ОБ АВТОРЕ

Постоянный корреспондент Mediakritika.by.

Журналист-фрилансер. SMM'щик.

Экс-редактор ныне замороженного проекта 'Belarusian News Photos'.

В 2014 году окончил Институт журналистики БГУ.

Член БАЖ

Вы здесь

Правілы журналістаў: Ніводнай паблажкі чытачу!

Сяргей Дубавец, першы галоўны рэдактар адноўленай у 1991 годзе газеты "Наша Ніва", галоўны рэдактар газеты "Свабода" у 2004-2008 гадах, а цяпер рэдактар "Радыё Свабода" дзеліцца сваімі прафесійнымі правіламі.

 

ДУМАЙЦЕ ПРА МАТЫВАЦЫЮ І НЕ ДУМАЙЦЕ ПРА МАТЫВАЦЫЮ

Чаму нехта павінен чытаць тое, што я напісаў? Чаму я сам чытаю тое, што напісаў нехта? Таму што цікава. А цікава таму, што важна, або што я гэтага не ведаю, або загаловак зачапіў, або фотка, або стыль… Цікаўнасць – першая матывацыя чалавека (і не толькі) пасля натуральных патрэбаў.

Але звычайна, пішучы тэкст, я пра гэта не думаю. Мне самому павінна быць цікава пісаць гэта, складаць словы ў сказы, сказы ў сюжэт. Будзе цікава мне, які піша, значыць, можа быць цікава і табе, які чытае.

 

НЕ ЗАБІВАЦЬ ЦІКАВАСЦЬ НЕАХАЙНАСЦЮ

Цікавасць лёгка забіваецца бязстыльнасцю, хаосам, неахайнасцю. Нашы тэксты часта параўноўваюць з таварам – як упакавана і ці добрай якасці прадукт. Але можна параўнаць іх і з аўтарам – ці прыемна табе дачыняцца з ханыгам, які яўна ня мые сваю вопратку, ніколі не зазіраў у люстэрка і дыхае пазаўчорашнім перагарам? Да такога адразу страчваеш цікавасць.

 

НІВОДНАЙ ПАБЛАЖКІ ЧЫТАЧУ

Калісьці ў «Нашай Нівы» быў лозунг: Ніводнай паблажкі чытачу! Лозунг нармальна прывабліваў публіку, бо яна знаходзіла ў газеце самыя складаныя думкі, выказаныя простымі словамі, а тэксты былі натхнёна напісаныя, бездакорна вычытаныя і прыцягвалі ўвагу яркімі загалоўкамі. Чытаць іх было цікава.

Оценить материал:
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: