Вы здесь

Судзяць Вольгу Чайчыц

В фокусе

Журналістку, чый сюжэт з'явіўся на тэлеканале “Белсат”, вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ.

“Адказнасць за артыкул, паводле якога мяне судзяць, мусіць класціся не на журналістаў, а на выдавецтвы, на СМІ. Таму раней нам выпісвалі толькі папярэджанні. Калі з’явіўся першы прэцыдэнт, і асудзілі журналіста ў парушэнне закона, іншыя суддзі ўзялі гэта на ўзбраенне», - патлумачыла Mediakritika.by cваё абвінавачванне Вольга Чайчыц.

На думку журналісткі сённяшні суд можа быць вынікам “дробнай помсты міліцыянтаў», якія забаранілі Вользе с калегам трапіць на грамадскія слуханні ў Фаніпалі. І пра якіх у сюжэце гаворылася, што яны парушылі не толькі правы журналісткі, але і правы грамадзяніна, паколькі Чайчыц з'яўляецца жыхаркаю Фаніпаля.

Матэрыял аб грамадскіх слуханнях выйшаў у эфір у красавіку бягучага году.

Пасля гэтага Вольгу Чайчыц выклікалі ў пастарунак міліцыі, дзе склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэнні за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

Гэта ня першае адміністратыўнае пакаранне Чайчыц, якія фармальна азначаюць парушэнне закону аб СМІ (працу без акрэдытацыі на замежнае медыа), але гэтым разам справа не скончылася папярэджаннем і дайшла да суда.

Як адзначыла дырэктар тэлеканалу “Белсат” Агнешка Рымашэўска-Гузы ў інтэрв'ю “Радыё Свабода”, тэлеканал не ведае, як бараніць беларускіх журналістаў-фрылансераў у такіх выпадках.

“Мы ня маем магчымасьці тут нешта зрабіць. Але разумеем, што справа фрылансэраў у Беларусі цяпер вельмі важная. Я ведаю, што БАЖ увесь час справядліва акцэнтуе ўвагу на гэтае пытаньне. Мы, вядома, будзем старацца дапамагчы нашай каляжанцы. Але што мы можам зрабіць зь дзеяньнямі адміністрацыі прэзыдэнта Лукашэнкі? Я не разумею, чаму рэгулярна і сыстэматычна рэпрэсуюць нашых журналістаў. Для чаго гэта робіцца? Ці гэта крок у бок Эўропы? Ня ведаю. Гэта ня рух у бок Эўропы, наадварот — гэта адварочваньне ад Эўропы. Відавочна, што Белсат гэтаму ня можа даць рады”, - цытуе дырэктара “Белсата” “Радыё Свабода”.

Па дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў толькі ў першым квартале 2015 году за працу без акрэдытацыі на замежнае медыя былі прыцягнутыя да адказнасці сямёра журналістаў. Іх аштрафавалі на сумы ад 20 да 40 базавых велічынь.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: