ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Чарнобыльскі вожык”

Сёння, напярэдадні 1 красавіка, мы разгледзім бадай што самую неардынарную адзінку з маёй калекцыі самвыдату. Гэта газета “Чарнобыльскі вожык”, якая сама сабе характэрызуе як “Жудасна-гумарыстычнае выданне”.

Сапраўды дзіўная газета, чатыры паласы фарматам А3. У адрозненні ад абсалютнай большасці выданняў тых часоў, яна надрукавана на выдатнай, тоўстай, вельмі белай і амаль што глянцавай паперы. Фарба таксама цудоўная, пякельна-чорная. І за чвэрць стагоддзя – нічога не выцвіла, нічога не паблекла.

Асобнік, што патрапіў у маю калекцыю, мае чарговы нумар 14. То бок падаецца, быццам газета выходзіла як мінімум досыць доўгі час (перыядычнасць не пазначана). Але ж у электроннай энцыклапедыі www.slounik.org сказана, што “У 1991 выйшаў адзіны нумар”. Таму насамрэч пазнака “№14” можа аказацца фікцыяй. Праўда, скажам, беларуская інтэрнэт-бібліятэка kamunikat.org увогуле нічога не ведае пра такое выданне.

Пра тое, хто яе выдаваў, у самой газеце звестак няма. Болей за тое, выходныя дадзеныя выглядаюць наступным чынам: “Змакетавана 10.12.90, падпісана ў друк 15.01.91. Афсэтны друк. Наклад 999 асобнікаў. Друкарня Марціна Кухты, Вільня”.

Змест газеты на 100% палітычны, амаль усё – жорсткая крытыка камунізму ды савецкага ладу. Стылістыка – жорсткі трэшавы сцёб з тагачасных палітычных рэаліяў – канца існавання СССР, абразлівая палітычная карыкатура на мяжы непрыстойнасьці, максымальна ангажаваная падача ўсіх звестак.

Што цікава, некаторыя “героі” газеты жывыя-здаровыя і па сённяшні дзень. І гэта не толькі Міхаіл Гарбачоў, але і, напрыклад, такая вядомая ў Беларусі асоба, як Віктар Чыкін.

Але ўсё ж галоўная адметнасць “Чарнобыльскага вожыка” у тым, што ён стаў першай спробай стварыць на Беларусі і на беларускай мове непадкантрольнае ўладам ды ўвогуле контркультурнае гумарыстычнае выданне. Наступная спроба адбылася, наколькі мне вядома, ужо напачатку 1998 году, калі пачала выдавацца газета “Навінкі”. Але ж “Чарнобыльскі вожык” у любым выпадку быў першым – першым ён і застанецца.

Дарэчы, шмат часу пазней іранічны сымбаль газеты – лысы чарнобыльскі вожык – выкарыстоўваўся апазіцыяй падчас “Чарнобыльскіх шляхаў”. Прынамсі, так было ў 2007 годзе.

Націсніце на малюнак, каб прагледзець увесь нумар

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: