ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Зважай”

Гэта бадай што першы (але далёка не апошні) прыклад замежнага беларускага самвыдату з маёй калекцыі – газета “Зважай”. Патрыятычнае выданне, якое сваралася і распаўсюджвалася ў ЗША ды Канадзе, а ў Беларусі распаўсюджваўся ягоны рэпрынт.

Па сутнасці, за савецкім часам гэта было адно з галоўных СМІ замежных беларусаў першай хвалі эміграцыі.

Шыхт зважай, крокам руш,

Нашыя жаўнеры

Сцерагуць родны край

Ад чужой халеры.

Стромка стой, стрэльбы ў бой,

Выйшлі афіцэры

Пранясці годна сцяг

Бел-чырвона-белы.

Левай, правай, стой, пільна назірай,

Не спускай вачэй, стромкі яго край.

Там драпежнікі, там чужых палон,

3 бальшавісцкаю навалай б'ецца эскадрон.

Суцішаем крок, бо пануе змрок,

Хтось падкраўся там, небяспечны гам.

Бо паўзуць яны, напэўна, чужакі.

Больш падаць агню і біць варожы стан.

Гэтая бравурная песенка на самым пачатку 90-х, наколькі памятаю, была вельмі папулярная. Дарэчы, для тых, хто не ведае: пра вайсковую каманду «Зважай!» можна прачытаць тут.

І вось – газета “Зважай”, два асобнікі каторай захаваліся ў маёй калекцыі. Можна было б падумаць, што гэта – нейкае выданне Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Але ж не. Выданне «Зважай», якое сабе пазіцыяніравала як беларускі штоквартальны часопіс, было заснавана ў 1974 годзе ў Таронта Аб'яднаньнем Беларускіх Вэтэранаў. Газета выдавалася да 1998 года, ад імя “Камітэта сувязі быўшых беларускіх вайскоўцаў”, як напісана на першай старонцы.

Уся гісторыя “Зважай” наскрозь звязаная з імём беларускага ветэрана і пісьменніка, які вядомы як Кастусь Акула. Сапраўднае яго імя – Аляксандар Качан, ён нарадзіўся 16 лістапада 1925 году ў вёсцы Верацеі, цяпер Докшыцкі раён. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, з вясны 1944 года – курсант Мінскай афіцэрскай школы Беларускай Краёвай Абароны. Улетку 1944-га разам з аддзеламі БКА пакінуў Беларусь, ваяваў на баку немцаў у складзе грэнадзёрскай брыгады «Беларусь». Пазней уся брыгада перайшла на бок саюзнікаў. Далей Кастусь Акула ваяваў у складзе 2-га польскага корпуса Брытанскай арміі (пад кіраўніцтвам генерала Андэрса), браў удзел у легендарным штурме Монтэ-Касіна ў Італіі. Быў узнагароджаны медалём “За вайну” ды Залатой Зоркай Італіі.

Пасля вайны нейкі час жыў у Брытаніі, дзе ў 1946 годзе скончыў Брытанскую афіцэрскую школу, зноў пэўны час служыў у Італіі. Далей, з 1947 году, – у Канадзе. Друкаваў матэр'ялы з беларускае гісторыі, пытаньняў вайсковае гісторыі Беларусі, мэмуары, літаратурныя творы. Асвятляў падзеі ў Беларусі, эмігранцкае жыццё. Адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў Канады, рэдагаваў выданне «Беларускі Эмігрант» (1948-1949), выдаваў часопіс беларускіх ветэранаў «Зважай» (1974-1997). Кастусь Акула памёр у Таронта 29 студзеня 2008 году. Пасля ягонай смерці, на жаль, спынілася і выданне газеты “Зважай”, галоўным “рухавіком” каторай ён быў.

Дарэчы, беларуская вайсковая газета “Во славу родины” неяк абазвала “Зважай” “выданнем беларускіх калабарантаў”, “забыўшыся”, што Кастусь Акула ваяваў на баку саюзнікаў і ваяваў геройскі, за што атрымаў медалі.

Цяпер пра ўласна выданне. Дя мяне патрапілі два нумары, №62 і №64, адпаведна за чэрвень і за лістапад 1991-га. Фармат А4, кожны нумар – па восем палосаў. Мова – нейкая дзіўнаватая форма тарашкевіцы, досыць характэрная менавіта для эмігранцкага друку. Хапае памылак. Якасць паперы ды друку нізкая, хаця №64 – двухкаляровы.

Няма сумневу, што ў самой Канадзе газета выдавалася якасна, але ж у Беларусі распаўсюджвалася не арыгінальнае выданне, а яго рэпрынт. На апошняй старонцы так і пазначана: “Са згоды рэдакцыі на Бацькаўшчыне часапісь рэпрадукавана Выдавецкім агенцтвам “Дзяньніца” Задзіночання Беларускіх студэнтаў”. Наклад выдання невядомы, як і тыпаграфія, у якой яно выдавалася ў Канадзе. Да ўсяго дадам, што гэта адзін з нешматлікіх асобнікаў у маёй калекцыі, які мае уласны ISSN: 0700-5172.

Націсніце на карцінку, каб прагледзець нумар цалкам

Націсніце на карцінку, каб прагледзець нумар цалкам

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: