ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

С 2010 года  координатор кампании ОО "Белорусская ассоциация журналистов" - "За якасную журналістыку".

Член Правления БАЖ.

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Культура і грамадзянскі актывізм – небяспечныя для журналістаў тэмы

В фокусе

Падзеі апошніх тыдняў паказваюць, што да пэўнай частцы журналісцкай супольнасці ў Беларусі няма так званых “бяспечных” тэмаў. Пішаш ты ці здымаеш сюжэт пра спектакль, дабрачыннасць ці прыватны музей, будзь гатовы да цікаўнасці з боку КДБ.

Па дадзеных грамадскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у бягучым годзе за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ” (арт. 22. 9 Ч.2 Кодэкса аб Адміністратыўных правапарушэннях) дзяржава спагнала з журналістаў 35 млн 550 тыс рублёў (болей за тры тысячы даляраў). І гэта за тое, што журналісты па сутнасці выконвалі сваю працу, што праўда, вынікі гэтай працы з’яўляліся ў эфірах замежных медыя.

Але, што цікава, судзілі і шрафавалі журналістаў не за супрацу з тым жа “Белсатам”, ці “Радыё Рацыя”, якую яшчэ след даказаць. А менавіта за незаконны выраб і распаўсюд сюжэтаў. Маўляў, не можа грамадзянін А. здымаць відэа пра тэатр лялек, бо дзяржава (?) не надзяліла яго такімі паўнамоцтвамі. А значыцца – судзіць і штрафаваць, каб ведаў сваё месца.

Прыгадваць Канстытуцыю, якая дае дазвол кожнаму (падкрэслім, кожнаму) грамадзяніну збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, толькі дражніць адукаваных судовых дзядзек. Пра Канстытуцыю яны ведаюць, але што ім да гэтага галоўнага прававога дакуманта, калі ёсць каманда паказаць тым “журналюгам” Кузькіну маць. Хто аддае такія загады, “журналюгі” толькі здагадваюцца. Так гарадзенскі журналіст Алесь Дзянісаў, з якога ўвесну 2014 года суд спагнаў 4,5 млн рублёў за сюжет пра той самы лялечны тэатр і новую пастаноўку ў ім, кажа, што падазрае, быццам ініцыятыва ціску на журналістаў у Гродна, сыходзіць ад мясцовага КДБ.

Алесь Дзянісаў

“Міліцыя выступае тут, хутчэй, як прылада, з дапамогай якой праводзяцца рэпрэсіі”, - кажа Дзянісаў.  

Па словах журналіста, у мінулым годзе гарадзенскае КДБ  атрымала новага кіраўніка і “новая "мятла" і вырашыла атрымаць новыя пагоны”.

Дарэчы, Гарадзеншчына сапраўды лідзіруе па колькасці даведзеных да суда справаў на журналістаў. Агулам, там былі аштрафаваныя за апошні час тры рэпарцёры. Пры гэтым адзін з іх, Андрэй Мялешка, ужо двойчы наведаў суд. Першы раз атрымаў штраф у памеры 4,5 міл’ёны рублёў, другі – у 5 міл’ёнаў 250 тысячаў рублёў.

Андрэй Мялешка

Пры гэтым, як і Алесь Дзянісаў, Мялешка да сёння не разумее, чаму нагодай сталі ягоныя сюжэты пра акцыю гарадзенскіх медыкаў “За здаровае сэрца” і пра стварэнне экалагічнага заказніка.

Але, маўляў, справа не ў тым, што і дзе ён здымаў, а ў тым, што такім чынам ціснуць на журналістаў, якія супрацоўнічаюць з незалежнымі СМІ – “Радыё Рацыя”, “Белсат” і іншымі.

“Хочуць задушыць гэтыя СМІ бліжэй да прэзідэнцкіх выбараў”, - лічыць Андрэй Мялешка.

Ці атрымаецца, вялікае пытанне, а вось што журналісты, якіх ўжо прыцягнулі да адказнасці фактычна за іхнюю працу, адчуваюць псіхалагічны і маральны ціск,бясспрэчна.

“Ведаючы, што я маю бацькоў-пенсіянераў, ляжачую  100-гадовую бабул,жонку, якая сядзіць у дэкрэтным адпачынку  з маленькай дачушкай, яны хочуць перашкодзіць мне працаваць”, - кажа Андрэй Мялешка.  І дадае: “Галоўнае гэта не ўціск штрафамі, а той псіхалагічны ціск на мой асяродак”.

Алесь Дзянісаў, у сваю чаргу, кажа, што прыходзіцца задаваць сабе цяжкія пытанні.

“Цяпер увесь час думаеш: а вось туды можа не ісці здымаць? Можа вось гэты чалавек потым лёгка будзе сведчыць у судзе? Некаторых людзей (якіх я добра ведаю) папярэджваю, што да іх могуць звярнуцца "хлопцы ў цывільным", каб былі падрыхтаваныя. Гэта, канешне, усё вельмі брыдка і непрыемна”, - гаворыць Дзянісаў.

Пытанне ў тым, што раней было больш-менш зразумела, адкуль могуць прыйсці непрыемнасці. Было небяспечна працаваць на акцыях, спрабаваць рабіць сюжэты пра цяжкае становішча на прадпрыемствах, канфлікты з уладамі і г.д. Усё гэтыя сюжэты патэнцыйна маглі трапіць пад жорсткі артыкул аб дыскрэдытацыі краіны, тым больш, што сюжэты з’яўляліся ў замежных медыях. Зараз прыцягнуць журналіста “з вушы” (а дакладней за карман), могуць за самую лагодную і нікога не раздражняючую тэму. Хоць ты пра заўчыкаў сюжэты здымай, хоць пра капусту. Небяспечных тэмаў больш няма…

Што з гэтым рабіць, здаецца, ня ведае ніхто. Абараніць журналістаў ад ціску не могуць ні іхнія рэдакцыі (бо фармальна ў краіне іх няма), ні той жа БАЖ, якому даўно ўжо забаранілі даваць сваім чальцам корачкі з надпісам “Прэса”.Такім чынам, фактычна журналісты робяць  тую самую “незаконную працу” і, як сфармуляваў калісьці Вярхоўны суд РБ “незаконна прысвойваюць сабе функцыі журналістаў”.

Пра Канстытуцыю, зразумела, так ніхто і не ўзгадае. Тым больш, калі пакрысе з дапамогай тых штрафаў поўніцца дзяжаўная кішэнька…

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: