ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Беларуская Сьвятыня”

Газета “Беларуская Сьвятыня” – яшчэ адзін прыклад так званага “рэлігійнага” самвыдату, гэтым разам – каталіцкага. Гэта “тоўстае” і якасна зробленае выданне. Шкада, што выйшаў толькі адзін нумар – як мне здаецца, нам і сёння моцна бракуе падобных выданняў.

Гэты адзіны нумар выйшаў у 1990 годзе як выданне аргкамітэту Беларускай Каталіцкай Грамады. Наклад 999 асобнікаў, пазначаны таксама сабекошт нумару – 50 капеек. Звесткі пра друкарню адсутнічаюць, склад рэдакцыі таксама невядомы. Пазначаны толькі адрас: Менск, завулак Румянцава, 13 – зараз там месціцца сядзіба ТБМ.

Мова выдання – беларуская, правапіс – тарашкевіца. Газета выдадзена фарматам А4, на 12-ці старонках, на тоўстай якаснай паперы – яна дагэтуль амаль не зжаўцела. Друк таксама якасны, хаця ілюстрацыяў няшмат.

Каптур – уверсе першай старонкі. Тытул выкананы мастацкім шрыфтам чорнага колеру адным радком шрыфтамі рознага кшталту. Па правым боку – звесткі пра нумар і год выдання. Падзагаловак напісаны ў адзін радок пад тытулам і аддзелены тонкай лініяй.

Мастацкае аздабленне нумару даволі беднае: ілюстрацыі – выявы Францішка Скарыны (на вокладцы) ды Эўфрасінні Полацкай. Увесь змест выдання – матэрыялы рэлігійнага характару.

У нумары: артыкул Адама Мальдзіса “Францыск Скарынка як лучнік паміж праваслаўным Усходам і каталіцкім Захадам”, адозва Беларускай Каталіцкай Грамады, артыкул “Каталіцтва – Уніяцтва – Беларускасьць”, “Святыя зямлі Беларускай: Эўфрасіньня Полацкая, весткі з местаў і вёсак Беларусі, словы ды ноты беларускага рэлігійнага гімну “Магутны Божа”.

Пра выданне “Беларуская Сьвятыня” мы паразмаўлялі з экспертам праекта “Гісторыя беларускага самвыдату”, намесніцай старшіні “Таварыства беларускай мовы” Алёнай Анісім:

- Як Вы патлумачыце, чаму менавіта самвыдатаўскія выданні рэлігійнага накірунку звычайна зроблены больш якасна за грамадска-палітычныя? Лепшая папера – тоўстая і не жаўцее, лепшы друк, шмат старонак. Усё зроблена лепей. Чаму так?

- Каталікі і раней спрыялі развіццю беларускай мовы, і зараз актыўна спрыяюць. У тым ліку і проста на побытавым узроўні. Што ж датычыць якасці, то адказ ляжыць на паверхні – гэта выдаецца пад крылом нейкага рэлігійнага аб’яднання, згуртавання. Маё асабістае меркаванне: тыя, хто вызнае каталіцкую веру, яны прытрымліваюцца нейкага канону, нейкага пэўнага культурнага ўзроўню. І ад гэтага зыходзіць усё астатняе. У пэўнай ступені гэта можна назваць еўрапейскасцю, бо каталіцкая вера моцна павязаная з Еўропай, з узроўнем жыцця і якасцю працы, якія ёсць у Еўропе. І з тым узроўнем культуры, які ёсць у Еўропе.

То бок католікі прытрымліваюцца пэўнага ўзроўню культуры, ніжэй за каторы яны не лічаць магчымым апускацца. І калі яны ставілі перад сабой задачу выдаваць нешта, то яны адразу вызначалі неабходныя рэчы, якія павінны былі быць забяспечаны. Калі выдаецца бюлетэнь, то ён павінен быць на адпаведнай паперы, адпаведнага зместу, і аўтары артыкулаў таксама павінны быць адпаведнага ўзроўню.

Націсніце на малюнак, каб прагледзець нумар цалкам

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: