ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Правілы журналістаў: Не толькі слухаць, але і чуць

Аляксандр Тамковіч, журналіст біяграфічнага накірунку, дзеліцца сваімі правіламі, якіх прытрымліваецца ў прафесіі.

 

ВЫВУЧАЦЬ СУРАЗМОЎЦУ

Напэўна, многія скажуць, што гэта даволі банальная парада.  Магчыма… Як і  іншыя, я ўвесь час баюся зрабіць нейкі плагіят, таму не вельмі люблю чытаць чужыя артыкулы, але рабіць гэта прыходзіцца. Ведаць пра ўсё ўжо напісанае — архіважна.

Па-першае, так можна пазбегнуць далейшага распаўсюду памылак, бо суразмоўца абавязкова абвергне знойдзенае ў інтэрнэце глупства. На жаль, апошняга там ВЕЛЬМІ шмат. Па-другое, “сусветнае павуцінне” дае магчымасць для кожнай размовы знайсці нейкія топавыя “разынкі”. Да іх вы абавязкова дадасце свае, і атрымаецца цікавая размова. Не “прахадняк”, а “цвік”.

 

ПАВАЖАЦЬ СУРАЗМОЎЦУ

Нават калі вы прытрымліваецеся супрацьлеглых поглядаў, ні ў якім разе не трэба рабіць на гэтым акцэнт. Больш за тое, на мой погляд, неабходна застаўляць “за дужкамі” усё, што датычыцца  палітычных арыенціраў аўтара. Чытача цікавіць, перш за ўсё, што кажуць нашы героі, а не мы з вамі.

Да таго ж трэба ўлічваць,  што нам трэба нармальна камунікаваць з людзьмі рознымі па поглядах, сімпатыях і нават характарах. Трэба быць гатовымі (і ведаць пра гэта) нават да агрэсіўнай варожасці адзін да аднаго. Журналісту нельга займаць канкрэтны бок, інакш даволі хутка можна атрымаць ярлык  заангажаванасці.

Магчыма, гэта спрэчная рэч, аднак асабіста мне падабаецца, калі на прэзентацыю  адной і той жа кнігі прыходзяць героі, якія ў звычайным жыцці нават не вітаюцца паміж сабой.

 

ЧУЦЬ СУРАЗМОЎЦУ

Неабходна таксама памятаць, што “чуць” і “слухаць” –  не ёсць сінонімы.

Калі вы прыйшлі пачуць чалавека, а не паспрачацца з ім, важна адразу абазначыць сваю шчырую зацікаўленасць у тым, што ён будзе расказваць і пэўную інфармаванасць ў дадзенай тэме.  Суразмоўца  з самага пачатку  павінен ўбачыць і адчуць дзве рэчы. Першая – добразычлівасць. Другая – “лапша на вушы” не пройдзе.

І самае галоўнае. Журналіст, з якімі бы ён рэгаліямі ні быў, не павінен падаваць сябе як “лепшага з лепшых” і нейкім чынам зневажаць астатніх калегаў, а сціпла прытрымлівацца словаў Маўглі пра тое, што ўсе мы “адной крыві”.

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (2 оценок)
распечатать Обсудить в: