ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: «Супольнасьць» і «Весткі Адраджэньня»

Сёння, у нашым першым аглядзе, два выданні – «Супольнасьць» (1989 год) ды «Весткі Адраджэньня» (1990 год).

Гэтыя два выданні, па сутнасці, маюць адзінае паходжанне – іх выдавала Канфедэрацыя беларускіх суполак (КБС, Канфедэрацыя беларускіх моладзевых суполак), незалежнае грамадска-палітычнае згуртаванне моладзі Беларусі ў 1989-1990.

Абодва выданні, якія патрапілі ў мой збор самвыдату, зроблены вельмі проста, навата прымітыўна, на кепскай паперы і маюць фармат А4. Наклады іх невядомыя. Да таго ж, яны захаваліся горш за ўсе іншыя выданні ў маёй калекцыі – напрыклад, «Весткі Адраджэньня» у прамым сэнсе развальваюцца ў руках.

Як нам даводзіць беларуская электронная энцыклапедыя Slounik.org, Канфедэрацыя беларускіх суполак падчас Перабудовы аб’ядноўвала моладзевыя клубы, таварыствы, суполкі, якія ставілі мэтай нацыянальна-культурнае, дэмакратычнае адраджэньне і сувэрэнітэт Беларусі. Як канфедэратыўнае згуртаваньне КБС была абвешчана 14-15.01.1989 году на Другім Вальным Сойме Беларускіх Суполак у Вільні.

Перадгісторыя гэтай падзеі такая: нелегальная група «Незалежнасьць» пасля спынення ў 1984 дзейнасці Беларускай Спеўна-Драматычнай Майстроўні пастанавіла надалей развіваць рух у легальных культурніцкіх формах, маючы на мэце яго палітызацыю. У лютым 1985-га група правяла (ва ўрочышчы Смольня Стаўбцоўскага р-ну) нараду моладзі з Менску, Гомеля, Берасця і Наваполацку, дзе вырашылі спрыяць стварэнню моладзевых арганізацыяў грамадзка-культурнага кірунку з перспектывай перарастання іх у агульнанацыянальны рух.

У наступныя гады пачалі дзейнасць моладзевыя аб'яднанні «Талака», «Тутэйшыя», «Сьвітанак», «Агмень», «Нашчадкі», рок-клюб «Няміга» (Менск), «Талака» (Гомель), «Паходня» (Горадня), «Крыніцы», «Сакавік» і рок-клюб (Наваполацак), «Узгор'е» (Віцебск), «Край» (Берасьце), «Повязь» (Ворша), «Рунь» (Ліда), «Сябрына» (Вільня), «Маладзік» (Полацак) ды іншыя.

Галоўныя іх кірункі ў 1985-1989 гадах – асветніцкая дзейнасць, адраджэнне народных святаў, археалагічна-рэстаўрацыйная праца і ахова помнікаў гісторыі і архітэктуры, змаганне за стварэнне беларускіх класаў і школаў, за абвешчанне беларускай мовы дзяржаўнай, правядзенне рок-фэстаў.

У ліку іх найбуйнейшых акцыяў былі масавыя палітызаваныя святкаванні Купалля; беларуска-латыскае экалагічна-патрыятычнае воднае ралі пратэсту супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС «Дзьвіна-Daugava-87» (29.04-03.05.1987); экалагічная экспэдыцыя «Прыпяць-88» (травень 1988); ушанаванне ахвяраў палітычных рэпрэсіяў (01.11.1987); мітынгі ў Менску ў абарону гістарычнай забудовы Верхняга гораду (20.03.1988); у Курапатах (19.06.1988), каля Ўсходніх могілак у Менску (30.10.1988); публічнае ўзняцце пытання пра вяртаньне гістарычнай сімволікі (жнівень 1988); удзел у стварэнні «Камітэту-58», таварыства «Мартыралёг Беларусі», Аргкамітэту БНФ «Адраджэньне».

Першы Вальны Сойм Беларускіх Суполак 26-27 снежня1987 году у вёсцы Палачанка Валожынскага раёну вызначыў курс на нацыянальна-культурнае і дэмакратычнае адраджэнне Беларусі, выказаўся за дзяржаўнасць беларускае мовы.

У працэсе падрыхтоўкі да Другога Вальнага Сойму Беларускіх Суполак 20-21 жніўня 1988 года ў Менску адбылася нарада. Умовы правядзення Сойму, прапанаваныя Менскім гарвыканкамам, вымусілі правесці Сойм у Вільні. Другі Вальны Сойм прыняў назоў КБС і ўтварыў Каардынацыйную раду. Канфэдэрацыя звярнулася да Аргкамітэту БНФ з просьбай лічыць яе аддзелам БНФ і ўлічыць платформу КБС, распрацоўваючы праграму БНФ.

“Калі мы прасочым гісторыю Беларусі ў ХХ стагоддзі, то мы заўважым: якія б не былі абставіны, заўсёды ўзнікалі нейкія групоўкі, гурткі, якія займаліся культурніцкай ды краязнаўчай дзейнасцю. Яны ядналі вакол сабе людзей неабыякавых, якія хацелі быць беларусамі і памяталі, што мы – адметны народ, – гаворыць намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алёна Анісім. – Калі ўжо мы вучыліся – здавалася б, савецкая тэрыторыя была цалкам зачышчана ў сэнсе нефармальнасці. Але ж былі такія студэнты, якія падымаліся, якія пісалі лісты за тое, каб навучанне вялося па-беларуску. І ў нетрах Акадэміі Навук існавалі нефармальныя арганізацыі, людзі гуртаваліся, зноў жа, на глебе незалежнасці Беларусі. ... Калі людзі пачынаюць нешта пісаць, казаць, гэта трэба неяк выдаваць, гэта не можа ляжаць пад спудам доўгі час. І, зразумела, калі няма выхаду на афіцыйную прэсу, тады ўзнікае прэса самвыдатаўская”.

У 1989-1990 КБС правяла шэраг агульнабеларускіх культурных, грамадзкіх і палітычных акцыяў: Каляды, Купаллі, Дзяды (у Менску, Магілеве і інш.). Суполкі КБС працавалі на раскопах і музэйных талоках, у верасні 1989 адзначылі пад Воршай 475-я ўгодкі аршанскай бітвы 1514 году, удзельнічалі ў Рэспубліканскім Студэнцкім Форуме 21-23.11.1989, у асноўных акцыях БНФ, правялі экалагічныя рэйды «Беларусь - Дзявочая Гара - Ракаў» (травень 1989) і «Беларусь – бязьядзерная зона» (на ракетных базах Лідчыны, красавік-травень 1990), наладзілі Купалле ў Вязынцы з удзелам беларускае моладзі з розных краінаў свету (24-25.06.1990). З 1989 КБС выдавала ўласную пэрыёдыку (бюлетэні): «Супольнасьць», «Весткі Адраджэньня», «Студэнцкая думка» (як выданьне КБС выйшлі №№ 5, 6 за 1989).

Такім чынам, у маім уласным архіве захаваліся па адным асобніку гэтых выданняў.

«Супольнасьць», бюлетэнь Каардьнацыйнае рады Канфэдэрацыі Беларускіх Суполак. Рэдакцыйны склад: А. Сёмуха, К. Мацкевіч, В. Андрэеў, Г. Лойка і іншыя. У 1989 выйшла пяць нумароў. Друкаваліся праграмныя дакументы Канфэдэрацыі, матэрыялы палітычнай ды гістарычнай накіраванасьці.

Каб прагледзець увесь нумар, націсніце на карцінку

«Весткі Адраджэньня», бюлетэнь Канфэдэрацыі Беларускіх Суполак. Выданне паўстапа з ініцыятывы Вінцука Вячоркі і ажыццяўлялася Бібліяграфічна-інфармацыйнай службай Канфэдэрацыі Беларускіх Суполак у складзе Ю. Лаўрыка, Л. Сьвянцецкай і І. Коваль. Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданьне. У 1990 выйшла два нумары.

Каб прагледзець увесь нумар, націсніце на карцінку

У 1990 КБС як каардынацыйны орган інтэгравалася ў БНФ «Адраджэньне». Частка суполак спыніла актыўнасць («Сьвітанак», «Тутэйшыя», «Маладзік»), іншыя абнавілі склад і працягвалі дзейнасць («Паходня», менская і гомельская «Талака», «Выбранецкія шыхты» і інш.). Актывісты КБС утварылі ў 1990 Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў.

Часы змяняліся, і ўжо пакрысе надыходзіў час новага, іншага самвыдату, больш моцных выданняў з мацнейшай паліграфічнай базай. «Супольнасьць» і «Весткі Адраджэньня» больш не выдаваліся – рэй вялі ўжо новыя газеты новага часу.

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: