ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Грунвальд”

Яшчэ адно выбітнае выданне ад суайчыннікаў з замежжа – газета «Грунвальд». Гэта інфармацыйны бюлетэнь Беларускага Культурнага Таварыства «Грунвальд» у Эстоніі.

Газета з маёй калекцыі пазначана як №2, датуецца сакавіком 1990-га. Фармат А3, восем палосаў, якасны двухкаляровы друк.

Досыць якасныя фотаздымкі. Газета надрукавана ў друкарні “Октообер” у Таліне. Яе наклад надзвычай вялікі і па сённяшнім часе – 30 тысяч асобнікаў.

Здавалася б, ну колькі тых беларусаў у Эстоніі? Там і саміх эстонцаў адносна няшмат, а беларусаў... Ды яшчэ і нацыянальна свядомых. Але ж выдаўцы не збаяліся, што газета апынецца незапатрабаванай. Кошт яе пазначаны такім чынам: у Эстоніі – 30 капеек, за межамі Эстоніі – 50 капеек.

Рэдактарам газеты “Грунвальд” пазначаны Валеры Чыжык. У выданні друкаваліся матэрыялы гістарычнага, палітычнага кірунку, праграмныя дакументы. Мы бачым тут артыкулы за аўтарствам Алеся Бяляцкага і Зянона Пазняка, вершы Анатоля Сыса ды Янкі Золака. Значная доля кантэнту мае рэлігійную накіраванасць, або прысвечана 72-м угодкам стварэння БНР.

Каментар адносна газеты “Грунвальд” нам дала намесніца Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, філолаг Алёна Анісім.

“Што датычыць “Грунвальда”, то на пачатку гэта быў інфармацыйны бюлетэнь Беларускага культурнага таварыства у Эстоніі. Ён, уласна кажучы, і пачаў выдавацца ў 1990 годзе. Выйшла, на жаль, усяго два нумары, – распавяла Анісім. – Але выданне не знікла – з 1991 года газета трансфармавалася ў незалежны беларускі часопіс.

Мне падаецца вельмі важнай назва – як таварыства беларусаў у Эстоніі, так і газеты. Глядзіце: на самым пачатку 90-х гадоў нават не ў Беларусі, а за яе межамі, былі людзі, якія адчувалі сабе патрыётамі Бацькаўшчыны і выдатна ведалі гісторыю, прапагандавалі яе. І сама назва – “Грунвальд” – сведчыць пра высокі ўзвень гэтых людзей. Якія заставаліся беларусамі і за межамі сваёй радзімы і пашыралі гэтую прастору беларускасці. Беларусы, якія заставаліся беларусамі, імкнуліся пры любых спрыяльных умовах пазначаць сваю прыналежнасць – да краіны, да свайго народа.

Калі казаць пра вялікі наклад – 30.000 асобнікаў – то так, на сённяшні дзень уявіць такі проста немагчыма. Але ж гэта сведчыць, што беларусы Эстоніі, па-першае, мелі добрыя фінансавыя магчымісці, а па-другое – мы памятаем, што на пачатку 90-х быў такі “выбух” цікавасці да публіцыстычнага слова, быў “выбух” нацыянальна-палітычнага актывізму. Таму такі наклад быў якраз праявай таго часу. Вельмі характэрнай праявай”.

Націсніце на карцінку, каб прагледзець увесь нумар

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: