ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Беларускі калекцыянер”

Сёння ў Беларусі калекцыянаваннем займаюцца тысячы беларусаў. Яны збіраюць маркі, паштоўкі, кнігі, латарэйныя білеты, манеты, медалі, боны, творы беларускага выяўленчага мастацтва і г. д.

Традыцыі калекцыянавання цягнуліся яшчэ з даўніх савецкіх часоў, таму не варта здзіўляцца таму, што падчас перабудовы адным з першых недзяржаўных выданняў у Беларусі з’явілася менавіта газета, прызначаная для калекцыянераў.

Вельмі цікавае выданне – таму што тэматычнае, а не агульна-адраджэнчаскае, – газета “Беларускі калекцыянер”. У маёй калекцыі – №2, датаваны студзенем 1991 года. Тады гэта было выданне Арганізацыйнага камітэту Беларускага таварыства калекцыянераў. Чатыры паласы фармата А3, досыць добры чорна-белы друк. Газета надрукавана ў Аршанскай друкарні накладам 990 асобнікаў. Беларуская мова выдання разнастайная – адны артыкулы напісаныя “тарашкевіцай”, іншыя – “наркамаўкай”.

Газета выдавалася ў Воршы. Першы нумар «Беларускага калекцыянера» пабачыў свет ў лістападзе 1990 года. Усяго з друку выйшла 24 нумары. Быў падрыхтаваны і 25-ы нумар, але ён так і не з’явіўся з-за недахопу фінансаў. Напачатку «Беларускі калекцыянер» выдаваліся накладам 990 асобнікаў. Распаўсюджвалася газета праз Белсаюздрук, ТБМ, праз сядзібу БНФ, была на яе і падпіска. Пазней, калі змяніліся палітычныя ўмовы, газета выдавалася накладам 299 асобнікаў.

Галоўным “рухавіком” і адным з заснавальнікаў выдання быў жыхар Воршы, будаўнік-рэстаўратар Алесь Сярожкін. Пра тое, што падштурхнула яго да выдання газеты для калекцыянераў, ён напрыканцы 2012 года распавёў часопісу Arche. Вось некаторыя цытаты з таго інтэрв’ю.

“Ў той час існавала Канфедэрацыя беларускіх суполак, у якую ўваходзіў і аршанскі клуб «Повязь». Старшынёй гэтага клуба быў я. Дык вось, канфедэрацыя выдавала сваю газету пад назвай «Супольнасць» (http://mediakritika.by/article/2876/gistoryya-belaruskaga-samvydatu-supo...). Атрымаўшы чатыры нумары гэтага выдання, мне вельмі спадабаліся змешчаныя там выявы розных беларускіх пячатак. І менавіта тады, у 1989 годзе, упершыню ўзнікла думка пра неабходнасць выдання для беларускіх калекцыянераў. Але апошняй кропкай, якая падштурхнула працу па выданню «Беларускага калекцыянера», была радыёперадача Язэпа Барэйкі «425-я ўгодкі беларускай пошты», што прагучала па «Свабодзе» напачатку 1990 года. Яна мне так спадабалася, што я яе запісаў на магнітафонную стужку, а потым перапісаў у сшытак. Гэта ўжо быў фактычна матэрыял, з якога можна было пачынаць выданне для беларускіх калекцыянераў. Сваёй думкай пра выданне газеты «Беларускі калекцыянер» я падзяліўся з Уладзімірам Цярохіным – даследчыкам беларускага калекцыянавання. Ён шчыра падтрымаў ідэю і параіў звярнуцца ў Аршанскую друкарню. Тагачасны дырэктар друкарні Рышард Лясота вельмі падрабязна мне ўсё растлумачыў, што трэба зрабіць, каб выйшаў першы нумар «Беларускага калекцыянера». Больш таго, ён асабіста пазнаёміў мяне з супрацоўнікамі аршанскай «раёнкі». Адзін з іх, Мікола Дземідовіч, узяў на сябе асноўную працу па вёрстцы і вычытцы матэрыялаў для газеты. Потым я купіў у аршанскай краме «Канцтавары» 32 кілаграмы паперы, бо так мы дамовіліся наконт майго разліку з друкарняй”.

Па словах Алеся Сярожкіна, незвычайную газету адразу заўважылі не толькі ў Беларусі, але і калекцыянеры з іншых краін Еўропы. Ад чытачоў пачалі прыходзіць лісты. Пасля выхаду першых нумароў «Беларускага калекцыянера» адразу адгукнуліся беларусы замежжа. Напрыклад, калекцыянер з Чыкага Багдан Павук даслаў выяву маркі Слуцкага паўстання, якую на той час у Беларусі мала хто бачыў. Пісалі лісты калекцыянеры з Прыбалтыкі, Польшчы, Украіны, Германіі, Расіі. Дзякавалі за выданне газеты і прасілі дасылаць ім наступныя нумары, яны ж, у сваю чаргу, дасылалі ў газету цікавыя, арыгінальныя матэрыялы, інфармацыі.

Сам Алесь Сярожкін збірае беларускія значкі, памятныя медалі і беларускія латарэйныя білеты. Збірае значкі тэматычна: гарады, прадпрыемствы, калгасы, дзяржустановы, войска, міліцыя, навучальныя ўстановы, культурныя фэсты і г. д. Латарэйныя білеты, акрамя ўласна беларускіх, калекцыянуе тыя, якія выкарыстоўваліся на тэрыторыі Беларусі ў розны час: пад Расійскай імперыяй, СССР, нямецкай акупацыяй, даваеннай Польшчай.

Распавёў Сярожкін у Arche і пра тое, як сам зрабіўся калекцыянерам. “У 15 гадоў, пакідаючы Беларусь, на вакзале ў Оршы купіў на памяць тры значкі: Якуб Колас, Касцюшка і Белавежская пушча. У Ленінградзе, дзе я вучыўся, павесіў іх над ложкам. Разам са мной жылі некалькі землякоў, якія таксама мелі беларускія значкі. Вось такім чынам і пачалася мая калекцыя беларускай фалерыстыкі. Жывучы ў Ленінградзе, я стаў наведваць клуб калекцыянераў, дзе вельмі здзіўляў расійскіх калекцыянераў, бо, калі яны пыталіся, што калекцыяную, я адказваў: беларускія значкі і медалі. І калі я вярнуўся дахаты, стаў сур’ёзна займацца фалерыстыкай.

Беларускія латарэі я пачаў збіраць пазней – напачатку 2000 года. Таму ёсць вялікі прабел у гэтай маёй калекцыі. Але я паціху яго запаўняю. Па спецыяльнасці я – будаўнік. Працаваў брыгадзірам у Аршанскіх рэстаўрацыйных майстэрнях ад самага іх утварэння ў 1987 годзе і да закрыцця ў 1996-м. Потым займаўся рэстаўрацыяй розных храмаў у Віцебскай вобласці і ў Расіі. Цяпер працую ў адной аршанскай будаўнічай фірме”.

Па яго словах, і ў сённяшняй Беларусі дастаткова калекцыянераў. “Ёсць такое выказванне: узровень дабрабыту і культуры нацыі вызначаецца колькасцю калекцыянераў у гэтай нацыі. Мне вядома, што ў Германіі каля 10% насельніцтва што-небудзь калекцыянуе. Колькі калекцыянераў у Беларусі сёння – цяжка сказаць, але яны ёсць. У маёй Оршы, напрыклад, з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек, набярэцца толькі каля 150 калекцыянераў. Тым не менш, яны ёсць і будуць. Калекцыя беларускай філатэліі, якую сабраў Леў Коласаў з Мінска, мае нацыянальную і дзяржаўную каштоўнасць. У яго калекцыі ёсць унікальныя выданні, якіх няма нават у беларускіх дзяржаўных музеях і архівах. Наогул, беларусы калекцыянуюць шмат што. З’явіліся нават калекцыянеры, якія збіраюць старыя бутэлькі з надпісамі на шкле. Нядаўна мае землякі знайшлі бутэльку Аршанскага піўзавода царскіх часоў. Бутэлька вельмі прыгожая і цікавая, захавалася ў добрым стане. Знаходку выставілі ў інтэрнэце. І хутка масквічы-калекцыянеры за добрыя грошы яе купілі. У нас – не. Бяда ў тым, што шмат дарагіх і каштоўных старых беларускіх рэчаў знікае за межамі Беларусі”.

Націсніце на карцінку, каб прагледзець нумар цалкам

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: