ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

С 2010 года  координатор кампании ОО "Белорусская ассоциация журналистов" - "За якасную журналістыку".

Член Правления БАЖ.

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Каму слова не даваць?

Напрыканцы мінулага тыдня ў Facebook распачалася чарговая спрэчка вакол журналісцкіх стандартаў. А менавіта пытання таго, з кім журналістам варта, а з кім не варта размаўляць.

Падставаю для сутыкнення стала інтэрв’ю TUT.by з расійскім акторам і святаром Іванам Ахлабысціным. Маўляў ён дазваляў сабе занадта адыёзныя імперскія выказванні супраць Украіны і Беларусі, і гэта павінна стаць матывам для ягонага ігнаравання ў медыях.

На журфаку нас вучылі рознаму, часам вельмі карыснаму (да прыкладу, чым адкрытыя пытанні адрозніваюцца ад закрытых, і чаму апошнія ня варта задаваць), але дакладна не вучылі ігнараванню. Між тым практычнае журналісцкае жыццё падказвае, што калі пытаннем можна адняць мову субяседніка, то тое ж самае можна зрабіць і ігнаруючы ягонае існаванне ўвогуле. Медыйны байкот (зразумела негалосны) – з’ява нярэдкая, хоць і даказаць яго амаль немагчыма. На ўсе закіды рэдакцыя і журналіст могуць адказаць “нам (нашым чытачам) гэта не цікава”.

Але ж ці на сам рэч мы з дакладнасцю ў сто адсоткаў можам быць упэўненымі, што гэта так. І калі нават адзін адсотак нашай патэнцыйнай аўдыторыі хоча задаць пытанні нашаму герою, ці варта адмаўляцца ад размовы з ім?

Mediakritika.by распытала калегаў журналістаў аб тым, ці існуюць у іхніх блакнотах спісы тых, з кім няма жадання размаўляць. І ці ўвогуле для журналістаў і рэдакцыяй медыяў гэта нармальная сітуацыі – адмаўляцца ад размовы, матывуючы гэта нежаданнем “піярыць” кагосьці, чыя пазіцыя і думкі ім асабіста недаспадобы?

“Аргумент, каб не размаўляць, можа быць толькі адзін – калі размаўляць няма з кім, - лічыць рэдактар “Радыё Свабода” Сяргей Дубавец.

Сітуацыя ж вакол інтэрв’ю з Іванам Ахлабысіным, па меркаванню Дубаўца, не той выпадак.

“Ён – публічная асоба, аўтарытэт для многіх суайчыннікаў, проста той, каму ёсць што сказаць. Не пустата чалавек. Які ён – іншая справа (і справа журналіста, як і пра што пытацца). Але факт, што не нуль”, - кажа Сяргей Дубавец. І ўзгадвае, што і з тэрарыстамі звычайна размаўляюць: “Калісьці падчас Норд-Осту спыталіся ў мудрага Ландсбергіса: што рабіць? Адказ быў – размаўляць. Заўсёды трэба размаўляць. Усе іншыя спосабы не вядуць да паразумення. Ну, а журналісту прафэсіяй "паложана" размаўляць”.

Журналіст “Еўрарадыё” Зміцер Лукашук, вядомы сваімі няёмкім “пытаннечкамі” да розных асобаў, а таксама даволі ўдалымі перамовамі з украінскімі сепаратыстамі аб вызваленні ваеннапалонных кажа, што можа дазволіць сябе не размаўляць з пэўнымі асобамі.

“Магу не званіць прынцыпова нейкаму эксперту, калі ён павёў сябе як казёл, але гэта не тычыцца казлоў-“віпаў”. З імі заўсёды размаўляю”,- кажа Лукашук.

І дадае, што ў прынцыпе гатовы размаўляць з усімі, толькі пытанні задасць адпаведныя.

“Яна да ўсіх, і для тых, хто падабаецца, павінны быць вострыя, а тут яны мусяць быць жосткімі. Калі хочаце, такіх людзей я тролю”, - прызнаецца журналіст “Еўрарадыё”.

Журналістка TUT.by Алёна Шарамет, аўтарка таго сама інтэрв'ю з Ахлабысціным, вакол якога разгарэліся жаркія спрэчкі, кажа, што падставаў не гаварыць з акторам у яе было “куды менш, чым гаварыць”.

“Не стану згадваць пра дэмакратыю ці нейкія падобныя дэфініцыі, каторыя становяцца для нас усё больш абстрактнымі. І пра адсутнасць дыскусійнай культуры на постсавецкай прасторы можна было б згадаць у гэтай сітуацыі. І пра свабоду слова. Правільна будзе казаць пра прынцыпы журналістыкі, якія ў дадзеным выпадку не парушаныя. Больш за тое на раўназначных пазіцыях на партале размясціліся інтэрв'ю з Дзіянай Арбенінай і Іванам Ахлабысціным, два розныя лагеры на не нашай вайне. Прэтэнзіі пра тое, што нельга было браць у яго інтэрв'ю, я ўспрымаю як заклік не парушаць канкрэтны сусвет канкрэтных людзей: Ахлабысцін парушае спакой у сусвеце, дзе ўсё дакладна падзелена для канкрэтнага чалавека на чорнае і белае”.

Па словам Алёны Шарамет, ёй “можа быць прыемна ці непрыемна гаварыць з кімсьці з суразмоўцаў”, але гэта толькі яе “асабістыя праблемы”.

“Як прафесіянал, я нават не маю права праявіць сваё стаўленне да чалавека”, - падкрэслівае журналістка.

Зразумела, што адной з прычынай непрыняцця размовы з Ахлабысціным стала агульная агнажаванасць аўдыторыі і медыяў у інфармацыйную вайну паміж Рассіяй і Украінай. Беларусы ўважліва сочаць за падзеямі на ўсходе Украіны, спачуваюць суседям, але, на думку Алёны Шарамет, гэтая вайна ўсё ж такі “не нашая”.

“Сітуацыя балючая для кожнага нармальнага чалавека - так, але не наша. І калі на нашым полі вядзецца гульня ў кантакную групу, то на нашым жа полі сутыкаюцца і прадстаўнікі непалітычнага фронту. Але адныя - вартыя першых палос, а тыя, хто ўплывае на нашых сяброў, суседзяў і суграмадзянаў са сцэнаў канцэртных залаў, па логіцы FB-супольнасці, чамусьці не”, - задаецца пытаннем Алёна Шарамет.

“Газета не прастытутка – не павінная ўсім даваць”, - лічыць трэнер па арганізацыйным развіцці, кіраўніца праграмы для сталых людзей "Універсітэт Залатога Веку" Лана Руднік.

“Калі я кажу, што не варта пэўных асобаў піярыць ў медыя, то я маю на ўвазе тых асобаў, якія дыскрыдытуюць сваімі выказваннямі альбо краіну, альбо асобу, альбо тыя каштоўнасці, якія важныя для людзей, - тлумачыць Руднік. - Пытанне вострае і складанае – каму даваць слова а каму – не. У розных выпадках рэдактар альбо рэдакцыя вырашае, наколькі этычна альбо не ставіць меркаванне нейкай асобы на сваіх старонках”.

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: