ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Вільня і край”

Вільня заўжды была сакральным горадам для беларусаў. І падчас мінулага Адраджэння гэтае пачуццё сакральнасці толькі ўзмацнілася. А беларусы, якія жылі ў Вільні яшчэ за савецкім часам, у сваю чаргу, адчулі сваю повязь з Бацькаўшчынай. Адным з наступстваў гэтага стала з’яўленне ў старажытнай сталіцы Беларусі самвыдатаўскіх беларускіх СМІ.

Цягам Адраджэння 1985-1994 гадоў у Вільні сфармавалася некалькі беларускіх суполак, якія прадстаўлялі тамтэйшую беларускую дыяспару. Але, што не менш істотна, рэзка ўзрос інтарэс да Вільні з боку жыхароў самой Беларусі. І першае, і другое паспрыялі таму, што пачалі з’яўляцца беларускамоўныя выданні, якія распавядалі пра жыццё беларусаў у Вільні, пра падзеі дыяспары, пра культурныя каштоўнасці старажытнага горада і гэтак далей.

У 1991 годзе ў Вільні адрадзілася першая беларуская газета “Наша Ніва”. А ў 1992-м рэдакцыя “Нашай Нівы” вырашыла выдаваць яшчэ адну газету – меншую, але часцейшую, – спецыяльна для беларусаў Віленшчыны.

Стваральнікі “Вільня і край” у першым нумары выдання пісалі: “Апошнія 50 гадоў на Віленшчыне рабілася ўсё, каб падбітая ў сталінскія часы беларушчына ніколі больш не падняла галаву. Але мы ёсць, мы жывем, як і спрадвеку жылі ў Вільні й краі нашыя прадзеды і дзяды. Ня дзіва, што сама сучасная беларуская мова стварылася з віленскіх беларускіх гаворак. Тут пачыналіся беларуская школа, касьцёл і першы наш музэй, і першыя палітычныя арганізацыі. Да вайны Беларуская Грамада налічвала сто тысяч удзельнікаў і была самай вялікай арганізацыяй працоўнага народу ў Эўропе. Цяпер нічога гэтага няма. Але засталіся людзі, беларусы, якім патрэбныя і свае школы, і свае бажніцы, і свой друк”.

Першы нумар “Вільня і край” выйшаў у жніўні 1992-га, выданне пазначана як “Незалежны беларускі тыднёвік”. Гэты нумар і патрапіў у маю калекцыю; колькі ўвогуле выйшла нумароў – невядома, наклад таксама невядомы. Адказным за выпуск пазначаны Сяргей Вітушка. Фармат – А5, восем старонак, друк чорна-белы і не надта якасны, ілюстрацый амаль няма. Правапіс – “тарашкевіца”.

Але ж, у любым выпадку, гэта быў першы віленскі беларускі тыднёвік з часоў вайны. Пры тым перад вайной, пры Польшчы, у Вільні выходзіла шмат беларускіх газет і часопісаў. Па назвах і накладах сваіх выданняў беларусы былі на другім мейсцы.

Сваімі думкамі наконт гэтага выдання віленскіх беларусаў з нам падзялілася намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алёна Анісім:

- Па-першае, гэтае выданне сведчыць, што была ў той час досыць моцная групоўка беларусаў у Вільні. Моцная менавіта сваім духам, сваім разуменнем далучанасці да таго, што Вільня – частка нашай гісторыі, і вельмі моцная частка. І тое, што Сяргей Вітушка з сябрамі-аднадумцамі гэтым апекаваліся, і гэтую сувязь вельмі выразна адчулі, і пачалі ўздымаць у 90-я гады, – быць можа, толькі таму Вільня і сёння успрымаецца як частка беларускай гісторыі – не адрынутая, не адкінутая, а вельмі моцная.

Хачу сказачь, што ўвесь час гэта прыцягвае нашых і гісторыкаў, і патрыётаў, і сама я, напрыклад, сутыкнулася з тым, што людзі, на першы погляд далёкія ад Вільні, калі бываюць там, яны далучаюцца да нашай гісторыі. Калі яны праходзілі сцежкамі, якімі хадзілі Кастусь Каліноўскі ды Францішак Скарына, яны па-новаму ўсё успрымалі, для іх гэта набывала новыя абрысы, пасялялася ў душах. Таму пераацаніць такія выданні немагчыма. З гэтага пачыналася беларушчына ў Вільні ў найноўшым часе.

Тое, што там сёння беларускасць прысутнічае на радыё, на тэлевізіі, што там ёсць беларускае навучанне ва ўніверсітэце, – гэта ўсё вялікая заслуга Сяргея Вітушкі.

Націсніце на карцінку, каб прагледзець нумар цалкам

Оценить материал:
5
Средняя: 5 (1 оценка)
распечатать Обсудить в: