ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Правілы журналістаў: Быць шчырым, не дагаджаць і не абмяжоўвацца

Сяргей Будкін, галоўны рэдактар музычнага партала "Тузін Гітоў", распавёў пра свае правілы ў журналісцкай дзейнасці.

“Як па мне, то ў якой заўгодна дзейнасці перадусім павінны быць агульныя правілы, якімі неабходна кіравацца. Сваю справу трэба рабіць сумленна, не выходзіць за межы прыстойнасці і цалкам аддавацца абранаму занятку”.

 

БЫЦЬ ШЧЫРЫМ І КАМПЕТЭНТНЫМ

Заўжды адчувальна, калі чалавек піша ня тое, што думае і карысці з таго –  нуль. Пажадана разбірацца дасканала ў тым пытанні, якое ты асвятляеш ці прынамсі імкнуцца да гэтага.

 

НЕ ДАГАДЖАЦЬ

Некаторыя ўспрымаюць журналістыку як сфэру абслугі сваіх інтарэсаў, а журналістаў за прыслужнікаў. Каб гэтага не было, з суразмоўцам трэба імкнуцца размаўляць на роўных (і не хістаць галавою пры размове!) і ў аніякім разе не даваць яму вычытваць свой тэкст (праслухоўваць/праглядаць матэрыял) да публікацыі. Дапушчальна спраўджваць цытаты пры патрэбе.

Ну і ясна –  не ствараць сабе куміра. Залішняе захапленне героем і адпаведны патас набілі ўжо аскому.

 

НЕ КОПІПАСЦІЦЬ

Ці не галоўная загана сучаснай журналістыкі –  капіяваньне чужых тэкстаў і думак у свой. Прэс-рэлізы часам нават не апрацоўваюцца пры публікацыі ў сваім СМІ, а давер да крыніцаў інфармацыі ціпа Вікіпэдыі настолькі вялікі, што факты адтуль часцяком не спраўджваюцца. 

 

НЕ АБМЯЖОЎВАЦЬ САБЕ

Межамі, стылямі, жанрамі, графікам, тэмамі, поглядамі, героямі… Такая прафэсія як журналіст, вымагае практычна бесперапыннай працы, у тым ліку над самім сабою. Журналіст мусіць развівацца і самаадукоўвацца, быць актыўным і ў іншых сфэрах дзейнасці.

Пры адпаведным стаўленні можна навучыцца бачыць цікавае нават у самым банальным і ўвесь свет адкрыецца перад табой.

Фота: Джон Кунстадтэр

Оценить материал:
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: