ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Charuhva Swabody”

“Гераіня” сённяшняга агляду беларускага самвыдату – газета “Charuhva Swabody“. Вельмі незвычайнае выданне, якое досыць выдзяляецца на агульным фоне маёй калекцыі. Хаця б таму, што “Charuhva Swabody“ – гэта нешта сярэдняе паміж самыдатам ды афіцыйным выданнем. Так бы мовіць, спроба пераходнага варыянту.

На самы першы погляд, гэта звычайная газета, фармату А3, чатыры паласы, выдадзеная класічным тыпаграфскім спосабам 20 лютага 1992 году. Папера – газетная, невысокай якасці; друк звычайны паліграфічны. Пры тым газета аздоблена ліловым арнаментам вакол кожнай старонкі; таксама ліловым зроблена назва выдання і яго эмблема. Ліловае наддрукавана паверх ужо выпушчанай чорна-белай газеты, наддрукавана не вельмі ўдала – арнамент наязжае на тэкст, з-за чаго частка тэксту (невялікая) – нечытаемая.

Змест нумару (ён пазначаны як №3) – цалкам гістарычны, усе артыкулы напісаныя тарашкевіцай. Вось прыклады назваў артыкулаў: “Язэп Пілсуцкі і Беларусь”, “Матэр’ялы з гісторыі ўзброеных сілаў БНР”, “Хроніка Быхаўца”, “Гісторыя Чырвонага Жонда”.

Як выдавец “Харугвы свабоды” таксама пазначаны “Чырвоны Жонд”. І гэта вельмі цікавая з’ява. Бо насамрэч “Чырвоны Жонд” – гэта беларуская незалежніцкая арганізацыя XIX стагоддзя, якой кіраваў Кастусь Каліноўскі. Разбярэмся з гэтым.

Першы “Чырвоны Жонд” з’явіўся ў Беларусі на самым пачатку 1860-х. Тады абвастрэнне сітуацыі ў беларускай вёсцы ў сувязі з адменай прыгоннага права і чаканнем сялян сапраўднай волі па часе супала з ажыўленнем нацыянальнага руху на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай з цэнтрам у Царстве Польскім. У 1860 годзе прайшлі народныя патрыятычныя маніфестацыі. Выбух абурэння выклікаў расстрэл 27 лютага 1861-га патрыятычнай працэсіі ў Варшаве. Актыўнасць палякаў працягвала нарастаць і перакідвацца на беларускія, літоўскія і правабярэжнаўкраінскія землі.

У нацыянальна-вызваленчым руху аформіліся дзве палітычныя групоўкі: "чырвоныя" і "белыя". "Чырвоныя" меркавалі аднавіць незалежнасць Польшчы праз народнае паўстанне, найбольш радыкальныя з іх (левыя) выказваліся за рэспубліканскі і дэмакратычны лад, самавызначэнне народаў, разлічвалі на падтрымку рэвалюцыйных сіл Расіі. "Белыя", што прадстаўлялі інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вярхоў буржуазіі, імкнуліся не дапусціць, каб паўстанне перарасло ў сялянскую рэвалюцыю, а спадзяванні на аднаўленне незалежнасці звязвалі з націскам на Расію заходнееўрапейскіх дзяржаў. Яны наладзілі сувязь з арыстакратычнай эміграцыяй у Парыжы і праз князя Чартарыйскага падтрымлівалі адносіны з урадамі Францыі і Англіі. "Белыя" планавалі аднавіць Польшчу ў межах Рэчы Паспалітай.

Для кіравання і каардынацыі падрыхтоўкі паўстання ў Варшаве ў сакавіку 1862 г. быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) на чале з "чырвонымі" Я. Дамброўскім, З. Серакоўскім, В. Урублеўскім. Пад уплывам гэтых падзей складвалася сітуацыя ў Беларусі, дзе найбольш актыўную ролю адыгрываў Кастусь Каліноўскі (1838-1864), шляхціч з Гродзеншчыны, рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст і паэт. Ён скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, удзельнічаў там у рэвалюцыйных гуртках. Вярнуўся ў 1861 г. на радзіму і ў хуткім часе стаў адным з правадыроў вызваленчага руху. Сумесна з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаваў нелегальную газету "Мужыцкая праўда", якая стала рупарам рэвалюцыйна-дэмакратычнага крыла "чырвоных". На працягу 1862-1863 гг. выйшла сем нумароў у выглядзе лістовак. Сваім зместам газета растлумачвала сялянам прыгонніцкі характар аграрнай рэформы, раскрывала імперскую палітыку самадзяржаўя, абараняла скасаваную ўладамі уніяцкую царкву.

Летам 1862-га, з мэтай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве, у Вільні стварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), фармальна падначалены ЦНК. У ім былі прадстаўлены літоўска-беларускія "чырвоныя", а старшынёй з кастрычніка 1862 г. стаў Каліноўскі. Ён і ўзначаліў першы “Чырвоны Жонд”.

Мінула 130 год, і арганізацыя пад назвай “Чырвоны Жонд” паспрабавала адрадзіцца – на агульнай хвалі нацыянальнага адраджэння, як гісторыка-патрыятычнае аб’яднанне моладзі. І ў газеце таксама змешчана інтэрв’ю з “канцлерам” “Чырвонага Жонда” Алесем Шавелем – “Чырвоны Жонд сёння”. На жаль, гэтая спроба засталася безвыніковай – праз пэўны час “Чырвоны Жонд” амаль разваліўся, а ў 1995 годзе нечакана перайшоў пад кантроль анархістаў ды прыхільнікаў “Партыі аматараў піва”.

Але ж вось што тут цікава. “Charuhva Swabody” пазначана як “Спецвыпуск газеты “Беларускі Універсітэт”. Надрукавана накладам 2000 асобнікаў у Мінскай паліграфічнай фабрыцы “Чырвоная зорка”. Адрас рэдакцыі – вул. Бабруйская, 9 – супадае з адрасам адміністрацыі БДУ. Рэдактарам пазначана М. Г. Загорская. Гэта тая самая Марына Загорская, якая пазней стала вядомай журналісткай БДГ, а яшчэ пазней – працавала ў такіх праектах, як “Заўтра тваёй краіны” і “Салідарнасць”.

Пра выданне “Charuhva Swabody” мы паразмаўлялі з экспертам праекта “Гісторыя беларускага самвыдату”, намесніцай старшіні “Таварыства беларускай мовы” Алёнай Анісім:

- Як так атрымлівалася, што падобнае выданне можна было рабіць як дадатак да афіцыйнай газеты цалкам дзяржаўнага ўніверсітэту?

- Таму што гэта была сапраўдная дэмакратыя. Парасткі дэмакратыі былі і ў савецкі час. І калі мы ўзгадваем пра розныя грамадскія арганізацыі, аб’яднанні, то мы памятаем, што адны дзейнічалі нелегальна, а другія – лягальна. У людзей жа заўсёды ёсць прага да свабоды. І яна прарываецца, што б там ні было. Гэта тое ж, што мы можам казаць, напрыклад, сёння: у нашай краіне таталітарны рэжым і ўсё такое. І тым не менш, у пэўнай часткі людзей ёсць прага да дэмакратыі і яны ўсімі сіламі і спосабамі гэтае сваё жаданне рэалізуюць.

Я думаю, што і ў сённяшніх дзяржаўных структурах есць людзі, якія вызнаюць дэмакратыю не як нейкі жупел, а менавіта як сутнасць узаемадачыненняў людзей і дзяржавы, узаемадачыненняў розных структураў і органаў. І ў 1992 годзе былі людзі, якія мелі магчымасць выдаваць, і яны выдавалі менавіта такі дадатак, “спецвыпуск” да газеты “Беларускі ўніверсітэт”, каб тым самым выказаць свае погляды на гісторыю нашай краіны. Яны проста знайшлі магчымасць і выдалі гэта пад эгідай дзяржаўнага выдавецтва.

Такім чынам атрымліваецца, што людзі ва ўсе часы, што б там ні было, легальна ці нелегальна, законна ці незаконна, – будуць выкарыстоўваць усе спосабы, каб данесці сваё адчуванне свабоды, сваё разуменне і свой погляд. Таму для мяне гэтая газета – не столькі дзіва, колькі маё глыбокае перакананне, што Беларусь будзе існаваць заўсёды і заўсёды будуць знаходзіцца людзі, якія будуць адстойваць свае погляды.

Націсніце, каб прагледзець нумар цалкам

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: