Вы здесь

MediaBarCamp 2015: Субкультуры палітыкі

Восьмы міжнародны MediaBarCamp 2015 адбудзецца 7-10 траўня 2015 года ў Літве і збярэ разам актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта.

Арганізатарам MediaBarCamp 2015 (MBC2015) з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі.

MediaBarCamp 2015 унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, пад час якой праграма складаецца і ўпарадкаваеца непасрэдна самімі ўдзельнікамі. MBC2015 таксама накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятыў у краінах-удзельніцах, а таксама развіццю кантактаў ў рамках актыўнага міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва.

Тэма МВС 2015 — Субкультуры палітыкі. Мы імкнемся запрасіць і натхніць вас, каб разам абмеркаваць, падзяліцца ідзеямі і досведам пра розныя існуючыя актыўныя практыкі палітычныя субкультуры. Існуе шмат НДА і актораў грамадзянскай супольнасці якія вельмі актыўна ўключаны ў лакальную палітыку і спрабуюць уплываць на працэс прыняцця рашэнняў. У той жа час, існуюць палітычныя арганізацыі і інстытуцыі, якія ўспрымаюць сябе як палітычныя ўстановы, а на самой справе яны дзейнічаюць як НДА. Такім чынам, немагчыма спрачацца з тым, што палітыка складаецца з шматлікіх унутраных і знешніх слаёў, практык і субкультур.

Давайце збярэмся на МВС 2015 каб разам вызначыць да якіх значных і актыўных культур, субкультур, практык, плыняў і стыляў маеце дачыненне вы і вашы сябры!

МЭТАВАЯ АЎДЫТОРЫЯ

 

Блогеры, медыя і палітычныя актывісты, калектывы распрацоўшчыкаў анлайн праектаў, стваральнікі інавацыйных ідзей, сацыяльныя прадпрымальнікі, актыўныя грамадзяне і іншыя актывісты, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды слова і выказванняў, прадстаўнікі сацыяльна-культурных праектаў, якій выкарыстоўваюць разнастайныя медыя тэхналогія для камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй.

 

ПАТРАБАВАННІ ДА ЎДЗЕЛЬІНКАЎ

Спасылка на публікацыю пра MediaBarCamp 2015 на вашым сайце з актыўнай гіперспасылкай на http://mediabarcamp.com/ (банеры можна знайсці на нашым сайце). Пасты ў сацыяльных сетках вітаюцца, аднак не з’яўляюцца дастатковымі.

Ад аднаго праекту мы чакаем 1-2 удзельнікаў. На вялікі жаль, мы не можам запрасіць усю рэдакцыю цалкам.

Падрыхтаваць і выступіць з прэзентацыяй.Слайды прэзентацыі павінны быць на англійскай мове. Рабіць прэзентацыю можна на любой мове (галоўнае каб вас зразумелі іншыя). Слайды на англійскай мове значна дапамогуць тым, хто не разумее вашу мову.

Тэму вашай прэзентацыі і яе і кароткі змест (abstracts) неабходна сфармуляваць на англійскай мове. Калі ласка, пазначце тэму і яе змест (min. 300 знакоў). Гэта інфармацыя неабходна каб арганізаваць папярэдняе анлайн галасаванне дзеля абрання тых прэзентацый якім будзе гарантавана зарэзервавана месца у праграме.

Удзел на працягу 4 дзён з’яўляецца абавязковым.

Калі ласка, запоўніце анлайн форму

 

DEADLINE

1 красавіка 2015 – апошні тэрмін для рэгістрацыя ў якасці ўдзельніка (і для тых у каго ёсць віза, і для дых каму яна патрэбна). Настойліва раім Вам зарэгістравацца як мага хутчэй.

 

ШТО НОВАГА Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ?

1. Рэгістрацыя без загадзя падрыхтаванай прэзентацыі, аднак неабходна пазначыць тэму і кароткі змест (abstracts) на англійскай мове. Сама прэзентацыя можа быць на іншай мове.

2. Будзе арганізавана папярэдняе галасаванне сярод удзельнікаў, каб абраць прэзентацыі для якіх будзе зарэзервавана месца ў праграме загадзя.

3. Каб усім хапіла месца і часу на прэзентацыю, мы дададзім новы фармат хуткіх прэзентацый ПечаКуча – 20 слайдаў, якія аўтаматычна змяняюцца кожныя 20 секунд

 

ІНШАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

MediaBarCamp – гэта некамерцыйнае мерапрыемства. Удзел БЯСПЛАТНЫ.

Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі, звязаны з праездам, візавымі зборамі, пражыванне і харчаванне.

Месца правядзення (не меньш за 4 памяшкання) будзе абсталявана ўсёй неабходнай тэхнікай: праектары, гукавое абсталяванне і wifi.

Будзе забяспечан пераклад з/на англійскую і рускі мовa.

Пад кампесацыю падпадаюць толькі самыя бюджэтныя квіткі ў/з Вільні (напрыклад, вагон 2го класа ці аўтобус). Выдаткі на перамяшчэнне на ўласным аўто альбо самалёт (Мінск – Вільня) кампенсавацца НЕ БУДУЦЬ. Трэба быць у Вільне 7 траўня 2015г. апоўдні. Ад’езд з Вільні не раней за 17:00 10 траўня 2015 г.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: