ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Правілы журналістаў: Быць талерантным і нейтральным

Віталь Бабін, журналіст газеты “Нюанс Плюс” (Жлобін), і адначасова журналіст-фрылансер, дзеліцца сваімі правіламі ў прафесіі.

 

ДЫНАМІКА Ў ЗАГАЛОВАК І ЛІД

Гэтае правіла я засвоіў, калі працаваў у «Комсомольской правде» в Белоруссии». Рэдактары навучылі: у першых двух абзацах трэба нейкім чынам зачапіць чытача. Бо навінаў шмат, нейкія чытачы могуць прачытаць тэкст цалкам, а іншыя толькі сутнасць з загалоўка ці ліда.

У загалоўку абавязкова павінен быць дзеяслоў, ён стварае дынамічнае развіццё падзей. Галоўнае, каб з першых двух абзацаў чытач зразумеў, пра што пойдзе гаворка.

 

БЫЦЬ ТАЛЕРАНТНЫМ, НЕ РАБІЦЬ АЦЭНАК

Я часта пішу крымінальную хроніку. І нават у свой час абараніў дыпломную працу па крымінальнай праблематыцы ва ўніверсітэце. Таму кіруюся пэўнымі прынцыпамі напісання такіх тэкстаў. Напрыклад, прытрымлівацца прэзумпцыі невінаватасці — звяртаць увагу, ці падазраваны чалавек, пра якаго пішу, ці абвінавачваны? Злачынцам можна назваць толькі пасля таго, як суд паставіў апошнюю кропку ў справе.

Трымаюся прынцыпаў талерантнасці. То бок не канцэнтрую ўвагу на нацыянальнай прыналежнасці, на сэксуальнай арыентацыі і г.д. Асабліва часта ў тэкстах гомельскіх СМІ на крымінальную праблематыку ўказваецца прыналежнасць злачынцаў да цыганскай дыяспары. Канешне, хацелася б, каб такіх памылак было менш.

 

НЕЙТРАЛІТЭТ

Напрыклад, калі вы за Ўкраіну, а ваш суразмоўца за Пуціна, то ў вашым тэксце не павінна праслежвацца, што вы за Ўкраіну. Ваша журналісцкая пазіцыя мусіць быць вызначана толькі тады, калі вы пішаце сваё ўласнае меркаванне. Журналіст павінен нейтральна падыходзіць да асвятлення справы. Можна верыць хоць у чорта, хоць у каго заўгодна. Але гэта не павінна быць у вашым тэксце наўпрост.  Вашая аўдыторыя павінна сама рабіць нейкія высновы.

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (2 оценок)
распечатать Обсудить в: