Вы здесь

"Мова TUT" запрашае на заняткі пра журналістыку

В фокусе

Клуб вывучэння беларускай мовы "Мова TUT" вырашыў правесці майстар-клас для тых, хто марыць пра прафесію журналіста, і тых,  хто кожны дзень сочыць за інфармацыяй.

Госці клуба - галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава і карэспандэнт BBC у Беларусі Таццяна Мельнічук.

Цягам заняткаў, удзельнікі даведаюцца аб тым, хто і як можа стаць журналістам, ці абавязкова вучыцца на журфаку, як змяніліся патрабаванні да журналістаў з цягам тэхнічнага прагрэсу, а таксама як чытаць СМІ і удзельнічаць у жыцці сродкаў масавай інфармацыі.

Пачатак сустрэчы ў сераду, 6 мая, а 19-й гадзіне ў Галерэі TUT.BY (праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны.

Падрабязнасці сустрэчы тут

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: