ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: часопіс “Унія”

У самым канцы 1980-х у Беларусі пачалося адраджэнне Грэка-Каталіцкай Царквы, яна ж – уніяцкая царква. Ініцыятарамі гэтага адраджэння былі такія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, як Міхась Дубянецкі, Анатоль Сідарэвіч, Анатоль Грыцкевіч, Ірына Дубянецкая, Сяргей Абламейка, Людміла Пеціна, Караліна Мацкевіч, Юры Хадыка, Яўген Андросік ды іншыя.

Таксама актыўную уніяцкую дзейнасьць праводзіў айцец Ян Матусевіч, які, працуючы ў каталіцкім прыходзе ў Барунах, негалосна хрысьціў людзей ва ўсходні абрад, потым ён праводзіў таемныя хрышчэньні ў Менску.

21 верасня 1990 году ў Менску адбыўся ўстаноўчы сход менскіх грэка-каталікоў, на якім была абраная Царкоўная Рада менскай грэка-каталіцкай абшчыны. На працягу верасьня-кастрычніка грэка-каталіцкія абшчыны паўсталі ў Гомелі, Полацку, Наваполацку. Грэка-каталіцкія набажэнствы праходзілі часьцей за ўсё па кватэрах, але здаралася і ў храмах. У тым жа 1990 быў наладжаны выпуск уніяцкага часопісу «Унія».

На жаль, у маёй калекцыі ёсць толькі адзін ягоны нумар, хаця усяго іх выйшла болей. І пра тое, як стваралася гэтае незвычайнае выданне, нам распавяла яго галоўны рэдактар Ірына Дубянецкая.

- Як увогуле нарадзіўся часопіс “Унія”?

- З 80-х гадоў быў той час, калі мы інтэнсіўна шукалі нейкую інфармацыю, веды пра Беларусь і пра уніяцкую царкву. Веды пра гісторыю Беларусі як старажытнай краіны, як краіны са сваімі багатымі традыцыямі. І гэтая гісторыя была забытая, схаваная, яна не выкладалася і доступу да яе практычна не было. Але ад пачатку 80-х распачалося тое, што мы цяпер называем нацыянальна-культурным адраджэннем. Распачалося з пошуку сваіх каранёў, звестак, хто мы такія.

Гэта ўсё шло па некалькіх кірунках, і адзін з іх – высвятленне рэлігійных традыцый. Бо некалькі савецкіх пакаленняў з людзей таксама выбівалі ўяўленне пра рэлігію, пра яе складнікі. Гэта ўжо ў другой палове 80-х пачаліся пошукі сваіх рэлігійных каранёў. А ўжо ў 1989 годзе утварылася Канфедэрацыя беларускіх моладзевых суполак, якая пачала выдаваць газету “Супольнасць”. І там была ідэя зрабіць адмысловую старонку пра рэлігійныя пошукі.

Але слова “Унія” ужо вітала ў паветры. І была ідэя зрабіць старонку пра гісторыю беларускай уніі. Але паступова гэтая ідэя перарасла ў самастойнае выданне. Бо аказалася, што і матэрыялаў многа, і ясна, што адна старонка ўсяго гэтага не пакрые.

- І як з’явілася само выданне?

- У самым канцы 1989 году мы сабраліся і пачалі прадумваць канцэпцыю самаго выдання. Мы ўжо ведалі, што яно будзе называцца “Унія”, але вагаліся – рабіць газету ці нешта іншае. І мы тады вырашылі: гэта будзе не царкоўнае выданне, але выданне, якое будзе займацца вывучэннем беларускай духоўнасці праз гісторыю. То бок там мусіла быць культуралагічная частка, мусіла быць паэзія.

Увогуле выйшла чатыры нумары. І тое, як рабіўся першы нумар – гэта вельмі вялікая гісторыя, пра яе кнігу напісаць можна. Заўважу толькі, што матэрыяльнай базы у нас не было. І ўсё рабілася ў сваім вольным часе і за ўласны кошт. Першы нумар мы друкавалі ў Латвіі, бо там не было такога кантролю за тыпаграфіямі, як у Беларусі. Але ж набіралі ўсе тэксты ў Мінску – і таксама з праблемамі, бо гэта лічылася забароненай рэлігійнай літаратурай. У выніку мы да апошняга моманту не ведалі, выйдзе часопіс ці не.

Мы самі рабілі і макет, і ўвогуле ўсё. І калі раптам дзесці была памылка, то даводзілася акуратненька нажнічкамі выразаць патрэбную літару і прыклеіць яе на патрэбнае мейсца. Бо камп’ютараў у нас не было, і ўвогуле, то былі зусім іншыя друкавальныя сродкі.

Тады ж мы пазнаёміліся з мастаком Міхаілам Анемпадзіставым, які пагадзіўся быць нашым мастаком – на той час ён працаваў мастаком у часопісе “Бярозка”. Фінальный макет першага нумару мы з ім рабілі практычна трое сутак без перапынку. Ну і як мы везлі першы макет у Латвію – гэта ўвогуле была дэтэктыўная гісторыя.

А пасля мы зрабілі прэзентацыю першага нумару ў Доме Літаратара. І на ёй быў айцец Аляксандр Надсан. Гэта быў ужо жнівень 1990-га.

У другім нумары мы ўжо зрабілі каляровы ўкладыш – бо пачалі серыю артыкулаў “Беларускія абразы”. А трэці нумар выйшаў паралельна на беларускай і на ўкраінскай мовах, бо выданнем зацікавіліся ўкраінскія грэка-каталікі.

Дарэчы, самы рэдкі нумар – гэта другі, бо ён вельмі мала ў каго застаўся.

Націсніце на карцінку, каб прагледзець увесь нумар выдання

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: