ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Грамада”

Працягваем знаёміцца з непадцэнзурнай грамадска-палітычнай прэсай часоў Перабудовы ды Адраджэння. Сёння выцягнем з майго архіву выданне “Грамада”, якое пазначана як “Газета беларускіх сацыял-дэмакратаў”.

Ужо ў сваім каптуры газета спасылаецца на пераемнасць часоў: “Заснавана ў маі 1917 г., адноўлена ў ліпені 1991 г.”. Да мяне патрапіў №1, датаваны ліпенем 1991 году, кошт газеты – 50 капеек. Мова выдання – амаль цалкам беларуская, правапіс – “наркомаўка”. Фармат – А3, восем палосаў; газета насычаная ілюстрацыямі, але іх якасць вельмі нізкая. Друкавалася ў Аршанскай узбуйнёнай друкарні, наклад – 999 асобнікаў.

Тэматыка нумару наскрозь пранізана дэбатамі пра будучыню СССР, якія ў той час, памятаю, вяліся надзвычай атыўна. Вельмі цікава сёння чытаць тыя спрэчкі, ведуючы, што да путчу ГКЧП тады заставалася ўсяго некалькі тыдняў.

Галоўным “рухавіком” газеты “Грамада” быў яе рэдактар Анатоль Сідарэвіч (01.03.1948, хутар Доўгі лес на Піншчыне), публіцыст, літаратурны крытык і гісторык, крытык камуністычнае ідэалогіі, з прычыны чаго ў 1960-я быў рэпрэсаваны. Належыць да левага лагеру беларускай палітычнай думкі, адзін з заснавальнікаў адноўленай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады. Скончыў філасоўскае аддзяленне гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Са снежня 1966-га працаваў у раённай газеце «Савецкае Палессе» (Ганцавічы). У 1967-м на працоўным стале Сідарэвіча былі знойдзеныя ягоныя дзённікі, дзе ўтрымлівалася крытыка ленінізму і Леніна. Тады вольнадумства каштавала яму толькі звальнення з працы.

Далей Сідарэвіч працаваў загадчыкам клубу ў вёсцы. За ім ужо сачылі. Сідарэвіч падтрымліваў актыўныя сувязі з менскімі апазыцыйнымі коламі. Улетку 1968-га яго зноў пазбавілі працы. У жніўні 1968-га Сідарэвіч адкрыта выказваўся супраць акупацыі савецкімі войскамі Чэхаславакіі. Тады яго прывезлі ў Баранавіцкае аддзяленне КГБ для «прафілактычнай размовы», дзе быў праведзены допыт і Сідарэвіч атрымаў папярэджаньне за антысавецкую агітацыю (крытыку аднапартыйнай сыстэмы) і падтрымку замежнай контаррэвалюцыі (падтрымку «Праскае вясны» і нязгоду з уварваннем савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну).

Калі ў верасні 1968-га Сідарэвіч захварэў на запаленне лёгкіх, яго з Ганцавічаў падманным шляхам перавезлі ў псыхіятрычнае аддзяленне 2-й Менскай клінічнай лякарні. Быў абвешчаны дыягназ – шызафрэнія; уводзілі інсулін і аміназін. Анатоль Міхайлавіч выйшаў з псыхіятрычнага аддзялення 13 студзеня 1969-га, але і надалей псыхіятры вялі кантроль за ім, што ўплывала на асабістае жыццё і становішча на працы. КГБ таксама працягваў сачыць.

У 1980-я гады Сідарэвіч стаў заўважным публіцыстам і літаратурным крытыкам. У 1981-1985 працаваў загадчыкам аддзела крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1987-1992 узначальваў літаратурны аддзел часопісу «Крыніца». У другой палове 1980-х зрабіў некалькі важных гістарыяграфічных публікацыяў. Найбольш заўважнай сталася ягоная кніга «Антон Луцкевіч», апублікаваная ў часопісе «Нёман» (1990, № 7).

19.10.1988-га Сідарэвіч удзельнічае ва Ўстаноўчай канфэрэнцыі «Мартыралёгу Беларусі», на якой быў створаны Арганізацыйны камітэт Беларускага Народнага фронту «Адраджэньне», а ў чэрвені 1989 выступае з рэфэратам аб сувэрэнітэце на Ўстаноўчым зьезьдзе БНФ.

На пачатку 90-х Сідарэвіч стаў адным з заснавальнікаў адроджанае Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае Грамады. З 1990-га ён сакратар Ініцыятыўнага, а пасьля Арганізацыйнага камітэта Грамады; 02-03.03.1991 – удзельнік Устаноўчага зезду Грамады, дзе выступае з дакладам аб Праграмнай заяве; абраны сябрам Цэнтральнай Рады Выканаўчага камітэту. Паступова займае ўсё больш левую пазыцыю, у той час як сацыял-дэмакратыя ў Беларусі знаходзіцца ў стане расколу і ідэйнага крызысу.

10 кастрычніка 2010-га Анатоль Сідарэвіч быў абраны кіраўніком Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Тады Сідарэвіч набраў усяго на адзін голас больш, чым было патрэбна для абрання.

Рыхтуючы гэты артыкул, я сустрэўся са спадаром Сідаровічам. Ён распавёў мне, што ўсяго выйшла толькі два нумары выдання, прычым другі – роўна ў дні путча. Таксама, па словах Сідарэвіча, да 1994 году выданне партыйнай прэсы фінансавалі прадпрыймальнікі, бо сацыял-дэмакраты мелі сваю ўстойлівую фракцыю ў Вярхоўным Савеце (“Саюз працы”).

 

Увага!

Пад назвай “Грамада” у розныя часы выходзілі, адпаведна, розныя выданні:

- «Грамада», бюлетэнь Савецкае рады БНФ «Адраджэньне». Адзіны нумар выйшаў у 1990-м. Бюлетэнь перадрукоўваў гістарычныя матэрыялы з іншых выданняў, паведамляў спісы кандыдатаў у дэпутаты, якіх падтрымліваў БНФ у Савецкім раёне Менску.

- «Грамада», орган групы падтрымкі БНФ у Менскім раёне (Сенніца), пачаў выходзіць са студзеня 1989-га. Рэдактар Юры Пятроўскі. Грамадска-палітычнае выданне, змяшчала дакументы БНФ, паведамленні пра акцыі БНФ, мясцовыя навіны, перадрукі з іншых выданняў.

- «Грамада», машынапісны бюлетэнь, орган суполкі Сацыял-Дэмакратычнай Грамады Гарадка (Віцебская вобласць). Інфармацыйнае, грамадска-палітычнае выданне. У 1991 годзе выйшлі тры нумары.

- «Грамада», цэнтральны орган Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, адноўлены ў ліпені 1991-га. Галоўны рэдактар Анатоль Сідарэвіч. Выданне прэзэнтавала ідэі сацыял-дэмакратыі, падавала праграму партыі – вось пра яго я вам і распавёў.

Націсніце на малюнак, каб прагледзець нумар цалкам

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: