Вы здесь

БАЖ заклікае спыніць ціск на журналістаў-фрылансераў!

В фокусе

З пачатку 2015 года суды ўжо 22 разы штрафавалі журналістаў за гэта "парушэнне", прычым толькі ў чэрвені журналістаў прыцягвалі да адказнасці 8 разоў. Агульная сума штрафаў, прысуджаных журналістам у 2015 годзе, ужо склала больш за 117 млн рублёў. Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў прыняло заяву ў сувязі з узмацненнем ціску на журналістаў-фрылансераў напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У заяве БАЖ, у прыватнасці гаворыцца, што “міліцыя і суды насуперак Закону "Аб СМІ" распаўсюджваюць абавязак атрымання акрэдытацыі ў МЗС на журналістаў-фрылансераў, якія не з'яўляюцца штатнымі супрацоўнікамі замежных СМІ. А затым неабгрунтавана прыраўноўваюць дзейнасць без акрэдытацыі да парушэння парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (ч.2 арт. 22.9. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях)”.

БАЖ адзначае, што “прадукцыю СМІ вырабляюць не журналісты, а рэдакцыі, і распаўсюджваюць яе не журналісты, а распаўсюднікі СМІ”. На думку БАЖ “прыцягненне да адказнасці журналістаў-фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі парушае Канстытуцыю і міжнародна-прававыя абавязальніцтвы Рэспублікі Беларусь”.

Ціск на журналістаў напярэдадні выбараў БАЖ расцэньвае як “вельмі неспрыяльны фон для выбарчай кампаніі”, і як фактак, які “ставіць пад сумнеў свабоду яе асвятлення ў СМІ”.

Праўленне журналісцкай арганізацыі заклікае: кіраўніцтва МУС і КДБ “разглядзець правамернасць дзеянняў сваіх супрацоўнікаў”, якія “замест таго, каб змагацца са злачыннасцю і абараняць канстытуцыйны лад, дзясяткі супрацоўнікаў МУС і КДБ арганізавалі сапраўднае паляванне на журналістаў, якія не парушаюць нічыіх законных правоў і інтарэсаў”;  суды Рэспублікі Беларусь пры разглядзе адміністрацыйных спраў кіравацца Канстытуцыяй і міжнародна-прававымі дамовамі Рэспублікі Беларусь і не дапускаць пашыральнага тлумачэння актаў заканадаўства краіны, якія вызначаюць адказнасць; Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь звярнуць увагу на безумоўнае выкананне судамі законаў і захаванне іерархіі прававых актаў, а таксама на незалежнасць судоў пры вынясенні судовых пастаноў.

Поўны тэкст заявы БАЖ глядзіце тут

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: