ОБ АВТОРЕ

Журналист, блогер.

Окончила журфак БГУ в 2011 году.

Журналист. Работает в команде портала мнений KYKY.org, автор Mediakritika.by.

Работала обозревателем по культуре БелаПАН, главным редактором Holiday.by.

Ведет блог

Вы здесь

Шосты фестываль AD.NAK!: у цэнтры ўвагі – рэкламісты

В фокусе

Стартаваў Шосты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Падаваць заяўкі на ўдзел у конкурсе можна з 20 красавіка па 1 чэрвеня. Пераможцаў абвесцяць і ўзнагародзяць 2 ліпеня ў Мінску.

Чым адметны сёлетні фестываль? Якія кампаніі выступілі ў якасці партнёраў і чаму ўсё больш гульцоў беларускага бізнэсу прыходзяць да беларускасці? Аб гэтым падчас прэс-канферэнцыі распавялі стваральнікі і сябры фестывалю.

Ужо ў шосты раз у Беларусь прыходзіць свята рэкламы на беларускай мове. Фестываль, які ладзіць грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, расце з году ў год, усё больш кампаній прыходзіць да рэкламавання прадукцыі на беларускай мове.

Каардынатар грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская адзначыла, што калі ў першым фестывалі ўдзельнічала 105 работ ад 59 удзельнікаў, то ў мінулым годзе журы разгледзела 400 заявак ад 200 канкурсантаў. Паводле сацыялагічнага апытання, якое праводзілі арганізатары фестывалю, у 2009 годзе толькі 37 адсоткаў апрошаных выказаліся за рэкламу па-беларуску. У 2014 годзе лічба вырасла да 60 адсоткаў.

“Наша роля ў тым, каб меркаванне больш як паловы апрошаных людзей было пачутае. У нас ёсць місія: зрабіць беларускамоўную камунікацыю натуральнай рэчаіснасцю, каб з цягам часу ў фестывалі проста адпала неабходнасць”, - адзначыла Ніна Шыдлоўская.

Паводле яе, сёлета арганізатары фестывалю засяродзілі ўвагу не столькі на беларускай мове, як было раней, колькі на асобах: “Для нас важныя людзі, тыя, хто непасрэдна стварае беларускамоўнае інфармацыйнае поле. Мы гаворым і пра заказчыкаў рэкламы, і пра яе стваральнікаў. Усіх, хто мае дачыненне да рэкламы прадуктаў і паслуг на роднай мове”.

Кіраўнік праекта Marketing.by Сяргей Скараход адзначыў, што да стандартнага спісу намінацый дадаліся некалькі новых: прадуктовы дызайн, ролікі для гандлёвых кропак, інтэрактыўныя дастасаванні, маркетынгавая эфектыўнасць.

Будзе ўручаная і антыпрэмія “Каша сувораўская” за найгоршую рэкламу. “Кожны чалавек можа даслаць нам прыклады рэкламы, у якой ён пабачыць скажэнне ці недакладнае ўвасабленне нашых культурных каштоўнасцяў. Мы не хочам папікаць кампаніі, ні ў якім разе. Але хочам дапамагчы ім знайсці свой шлях, паказаць, як можна рабіць годную рэкламу на роднай мове”, - адзначыла Шыдлоўская.

Генеральным партнёрам фестывалю другі год запар выступае кампанія Velcom. Кіраўнік ўпраўлення маркетынгу кампаніі Юлія Дайнека адзначыла: “Калі бізнэс звяртаецца да нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, пачынаюць з мовы. Наша кампанія пачала выкарыстоўваць беларускую мову ў рэкламе два гады таму. І мы заўважылі па водгуках і рэпостах у сацыяльных сетках, што такая рэклама нашмат больш эфекыўная, чым рускамоўная. Сёлета тэма нацыянальнай самаідэнтыфікацыі – ключавы момант нашай стратэгіі”.

Яшчэ адным партнёрам фестывалю стала кампанія ААТ “Піўзавод Аліварыя”. Менеджар па карпаратыўных камунікацыях кампаніі Ала Мачалава распавяла, што “Аліварыя” мае 150-годовую традыцыю піваварэння, гэта значыць, у кампаніі багатая беларуская спадчына, “а пра беларускае піва натуральна гаварыць па-беларуску. Цяпер уся рэклама нашай прадукцыі ідзе на беларускай мове. І мы не адступімся ад гэтага рашэння”.

Ала Мачалава адзначыла, што кампанія на слушным шляху, бо адбываецца прырост долі кампаніі на беларускім рынку. “Мы хочам даць беларусам нагоду для гонару”, - падкрэсліла спецыяліст.

Ніна Ніканорава, кіраўнік упраўлення маркетынгу кампаніі “А-100 АЗС”, якая таксама падтрымлівае фестываль, падзялілася з прысутнымі, што ў мінулым годзе кіраўніцтвам было прынята рашэнне пераклдасці ўсе стандарты працы кампаніі на беларускую мову: “Цяпер беларуская мова – адзін са стратэгічных прыярытэтаў для нас. Тлумачыцца гэта тым, што мы – прыватны беларускі бізнэс, які мае павагу да традыцый і гісторыі свайго народу. Для нас пачатак беларускамоўнага абслугоўвання быў пытаннем часу”.

Дзяўчына адзначыла, што спыняцца на гэтым кампанія не збіраецца і будзе надалей падтрымліваць і развіваць камунікацыю са спажыўцамі паліва на беларускай мове.

Сяргей Скараход засяродзіў увагу будучых удзельнікаў конкурса на афармленні заявак, а потым сказаў колькі словаў пра адукацыйную праграму, якая традыцыйна адбудзецца падчас фестывалю:

“Сёлета мы вырашылі выйсці за межы рэкламнай галіны. Акрамя рэкламістаў мы запрасілі беларускага пісьменніка і блогера Віктара Марціновіча, з якім можна будзе пагутарыць аб тым, як яму жывецца ў нашай краіне і што ён думае пра яе, таксама з выступам прыедзе французскі фатограф Жан-Поль Бабано, вядомы рэкламіст Паўліс Сэнюта, беларус Ілля Андрэеў, які жыве ў Маскве і займаецца рэбрэндынгам авіакампаніі Belavia”.

На развітанне Ніна Шыдлоўская адзначыла, што на сайце adnak.by, які зрабілі больш простым і зразумелым, ужо ў бліжэйшы панядзелак, 20 красавіка, можна будзе падаваць заяўкі на ўдзел у конкурсе фестывалю. “Удзел у фэсце, як заўжды, бясплатны, значыць, ёсць добрая нагода пачынаць ці працягваць свой “Годны шлях рэкламіста”. Менавіта так гучыць слоган сёлетняга фестывалю AD.NAK!.

Фота: Аляксандр ЖДАНОВІЧ, Budzma.by

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: