Вы здесь

Школа міжнароднай журналістыкі ў Варшаве

Трохдзённая школа міжнароднай журналістыкі адбудзецца ў Варшаве 23-25 чэрвеня (ад’езд з Варшавы – 26 чэрвеня). 

Для ўдзельнікаў арганізуюцца сустрэчы і майстар-класы з замежнымі карэспандэнтамі і міжнароднымі журналістамі вядучых выданняў (як польскіх, так і буйных міжнародных), лекцыі і дыскусіі з экспертамі і палітыкамі, а таксама візіты ў міжнародныя аддзелы польскіх СМІ і знаёмства з арганізацыяй іх працы.

Удзельнікам школы аплочваецца дарога да/з Варшавы, пражыванне, харчаванне ў Варшаве. Увага: патэнцыйныя ўдзельнікі мусяць мець візу і медыцынскую страхоўку!

Журналісты, якія возьмуць удзел у школе, мусяць напісаць мінімум два матэрыялы на міжнародную тэматыку (па выніках сустрэч падчас школы; забяспечваецца дапамога ментараў) і апублікаваць іх у выданнях, у якіх працуюць, не пазней чым праз 2 тыдні па сканчэнні семінара (да 10 ліпеня).

Каб прыняць удзел у адборы, трэба запоўніць заяўку да 12 чэрвеня ўключна. Вынікі адбору будуць абвешчаныя 15 чэрвеня.  

Пры разглядзе заявак будзе ўлічвацца 

- Матывацыя ўдзельнікаў

- Досвед заяўнікаў (на падставе матэрыялаў, далучаных да заяўкі – гл.лінк рэгістрацыі)

Перавага будзе аддавацца:

- Журналістам рэгіянальных выданняў

- Маладым журналістам

- Журналістам, якія ўжо маюць некаторы досвед працы па міжнароднай тэматыцы

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: