ОБ АВТОРЕ

Журналист, блогер.

Окончила журфак БГУ в 2011 году.

Журналист. Работает в команде портала мнений KYKY.org, автор Mediakritika.by.

Работала обозревателем по культуре БелаПАН, главным редактором Holiday.by.

Ведет блог

Вы здесь

Рэклама на беларускай мове прыносіць плён і прыбытак

В фокусе

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ,.!adnak у шосты раз вызначыў лепшых рэкламістаў, якія робяць свае кампаніі на беларускай мове. На прэс-канферэнцыі, што адбылася 2 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў (IBB), арганізатары фестывалю і сябры журы адзначылі рост і развіццё рэкламы па-беларуску, а таксама агучылі некаторыя лічбы конкурса.

Распачаў камунікацыю з журналістамі Сяргей Скараход, кіраўнік праекта Marketing.by, які адсочваў падачу завак на конкурс, а таксама быў у журы. Ён адначыў, што патрабаванні да афармлення работ, што падаваліся на конкурс, сёлета былі больш жорсткімі. “Гэта апынулася слушным крокам, які дазволіў нам разгледзець усе нюансы праектаў і вынесці правільныя рашэнні, што адпавядаюць рэчаіснасці”.

На пытанне пра развіццё фестывалю Скараход адзначыў, што аб гэтым нельга меркаваць па колькасці заявак.

Каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская нагадала, што асноўная канцэпцыя сёлетняга ,.!adnak — “Годны шлях рэкламіста”. Яна лічыць, што “фестываль відавочна расце і развіваецца. Сёлета мы ўбачылі вельмі яркія працы, адбываецца камунікацыйны рост удзельнікаў. Да нас далучыліся новыя партнёры, не сыйшлі старыя, што для нас вельмі істотна”.

Паводле Макоўскай арганізатары ,.!adnak імкнуцца данесці, што беларуская мова – якасны сродак камунікацыі, а беларуская культура – невычарпальная крыніца натхнення для новых крэатыўных праектаў. “Прыемна, што бізнэс пачаў больш звяртаць увагу на беларускую мову і падтрымліваць беларускамоўныя праекты як партнёры.

Сацыяльная функцыя нашага фестывалю захоўваецца. Мы, як і шэсць год таму, імкнемся адкрываць новыя імёны, пашыраць аўдыторыю і колькасці ўдзелнікаў канкурса. ,.!adnak не ператворыцца ў нэтворкінг для рэкламістаў”.

Далей слова ўзяў Вячаслаў Смірноў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom, якая другі год запар з’яўляецца генеральным партнёрам фестывалю. Паводле яго, для кампаніі – вялікі гонар падтрымліваць такі конкурс. “Для мяне асабіста гэты фетываль больш творчы, скіраваны на пошук і раскрыццё таленавітых людзей для грамадства. Мяне цешыць, што было шмат цікавых творчых работ ад аўтараў розных прафесій”.

Гаворачы пра поспех фестывалю, Смірноў заўважыў, што гэта знак таго, што беларуская можа і павінна выкарыстоўвацца ў сучасных камунікацыях. “Што галоўнае для бізнэса? Зарабляць грошы! Рэклама мусіць быць эфектыўнай. Відавочна, что рэклама на беларускай мове прыносіць плён і прыбытак”.

Зміцер Вайноўскі, дырэктар рэкламнага агенцта Capitalist Digital, гаварыў сцісла. Да сказанага вышэй дадаў толькі, што сёлетні фестываль абдыўся менавіта камунікацыйным, што яму вельмі даспадобы.

Крэатыўны дырэктар агенцтва Leo Burnett Belarus Улад Вайцахоўскі, які працаваў шмат год на Украіне і быў прадстаўлены журналістам як “украінскі калега”, адзначыў высокі прафесійны ўзровень беларускіх работ.

Напрыканцы сустрэчы Алена Макоўская падзякавала ўсім спрычыненым да ,.!adnak і адзначыла, што “тое, што беларускі бізнэс звярнуў увагу на беларускую мову – заслуга фестывалю”.

На пытанне, ці не стане фестываль падтрымліваць акрамя беларускай іншыя мовы (сёлета падаваліся працы на рускай і англійскай мовах), каардынатар “Будзьма беларусамі!” адказала, што ў гэтым годзе было вырашана вярнуць намінацыю беларускаарыентаваных праектаў, якія робяцца на рускай ці ангельскай мовах, але спрычыненыя да беларушчыны.

 

,.!adnak -2015 у лічбах

На конкурс было пададзена 370 заявак ад 150 удзельнікаў (агенцыі, творчыя группы і асобныя творцы).

Найбольш заявак атрымала намінацыя “Графічны і камунікацыйны дызайн” – амаль 100. На другім месцы – “Сацыяльная рэклама”, якая сабрала 44 праекты. Трэцяе месца ў “Грамадсказначных праектаў” – 30 работ.

Сёлета было прысуджана адно Гран-пры, 11 першых месцаў, 30 другіх і 37 трэціх. Таксама была ўручаная адна Антыпрэмія “Каша сувораўская” і чатыры Спецпрызы.

Фота Budzma.org

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: