ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: літаратурныя часопісы

Добра памятаю той час – другую палову 1980-х. Савецкая улада, чырвоныя сцягі, КПСС ды камсамол. І я памятаю, что тады Беларускае Адраджэнне распачыналі зусім не палітыкі і нават не дысідэнты. Яго распачыналі мастакі, паэты ды музыкі. Напаўпадпольныя выставы сярод руінаў Верхняга Горада, бардаўскія канцэрты і паэтычныя вечары ў Доме Літаратара, рок-канцэрты, з якімі не ведала што рабіць міліцыя... Гэта ўсё было. БНФ з’явіўся пазней, калі глеба была ўжо падрыхтаваная.

Вось што цікава: прыблізна ад 1987-га андэрграўндным паэтам ужо не трэба было займацца самвыдатам – іх спакойна друкавалі часопісы, якія фінансавала дзяржава. Гэта “Першацвет”, “Маладосць”, альманах “Дзень паэзіі” ды іншыя выданні. Але ж без самвыдату не абыходзілася. На перыяд 1986-1992 гадоў прыпадае выхад цэлага шэрагу непадцэнзурных літаратурных часопісаў. У маім архіве іх два – “Літаратура” (№1 і №2) ды “Ксэракс беларускі” (№2).

 

“Літаратура”

Выйшла ўсяго два выпускі выдання. “Літаратура” рыхтавалася ў Менску, друкавалася ў Вільні. Рэдактар – Сяргей Дубавец. Наклад невядомы, папера кепская, выходных дадзеных няма. Фармат абодвух выпускаў – 1/16 аркуша (А5), аб’ём вагаўся: 46-64 старонкі. Мастацкае аздабленне: назва выдання на вокладцы ды загалоўкі некаторых матэрыялаў напісаныя мастацкім шрыфтам. Мова – беларуская, правапіс – “тарашкевіца”.

№1 альманаху “Літаратура” выйшаў у 1989 годзе, быў аформлены Ўладзімірам Адамчыкам. Тытул напісаны мастацкім шрыфтам у чатыры радкі вялікімі незафарбаванымі літарамі. Сярод аўтараў – Сяргей Дубавец, Міраслаў Шайбак, Максім Клімковіч, Таццяна Сапач, Ігар Бабкоў, Мікола Раманоўскі, “Мроя”, Уладзімір Сцяпан, Адам Глобус.

№2 альманаху “Літаратура” выйшаў у 1990 годзе, быў аформлены Ўладзімірам Сцяпанам. Тытул на вокладцы напісаны двойчы: першы раз – двума радкамі, другі – слупком, чатырма радкамі мастацкім шрыфтам чорным і белым колерамі. Сярод аўтараў – Таццяна Сапач, Максім Клімковіч, Міраслаў Шайбак, Ігар Бабкоў, Сяргей Астраўцоў, Барыс Пятровіч, “Мроя”, Віктар Шніп, Уладзімір Сцяпан, Адам Глобус, Сяргей Дубавец.

 

“Ксэракс беларускі”

Гэты часопіс выходзіў у Полацку з 1990 да 1994 году з перапынкамі. №1 часопісу рыхтаваўся ў Полацку і друкаваўся ў Вільні. Другі выпуск быў падрыхтаваны да друку да канца 1990 году, але выдадзены не быў. Наступны па ім выпуск выйшаў пад №2.

Часопіс не мае каптура. Ёсць вокладка з кардону з мастацкім аздабленнем. На вокладцы пазначаныя назва выдання, нумар і месца выхаду (Полацак). У самім нумары мастацкім шрыфтам выдзеленыя прозвішчы аўтараў.

У выданні месціцца як проза, так і паэзія. Правапіс – “тарашкевіца”, фармат – 1/16 аркуша (А5), аб’ём 56 старонак, наклад 500 асобнікаў. Другі нумар, які і патрапіў у маю калекцыю, друкаваўся ўжо ў Наваполацкай друкарні. Таму назва “Ксэракс беларускі” успрымаецца крыху з іроніяй.

Выдавец – Алесь Аркуш, рэдактар – Вінцэсь Мудроў, мастак – Рыта Цімохава. Сярод аўтараў – Валянціна Аксак, Алесь Аркуш, Уладзімер Арлоў, Навум Гальпяровіч, Алег Мінкін, Лера Сом, Аляксандр Чарніцкі, Юрась Шаўцоў.

 

Каментар эксперта

Феномен літаратурных самвыдатаўскіх часопісаў, як і аўтараў, што ў іх друкаваліся, нам патлумачыла намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алёна Анісім:

- Сёння гэта ўжо даволі вядомыя імёны – і, канешне, знакавыя – такія, як Сяргей Дубавец, Таццяна Сапач (светлая ёй памяць), Лера Сом, Адам Глобус... Гэта ўсё імёны, якія тады только пачыналі заяўляць пра сабе, і мы бачым, што іх творчы шлях аказаўся дастаткова паспяховы. Яны свой шлях пракладалі сваім моладзевым імпэтам, і сваім прынцыпам яны не здрадзілі. І сёння гэта ўжо даволі вядомыя імёны, можна сказаць, літаратурныя постаці.

Для мяне вельмі важна, што гэта былі маладыя людзі. Яны шукалі свой голас, яны шукалі месца, ім было цесна ў тых афіцыйных СМІ. Ім трэба было абазначыць больш шырока сваю пазіцыю, больш шырока акрэсліць тую дзялянку, тое поле, на якім яны хацелі працаваць. Таму яны і знаходзілі магчымасць рабіць такія самвыдатаўскія выданні. Так моладзь знаходзіла выхад сваёй пазітыўнай энергіі. Яны рабілі грунтоўныя, каштоўнастныя рэчы, якія мы і сёння можам паглядзець, адзначыць, з нечым супаставіць. Гэта прыклад і для сённяшняй творчай моладзі. Гэта была выразная праява самастойнай беларускай маладой літаратуры.

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: