Вы здесь

Лукашэнка сёння дасць інтэрв'ю Еўрарадыё, TUT.BY і радыё "Свабода"

В фокусе

Эксклюзіўнае інтэрв'ю незалежным журналістам дасць Аляксандр Лукашэнка ў аўторак, 4 жніўня. У размове з кіраўніком краіны возьмуць удзел карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук, журналіст радыё "Свабода" Валер Каліноўскі і галоўны рэдактар партала TUT.BY Марына Золатава.

Нагадаем, сустрэцца з недзяржаўнай прэсай Лукашэнка паабяцаў падчас прэс-канферэнцыі 29 студзеня 2015 года. На просьбу Валера Каліноўскага і Змітра Лукашука аб эксклюзіўным інтэрв'ю ён адзначыў:

"Дамоўцеся з прэс-сакратаром аб графіку, калі я магу даць гэта інтэрв'ю. Я не думаю, што маё інтэрв'ю вам трэба будзе заўтра, таму што мы сёння вядзем дыялог. Трэба ўжо паўзу нейкую зрабіць, каб была цікавасць у чытачоў і слухачоў вашых, ну нейкі рэжым чакання і гэтак далей. Як там у вас, у журналістаў? Я не зусім у вашай кухні гэтай абазнаны. Я вас ворагамі не лічу, хоць не зусім часам згодны з тым пунктам гледжання, якое "Еўрарадыё" транслюе на ўвесь свет. Але гэта ваша права, я забараніць вам не магу гэта рабіць ці зачыніць радыё".

Чакаецца, што інтэрв'ю працягнецца паўтары гадзіны. Яго тэкставая версія з'явіцца на сайце Еўрарадыё ўжо сёння ўвечары.

"Еўрарадыё"

Фота: bloomberg.com

 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: