ОБ АВТОРЕ

Журналіст-фрылансер.

Скончыла “Школу маладога журналіста” у Гродне (2006) і Кіеве (2008), а таксама факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (2011).

Пераможца конкурса Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (2009, 2012) і “Вольнага слова” (2014).

Супрацоўнічала з шэрагам беларускіх выданняў: “Наша ніва”, “Новая Эўропа”, “Туризм и отдых”, Naviny.by і інш.

Атрымлівае юрыдычную адукацыю ў БДУ.

Вы здесь

Што дазволена і забаронена журналісту ў беларускім судзе?

В фокусе

Кафлікт паміж здымачнай групай “Белсата”, “Радыё Свабода” і сваякамі Дзмітрыя Лукашэвіча (абвіначаны ў збіцці гомасэксуала) чарговы раз выклікаў пытанні: што дазволена і не дазволена журналісту ў судзе.

У снежні 2013-га была прынята Пастанова Пленума Вярхоўнага суда №11, якая не дае вычарпальных адказаў на ўсе пытанні, але можа дапамагчы зарыентавацца ў судовым працэсе. Mediakritika.by уважліва вывучыла дакумент.

 

Як атрымаць інфармацыю аб прызначэнні судовага паседжання?

Напярэдадні разгляду справы на інфармацыйным стэндзе суда пазначаецца, якія справы будуць разгледжаныя ў канкрэтны дзень, хто будзе суддзёй па справе і ў якой судовай залі адбудзецца паседжанне. Спраўдзіць інфармацыю можна ў канцэлярыі  па крымінальных, адміністратыўных ці грамадзянскіх справах – у залежнасці ад той справы, якая разглядаецца.

На практыцы журналістам часцяком адмаўляюць прадаставіць такія звесткі па тэлефоне. У такім выпадку можна звярнуцца ў прыёмную суда і да прэс-сакратара Вярхоўнага суда.

У хуткім часе журналістам абяцаюць паведаміць асобаў, адказных за камунікацыю з прэсай у кожным судзе. На жаль, пакуль беларускія суды не маюць адмысловых сайтаў, за выключэннем Вярхоўнага суда. На яго старонках ужо зараз можна знайсці расклад паседжанняў па гаспадарчых справах.

 

Ці мае права журналіст прысутнічаць на судовым паседжанні?

На адкрытым судовым паседжанні мае права прысутнічаць кожны грамадзянін Беларусі, у тым ліку прадстаўнік СМІ. Галоснасць – адзін з асноўных прынцыпаў судавытворчасці ў Беларусі. Каб патрапіць на судовае паседжанне, дастаткова прад’явіць пашпарт на ўваходзе.

На закрытых судовых паседжанняў прысутнасць журналістаў, як і іншых грамадзянаў, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі працэсу, забараняецца. Па такіх справах публічна агалошваецца толькі рэзалютыўная частка прысуду, вызначэння, пастановы суда.

 

Ці трэба акрэдытоўвацца на судовае паседжанне?

Абавязку загадзя прайсці акрэдытацыю законам не замацавана. Аднак калі журналісты напярэдадні паведамляюць пра намер прыйсці на суд, гэта дае магчымасць загадзя запланаваць разгляд справы ў залі, якая змяшчае больш людзей (у выпадку, калі справа мае вялікі рэзананс, гэта можа быць актуальным). Падрабязней пра акрэдытацыю можна даведацца на сайце Вярхоўнага суда.

Ці можна на судзе рабіць фота і відэаздымкі?

Паводле закона, толькі суддзя вырашае, ці можна дазволіць здымкі падчас працэсу. Рашэнне прымаецца з улікам меркавання бакоў (ч. 4 ст. 271 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу, ч. 6 ст. 287 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу).

Паводле п. 6. пастановы Пленума № 11 ад 20 снежня 2013 года журналісты, якія збіраюцца рабіць фота ці відэаздымкі ў судзе, звяртаюцца ў суд з адпаведнай заявай, якую суд можа як задаволіць, так і адхіліць з улікам меркавання ўдзельнікаў працэса.

Такім чынам, забараніць заходзіць у залу з камерамі ні ахова, ні сакратар суда не маюць права. Толькі пасля таго, як суддзя адмовіць у правядзенні здымкаў, фотакарэспандэнты і відэааператары павінны схаваць апаратуру.Ці можна запісваць аўдыё на судзе?

З гэтым пытаннем усё значна прасцей. Заканадаўча замацавана, што запісваць гук можна без папярэджання (п. 5 пастановы Пленума № 11), у тым ліку на мабільны тэлефон, але важна пры гэтым перавесці яго у бясшумны рэжым.

Пры гэтым некаторыя суддзі забаранялі журналістам выконваць прафесійныя абавязкі. Так, у 2013 годзе падчас судовага працэсу над затрыманым каля амбасады Расіі ў Мінску суддзя Цэнтральнага суда Мінска Аляксандр Якунчыхін забараніў журналістам весці аўдыёзапіс пасяджэння.

Прысутныя карэспандэнты ў прыватнай размове і ў сацыяльных сетках абураліся дадзеным фактам. Аднак ніхто з іх не звярнуўся з пісьмовай скаргай на імя старшыні суда, таму кіраўніцтва суда не давала ацэнку дзеянням спадара Якунчыхіна. 

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: