ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Правілы журналістаў: Ратуйце, а не фатаграфуйце

Віталь Цыганкоў, аўтар Радыё «Свабода», дзеліцца з калегамІ сваімі прынцыпамі і правіламі ў прафесіі.

 

РАТАВАЦЬ ЧАЛАВЕКА, А НЕ ЗДЫМАЦЬ СМЕРЦЬ

У афарыстычнай форме гэты прынцып можна выказаць наступным чынам: калі я пабачу, што на вуліцы памірае чалавек, я не буду здымаць на фота ці відэа ягоную смерць -- я кінуся яго ратаваць.

Перакананы, што агульначалавечыя жыццёвыя прынцыпы важнейшыя за прафесійныя. Вобразна кажучы, дзеля сенсацыі “маму родную” прадаваць не збіраюся.

 

НЕ СТАЎ ПАД ПЫТАННЕ СВАЮ ЖУРНАЛІСЦКУЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ

Парадаксальна, але ўласная незалежнасць больш выгадная, нават матэрыяльна. Прынамсі, я ў гэта веру. Калі людзі ведаюць, што нейкі аўтар, публіцыст выказвае толькі сваё ўласнае меркаванне – такі аўтар і цэніцца вышэй, і з пункту гледжання аўтарытэту, і з пункту гледжання ганарару.

Памятаю, яшчэ ў пачатку 90-х, пры дэмакратычным Шушкевічы, якому я сімпатызаваў, ягоная прэс-служба папрасіла мяне задаць “патрэбнае” пытанне Леху Валенсу на іхняй сумеснай прэс-канфэрэнцыі. Я адмовіўся, і далей да мяне з такімі просьбамі не лезлі, але той жа Шушкевіч, здаецца, стаў паважаць мяне яшчэ больш.

 

ПРАВІЛА ВЕРХНІХ І НІЖНІХ 10 ПРАЦЭНТАЎ

Гэтае “правіла” чыста стылістычнае: самае цікавае і чапляльнае стаў наверх, у загаловак, падзагаловак, цізер, лід. Я ўвогуле часам “думаю загалоўкамі” – калі запісваю інтэрв’ю, адразу вылоўліваю фразу, якая можа стаць яркім загалоўкам. Скажу больш – часам нават у галаве спачатку нараджаецца яркі загаловак, а потым ужо “да яго” дапісваецца сам артыкул. Менавіта так было з маім апошнім тэкстам “Лукашэнка як не абсалютнае зло”.

А самую моцную і пераканаўчую думку артыкулу варта пакідаць на канец, на апошнія 10 працэнтаў. Ад “верху” залежыць, ці захоча чытач “клікнуць”, прачытаць твой артыкул, ад “нізу”  – якое ўражанне ў яго захаваецца.

Оценить материал:
3
Средняя: 3 (2 оценок)
распечатать Обсудить в: