейкія няёмкія, «дзіцячыя» пытанні. Не трэба баяцца спытацца ў, скажам, кіраўніка ЦВК, што яна набыла сабе ў Duty Free. Не трэба баяцца спытацца ў чыноўніка ці палітыка, што ён есць на сняданак. Ці якім спортам займаецца. Трэба заўсёды спрабаваць чалавека раскруціць на іншае. І такія нюансы, дарэчы, вельмі падабаюцца людзям, яны чытаюцца.

Гэта не бянтэжыць суразмоўцаў. Наадварот, як ні дзіўна, людзі больш раскрываюцца. Яны адчуваюць, што тэлефануе не нейкі журналіст ТАКІ ВОСЬ!, а такі ж звычайны чалавек, які і за табою бачыць звычайнага чалавека. Чаму б і не пагаварыць, не пасмяяцца? Канешне, бывае такое, калі чалавек насцярожваецца «Як вы можаце такое пытацца?!», але гэта даволі рэдка. 

Оценить материал:
4
Средняя: 4 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: