ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

С 2010 года  координатор кампании ОО "Белорусская ассоциация журналистов" - "За якасную журналістыку".

Член Правления БАЖ.

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Чаму ў беларускіх журналістаў няма аўтарытэтаў?

Чарговае паседжанне Камісіі па журналісцкай этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў і вынесенае гэтай камісіяй рашэнне, не прайшло незаўважаным у журналісцкай супольнасці (прынамсі той яе частцы, якая актыўна карыстаецца сацыяльнымі сеткамі) і выклікала нямала спрэчак сярод калегаў.

З рашэннем Каміссі і яе маральным аўтарытэтам не пагадзілася нават намесніца старшыні БАЖ Святлана Калінкіна, якая ў сваім допісе ў Facebook задалася пытаннем, ці сябры Камісіі не параўноўваюць сябе з Папай Рымскім.

Старшыня Камісіі Анатоль Гуляеў адказаў на гэтую і іншую крытыку ў сваім артыкуле на Mediakritika.by. Сам БАЖ звярнуўся да сваіх сябраў з заклікам прапаноўваць змены ў этычны кодэкс арганізацыі. Між тым, ці беларускія журналісты адчуваюць неабходнасць самарэгулявання? Ці патрэбныя ім тая Камісія і той Кодэкс? Вось пытанні, які ўжо не магчыма ігнараваць.

Тым больш, што ў прыватных размовах і нават у адкрытых допісах у сацсетках дасведчаныя калегі часцяком ставяць пад сумнеў такі орган самарэгулявання. Маўляў, усё гэта нагадвае савецкія “товарищеские суды”, на якіх разбіраліся маральныя паводзіны “будаўнікоў камунізму”. Пад узгаданым вышэй допісам Калінкінай набралося болей за паўсотню “лайкаў” , сярод якіх шмат вядомых журналістаў. Паўсотні – няшмат, але і не заўважаць іх не выпадае.

Так чаму ж калегі адмаўляюцца прызнаваць аўтарытэт тых, каго самі абіралі, і ўсё часцей кажуць, што ім дастаткова судоў? Ці не зарана мы сталі на дэмакратычныя рэльсы і паспрабавалі заняцца самарэгуляваннем?  Мо, сапраўды, як грамадства не нараджаецца з дэмакратычнымі прынцыпамі ў галаве, і трэба прайсці пэўны шлях, каб гэтыя прынцыпы і каштоўнасці былі ў крыві, так і з самарэгуляваннем і журналісцкімі стандартамі – размову пра іх трэба весці гадоў так праз 20-30?..

Пакуль Камісія па журналістскай этыцы разбірала за год усяго толькі 1-2 справы, яе праца і яе рашэнні амаль не заўважаліся. Калі ж зваротаў стала болей – адчуўся супраціў. І не толькі з боку тых, хто з’яўляўся фігурантамі справы, але, пэўна, і з боку тых, хто паспрабаваў прымерыць сітуацыю на сваю працу. Добра, што паспрабаў, дрэнна, што высновы, як бачыцца, зрабіў дзіўныя: замест таго, каб у будучыні пазбягаць рабіць тыя ж памылкі, кінуць “я тую Камісію не выбіраў, яны для мяне – не аўтарытэт!”

Здаецца, гэта такое нашае, беларускае: траўмаваная  частка грамадства, якая ўжо два дзесяцігоддзі жыве “пад Лукашэнкам” і нічога з тым не можа зрабіць, кажа “Я яго не абірала!” і сыходзіць жыць у іншую рэчаіснасць, не заўважаючы тых, хто абіраў ці тых, хто прыняў гэты выбар як дадзенасць.

З іншага боку, ёсць і тыя калегі, якія раз пораз апялююць да Камісіі, уважаючы яе за аўтарытэтны і дзейсны інструмент. Так ініцыятарка “анекдатычнага” пазову, які сабраў (ці не ў першыню ў практыцы Камісіі) ажно 29 подпісаў, журналістка і крытык Марыя Мартысевіч кажа, што хоць а ніякай задаволенасці ў дадзеным выпадку гаворка ісці ня можа і ёй было “непрыемна, што ўвогуле давялося ўдзельнічаць у нейкім разбіральніцтве”,  але не шкадуе, што звярнулася да калегаў.

“Камісія па этыцы БАЖ - адзіная ў нас грамадская інстанцыя, якая прадстаўляе магчымасць вырашыць нейкі канфлікт у СМІ  інстытуцыянальна, а не шляхам узаемных банаў у фэйсбуку”, - кажа Мартысевіч.

І дадае: “Такія паседжанні карысныя як для супрацоўнікаў рэдакцый, так і для чытачоў. З аднаго боку, журналісты пакідаюць зону камфорту, перастаюць варыцца ва ўласным саку, чуюць аўдыторыю. З іншага боку і чытач можа паслухаць аргументы выдання, зразумець, што кіравала аўтарамі спрэчных матэрыялаў. Галоўны бонус у беларускіх умовах, калі мы грыземся, як павучкі ў слоіку, што ніхто ў дадзеным выпадку ня можа сказаць, што мы кагосьці засудзілі. Рашэнне Камісіі носіць ацэначны характар, і выданне мае поўнае права яго праігнараваць, што ў дадзеным выпадку, наколькі мне падказвае досвед,і адбудзецца”.

Яшчэ адзін нядаўні пазоўнік, аўтар “Беларускіх навінаў” Вадзім Мажэйка лічыць Камісію па журналісцкай этыцы БАЖ “цалкам адэкватным і разумным шляхам высвятлення ўнытрымедыйных праблем і вырашэння спрэчных пытанняў”

“Нармальны ў тых жа ЗША судовы механізм у беларускіх умовах не працуе. І што нам застаецца - халівары ў сацсетках? – задаецца пытаннем Мажэйка. -  Таму менавіта механізмы самарэгуляцыі і ўнутраных прафесійных стандартаў выходзяць на першае месца».

Між тым, журналіст адзначае, што пакуль рашэнні Камісіі БАЖ «не заўсёды змяняюць сітуацыю».

«Трэба працаваць над эфектыўнасцю яе працы ды ўвогу павышэннем павагі да БАЖа, у тым ліку дзякуючы актывізацыі супрацы журналістскай супольнасці. Зрэшты, усё гэта пытанні да вясновага з'езду БАЖ», - лічыць Вадзім Мажэйка.

Што да тых калегаў, працу якіх камісія разглядала і ў дачыненні да якіх вынесла не вельмі «прыемныя» рашэнні, то яны вельмі асцярожна каментуюць гэтыя рашэнні. А ў прыватных размовах шчыра прызнаюцца, што асаблівага ўплыву рэкамендацыі Камісіі на іхнюю працу не зрабілі…

Як падвысіць аўтарытэт Камісіі і зрабіць яе рашэнні больш уплывовымі – задача, якую, пэўна трэба вырашаць у самыя бліжэйшыя часы. Бо калі гэтага не зрабіць сёння, пра самарэгуляванне медыяў можна будзе забыць. Прынамсі пра тое, як яно павінна выглядаць у дэмакратычных краінах. Бо ўжо сёння шмат хто з калегаў разумее самарэгуляванне, як «што сам хачу, тое сам і раблю».

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (2 оценок)
распечатать Обсудить в: